Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...


Студэнты года БДУ

Вызначаныя пераможцы конкурсу «Студэнт года  БДУ» за навучальны перыяд 2012–2013 гг. У намінацыі «Навука» сярод студэнтаў прыродазнаўча­навуко­вых спецыяльнасцяў перамаглі пяцікурснікі Антон Саечнікаў (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій) і Іван Рэзнікаў (хімічны факультэт). Сярод гуманітарыяў найлепшай названая студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі  Вік­то­рыя Пяткевіч. Акрамя гэтага, званне лаўрэата ў намінацыі «Навука» атрымалі пяцікурснікі Максім Гарлач (фізічны факультэт) і Віта­ль Круплевіч (ФМА)....

Трансфармацыя вышэйшай адукацыі

Прафесар кафедры фізікі і астрафізікі фізічнага факультэта БДУ Васіль Стражаў выступіў 12 снежня з дакладам «Трансфармацыя сістэмы вышэйшай адукацыі ў краінах з пераходнай эканомікай (Беларусь, Кітай, Расія)». Гэты выступ прайшоў у рамках чарговага пасяджэння навукова-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы развіцця навукі, адукацыі, культуры». Ён быў арганізаваны ў кастрычніку цяперашняга года пад эгідай прафесарскага збору БДУ. Нагадаем, мэтай семінара з’яўляецца адраджэнне традыцый...

Навуковыя дасягненні дзяржаўнага і міжнароднага значэння

У лістападзе 2013 г. БДУ адзначыў 50-годдзе стварэння адзінага цэнтра, які аб’яднаў усе навуковыя калектывы і ўзяў на сябе каардынацыю навуковай дзейнасці спачатку ўніверсітэта, а затым і ўсяго комплексу БДУ. Гісторыя развіцця самога пад­раздзялення ад навукова-даслед­чага сектара (НДС) да Галоўнага ўпраўлення навукі з’яўляецца яр­кім адлюстраваннем пастаянна нарастальных маштабаў навуковых даследаванняў у БДУ, разгаліна­вання навуковай інфраструктуры, рашэння новых задач, якія дыктуюцца...

Калядны тыдзень у БДУ

Напярэдадні вялікіх навагодніх святаў на розных сцэнічных пляцоўках БДУ прайшлі святочныя дзействы, прысвечаныя Калядам і Новаму году. 11 снежня ў фае актавай залы філалагічнага факультэта адбыўся баль-маскарад. На наступны дзень, 12 снежня, быў прадстаўлены яркі касцюмаваны «Калядны канцэрт» аднаго з самых вядомых народных калектываў БДУ «Тутэйшая шляхта». Святочную эстафету пе­ра­няў на­род­ны студэнцкі музычна-дра­ма­тычны тэатр БДУ «На філфа­ку». Гледачы ўбачылі 16...

10-ы Кубак юрфака

  Вынікі круглагадовай спартакіяды–2013 падведзеныя ў БДУ. Першае месца ў дзясяты раз запар заняў юрыдычны факультэт, на другім – механіка-матэматычны. Замыкае тройку факультэт міжна­родных адносін. Усяго ў спартакіядзе ўдзель­нічалі 15 каманд факультэтаў, а таксама студэнты ДІКСТ, ІБМТ і Інстытута журналістыкі. Спабор­ніцтвы праходзілі ў 21 відзе спорту. Пераможцы былі названыя на святочным спартыўным вечары БДУ, які прайшоў 18 снежня. У гэты...

Замежны студэнт выбірае БДУ

У лістападзе ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на ўсе формы навучання было залічана 1 152 замежныя грамадзяніны (у 2012 г. – 894). Для атрымання вышэйшай адукацыі на першай ступені навучання паступіў 541 замежнік, у тым ліку на ўмовах аплаты і па міждзяржаўных пагадненнях – 451 студэнт з іншых краін. У аспірантуру ў гэтым годзе прыняты 23 замежныя грамадзяніны. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца...

Шукайце на «Песні года»

Гурт Hurma стаў пераможцам Х адкрытага моладзевага музычнага фэсту «Такія пернікі». Лідар калектыву Мікіта Найдзёнаў вучыцца ў магістратуры Інстытута журналістыкі БДУ. Нагадаем, гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам пад дэвізам «Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне». Мэта фэсту – падтрымка маладых выканаўцаў і новых формаў эстраднага мастацтва. Арганізатары фэсту – упраўленне па справах культуры БДУ і аддзел культуры...

Беларускі спартсмен прывёў да мары японскага!

Студэнт другога курса Інстытута журналістыкі БДУ Танака Хітошы, які прыехаў у Беларусь з Японіі, распавеў пра свой жыццевы шлях, мары і планы. Калі Хітошы толькі скончыў школу і пачаў падзарабляць афіцыян­там у рэстаране, ён моцна палюбіў спорт. «Мой улюбёны від спорту – гэта бейсбол, – кажа ён. – Бывае, што нават мой настрой цалкам залежыць ад таго, прайграла мая каманда...

Капуснік–2013: перамога ІБМТ!

Тут мы раскажам пра галоўную студэнцкую падзею года – «Капуснік–2013»! Амаль тры месяцы пер­шакурс­нікі рэпетавалі без стомы, шліфавалі жарты, вучыліся быць дружнай камандай. І вось, нарэшце, час надышоў. За вечар на сцэну выйшла больш за 200 удзельнікаў, а пазаўзець за свае факультэты прыйшло больш за 600 студэнтаў. Чым пацешыў нас сёмы агуль­наўніверсітэцкі капус­нік? Танцамі, песнямі, жар­тамі, жывой капустай і нават…...

У БДУ чарговае наваселле!

На свой 92-гі дзень нараджэння наш любімы Універсітэт не толькі прымаў шмат віншаванняў, але і атрымаў шыкоўны падарунак. Ім стаў новы студэнцкі інтэрнат па адрасе вул. Чурлёніса, 7. Засялілі новы добраўпа­рад­ка­ваны будынак кватэрнага тыпу навучэнцы эканамічнага факультэта і Інстытута журналістыкі. Тут прадугледжаны ўсе ўмовы для кам­фортна­га пражывання: утульныя жылыя блокі, кухня з электраплітой і халадзільнікам, кропкі доступу ў інтэрнэт. І,...

Весткі з рэктарата

РЭКТАР БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны медалём Ваенна-касмічных сіл Ра­сійскай Федэрацыі «За выбітны ўнёсак у развіццё касманаўтыкі. Дзевяноста год з дня нараджэння А. А. Максімава». Пасведчанне падпісана камандуючым ваенна-касмічнымі сіламі Расіі генерал-палкоўнікам Уладзімірам Івано­вым і дырэктарам НДІ касмічных сістэм імя А. А. Максімава Міх­а­ілам Макаравым. * * * НА СУСТРЭЧЫ 26 лістапада рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі з кіраўніком Федэральнага...