Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...


Дакрануцца сэрцам і душой да духоўнага помніка чалавецтва – Бібліі

14 красавіка на філалагічным факультэце БДУ адкрылася выстава “Духоўная кніга”, прысвечаная Вялікадню. Як распавяла БелаПАН доктар філалагічных навук дацэнт кафедры беларускай літаратуры Жанна Некрашэвіч-Кароткая, галоўным чынам у экспазіцыі прадстаўлены выданні Святога Пісання і Бібліі, пачынаючы ад факсімільных скарынаўскіх выданняў да перакладаў Бібліі на беларускую мову ХХ і ХХІ стагоддзяў. Таксама гэта навуковая літаратура, прысвечаная розным праблемам, звязаным з гісторыяй хрысціянства,...

Прыгажуні журфаку прадставілі розныя краіны

16 красавіка ў Інстытуце журналістыкі была названа Міс-журфак–2014. За права звацца самай прыгожай і таленавітай дзяўчынай факультэта змагаліся 8 удзельніц. Сёлета студсаюз інстытута вырашыў троху ссунуць рамкі мерапрыемства. Летась вялікая ўвага надавалася мадэльным параметрам дзяўчын. У гэты раз абмежаванняў амаль не было і прыняць удзел магла любая студэнтка, упэўненая ў сваіх сілах. Арганізатары конкурсу адзначылі, што перавагу яны аддалі тым,...

Весткі з рэктарата

ЧАТЫРЫ тэматычныя тыдні, прысвечаныя 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдуць у БДУ. Арганізуюцца яны ў рамках анлайн-конкурсу “Парад Перамогі” сярод студэнтаў. Першы тыдзень стартуе ў БДУ пад дэвізам “Па месцах баявой славы”. За пяць дзён удзельнікам трэба будзе вырашыць 25 пытанняў, зададзеных у адпаведнасці з тэмай тыдня. Змест наступных тыднёвых этапаў будзе тычыцца “Галерэі гістарычных імёнаў”, “Зброі Перамогі”...

У пошуках працы знаходзім кар’еру

«Дзень кар’еры – вясна 2014» упершыню прайшоў 3 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.   Яго назва засведчыла, што ўпраўленне кадраў БДУ, якое выступіла арганізатарам гэтага ме­рапрыемства, добра прааналі­за­­вала вопыт працы цэнтраў кар’еры, створаных пры ВНУ ў краінах Еўропы, а таксама Расіі. Улічваючы, што ў нашым універ­сітэце існуе працэдура размеркавання выпускнікоў, гаворка пра ўзнікненне аналагічнага цэнтра пакуль не вядзецца. Аднак у...

Навукоўцы БДУ прывезлі 20 узнагарод з Санкт-Пецярбургу

Гран-пры, 6 залатых і 13 сярэбраных медалёў, а таксама 2 дыпломы заваявалі распрацоўкі комплексу БДУ на Х Пецярбургскім тэхнічным кірмашы, які праходзіў з 12 па 14 сакавіка. Спецыяльны прыз – Гран-пры ў намінацыі «Паспяховае прасоўванне тавара на рынак» – на конкурсе «Найлепшы інавацыйны праект і найлепшая навуко­ва-тэх­нічная распрацоўка года» за­ваявала «Тэхналогія элек­т­­ра­хімічнага і хімічнага аса­джэння функцыянальных пакрыццяў нікель-бор» НДІ фізіка-хімічных...

Пра абнаўленне спецыяльнасцяў і не толькі…

Прэс-канфе­рэнцыя для рэспубліканскіх СМІ, прысвечаная пачатку прыёмнай кампаніі, прайшла ў БДУ з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі, начальніка Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілы Хухлындзінай і дэкана факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Вячаслава Малафеева. На гэта штогадовае мерапрыемства прыйшло каля 25 журналістаў, якія прад­стаўлялі вядучыя інфарма­цыйныя агенцтвы Беларусі, друкаваныя выданні, інтэр­нэт-парталы, нацыянальнае радыё і тэлебачанне. Падчас прэс-канферэн­цыі абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца...

На мехмаце БДУ робіцца вялікая навука, якая сапраўды можа зрушыць горы

 Навуковая школа геамеханікі, створаная ў БДУ, добра вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. 15 вучняў Міхаіла Анатольевіча ЖУРАЎКОВА абаранілі кандыдацкія дысертацыі па гэтым напрамку і адзін – доктарскую (і яшчэ дзве доктарскія дысертацыі на падыходзе). У лабараторыі прыкладной механікі, якая дзейнічае на механіка-матэматычным факультэце БДУ, выконваецца вялікая колькасць навукова-даследчых работ у галіне геамеханікі, матэматычных...

Па нязведанных мясцінах Беларусі

Праект ФМА «Удзел студэнцкай суполкі ў захаванні культурнай спадчыны для спрыяння культуры свету і ўстойліваму развіццю» быў падтрыманы праграмай ЮНЕСКА. Згодна з ім кафедра міжнароднага турызму правяла конкурс на найлепшы даследчы праект у сферы турызму і стварыла студэнцкую суполку, якая будзе распрацоўваць новыя турыстычныя маршруты па нязведаных мясцінах Беларусі. У конкурсе перамаглі некалькі праек­таў. Першае месца прысуджана Наталлі Казарынай за...

Супраць агульнай трывогі

28 сакавіка на гістарычным факультэце адбыўся круглы стол на тэму небяспекі наркатычнага рэчыва, вядомага як спайс. Вострую ўвагу гэта праблема прыцягнула да сябе пасля трагічнай смерці сту­дэнткі-першакурсніцы факультэта міжнародных адно­сін БДУ. Гэты выпадак вы­клікаў моцны грамадскі рэзананс і дадзенае абмеркаванне праблемы «спайсу». Мерапрыемства наведалі загадчык наркалагічнага аддзялення для лячэння і рэа­білітацыі асоб, што пакутуюць на сіндром залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў,...

У рытме фестывалю факультэтаў БДУ

29 сакавіка вучні старэйшых класаў і абітурыенты пазнаёміліся з факультэтамі і арганізацыямі БДУ. Маштабнае свята «Фестываль факультэтаў» разгарнулася на базе Ліцэя БДУ. У чарговы раз наш універсітэт шырока расчыніў дзверы і зарадзіў усіх прысутных духам студэнцтва. Гасцей мерапрыемства сустракалі студэнцкія аб’яднанні – «Прафкам сту­дэнтаў БДУ», «БРСМ БДУ», «Студэнцкі саюз», «Савет старастаў» і «Студэнцкі савет па якасці адукацыі». Хлопцы і дзяўчаты...

Усё для абітурыента

У студыі тэлецэнтра БДУ 28 сакавіка прайшоў запіс папулярнай праграмы тэлеканала СТБ «Такі лёс». Прысвечаная яна была прыёмнай кампаніі БДУ–2014: новаўвядзенням для абітурыентаў, правілам паступлення, навучанню, спецыяльнасцям і новым напрамкам. У тэлеперадачы прынялі ўдзел адказны сакратар прыёмнай камісіі начальнік ГУВНМР Людміла Хухлындзіна, дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, замежныя студэнты  і вык­ладчыкі. У эфіры была прааналізаваная праца з замежнымі студэнтамі, гледачы ў...