У БДУ вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў, у БДУІР – прымальны. Апублікаваны рэйтынг ВНУ краін СНД
Расійскае рэйтынгавае агенцтва “Эксперт РА” апублікавала рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў краін СНД. У спіс найлепшых увайшлі 153 ВНУ, якія прадстаўляюць Расію, Украіну, Казахстан, Беларусь, Малдову, Узбекістан, Азербайджан і Кыргызстан. Рэйтынг абапіраецца як на статыстычныя даныя, так і на вынікі апытанняў звыш 5,5 тысяч рэспандэнтаў – выкладчыкаў, працадаўцаў, навукоўцаў, студэнтаў і выпускнікоў. Укладальнікі рэйтынгу пазіцыянуюць яго як першы падобнага роду рэйтынг....