Арганізатар ці выканаўца? Пакажа тэст
Слухачы сёлетняй школы лідара змаглі прайсці комплексную дыягностыку адміністрацыйнага патэнцыялу ў «Рэспубліканскім цэнтры праблем чалавека» БДУ. У чым яна заключалася, мы папрасілі расказаць загадчыцу лабараторыі псіхафізіялогіі і прафесіяграфіі гэтага цэнтра Святлану САГАЙДАК. – Святлана Станіславаўна, наколькі запатрабаваны метадычны інструментарый, які выкарыстоўвае ваша лабараторыя? – Наш калектыў псіхолагаў і праграмістаў за апошнія 20 гадоў плённа супрацоўнічаў з рознымі заказчыкамі: Міністэрствам адукацыі,...