Конкурс “БДУ ў тваім фармаце-2013»
Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце». Фотапрацы ацэньваліся ў пяці намінацыях. «Дух студэнцтва» найлепшым чынам адлюстраваў трэцякурснік Інстытута журналістыкі БДУ Павел Кіслы. У намінацыі «Твары БДУ» пераможны здымак зрабіла чацвёртакурсніца фізічнага факультэта Вольга Хазянін. «Мой горад» прадэманстравала ў найлепшым святле студэнтка- трэцякурсніца хімічнага факультэта Кацярына Радзевіч. «Нечаканы ракурс» паспяхова падлавіла пяцікурсніца юрыдычнага факультэта Наталля Півень. А...