Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


БДУ – твой крок у будучыню! Актывісты БРСМ выправіліся з юбілейнай акцыяй у Любань (+відэа)

Добрай традыцыяй сталі сустрэчы студэнтаў са школьнікамі старэйшых класаў беларускіх гарадоў і раёнаў у рамках грамадска-асветніцкай акцыі «Універсітэт – твой крок у будучыню» пярвічнай арганізацыі БРСМ галоўнага ўніверсітэта краіны. Гэта ўнікальная для нашага ўні­версітэта акцыя, накіраваная на павышэнне прэстыжу вышэйшай адукацыі. На працягу трох дзён   удзельнікі акцыі знаёмяцца, спаборнічаюць, абменьваюцца творчым вопытам. Штогод акцыя праходзіць пад дэвізам «Роўны навучае роўнага»:...

Нужно только выучиться. Встреча посла Туркменистана со студентами БГУ

Чрезвычайный и Полномочный Посол Туркменистана Назаркулы Шагулыев встретился 4 апреля с туркменскими учащимися БГУ. На встрече присутствовали первый заместитель министра образования нашей страны Вадим Богуш, начальник отдела Центральной Азии МИД РБ Олег Домашев и ректор Белорусского государственного университета Сергей Абламейко. Поводом для встречи послужил недавний официальный визит президента Беларуси Александра Лукашенко в Туркменистан. Целью визита являлось открытие горно-обогатительного комбината «Гарлык»...

«Бібліяноч» пройдзе 21 красавіка ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ

Фундаментальная бібліятэка БДУ 21 красавіка далучыцца да міжнароднай акцыі “Бібліяноч». Дзеянні разгорнуцца з 19.00 да 23.00 на базе Інстытута журналістыкі (вул. Кальварыйская, 9, каб. 109). У гэтым годзе акцыя «Бібліяноч» абмежаваная дрэс-кодам у стылі 50-х гадоў. Наведнікі павінны прыйсці ў «стылёвым» адзенні, з адпаведнай прычоскай, макіяжам або з вядомымі тэматычнымі аксэсуарамі. У медыятэцы Фундаментальнай бібліятэкі будуць арганізаваны адразу некалькі мерапрыемстваў,...

Маеш талент? Цягні яго рабіць дабро!

Правядзенне дабрачынных акцый на базе студэнцкіх інтэрнатаў БДУ стала яшчэ адной добрай традыцыяй універсітэта. Кожны год іх неабыякавыя жыхары разам з прадстаўнікамі студсавета ладзяць кірмаш, каб дапамагчы тым хлопчыкам і дзяўчаткам, якія не маюць бацькоў і выхоўваюцца ў дзіцячым доме. Завітаем на дабрачыннае мерапрыемства ў інтэрнат № 4! У актавай зале сваіх пакупнікоў з нецярпеннем чакалі майстры і ўмельцы, якія...

Чысцілі бульбу, цыравалі шкарпэткі і прышывалі гузікі… З прафкамам абітурыенты адчулі сябе сапраўднымі студэнтамі

“Прафсаюз – гэта крута! Прафсаюз – гэта мы! У прафсаюзе – найлепшыя студэнты краіны!” Менавіта такім сёлета стаў дэвіз прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў на парадзе факультэтаў роднага БДУ, які прайшоў у мінулую суботу на пляцоўцы Ліцэя БДУ. “Пярвічка” зноў паўстала ў сваім амплуа, каб стаць як мага больш запамінальнай для ўдзельнікаў і гасцей фэсту. І дапамагчы адчуць сапраўдны дух студэнцтва зноў...

«Запрашаем ва ўніверсітэцкую сям’ю!» БДУ сабраў старшакласнікаў школ на фестывалі факультэтаў (+відэа)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт расквеціў для абітурыентаў не самы сонечны гэтым разам Дзень смеха яркім фестывалем факультэтаў, на якім студэнты і супрацоўнікі БДУ ў надзвычай крэатыўнай форме прэзентавалі адукацыйныя і творчыя магчымасці альма-матар.  Нягледзячы на ранні для школьных канікул час і надвор’е, якое ў звычайнай сітуацыі не выклікала б жадання штосьці рабіць, унутры будынка ліцэя ўжо напоўніцу віравала разумовая праца, ініцыятарамі...

Як стаць пераможцам міжнародных навуковых конкурсаў. Досвед ФМА

Кафедра мытнай справы факультэта міжнародных адносін актыўна папулярызуе даследчую працу сярод студэнтаў, увесь час шукаюцца новыя спосабы іх уцягвання ў сферу навукі, удасканальваюцца метады працы з зацікаўленымі навучэнцамі. Як правіла, студэнты пачынаюць сябе выяўляць у навуковай сферы толькі на 3 курсе. Як паказвае досвед аўтара ў кіраўніцтве студэнтамі, гэта тлумачыцца тым, што яны зазнаюць пэўныя складанасці ў самым пачатку “шляху”:...

Беларусы шануюць каштоўнасці іншых. Наўруз адсвяткавалі ў БДУ

Сустрэча гэтага старажытнага свята іранскіх і цюркскіх народаў з дапамогай замежных студэнтаў БДУ ператварылася ў сапраўдны традыцыйны фестываль універсітэта. У гэтым годзе Наўруз аб’яднаў у сценах альма-матар больш за 700 чалавек. Урачыстасць сімвалізуе надыход вясны, абуджэнне не толькі прыроды, але і самога чалавека. Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты з Ірана, Азербайджана, Кыргызстана, Турцыі, Туркменістана, Таджыкістана, Афганістана, Казахстана і Узбекістана. Менавіта...

Міжнародны конкурс стартап-праектаў «BizTech BSU StartUp Contest» пройдзе ў БДУ

Цель конкурса — оказание помощи начинающим бизнесменам в продвижении и реализации идей, развитию предпринимательского мышления и привлечению представителей бизнес-сообщества к участию в образовательных проектах университета. К участию приглашаются студенты старших курсов, предприниматели и молодые ученые. Молодежные инновации оценят представители банковской сферы, бизнесмены и преподаватели экономического факультета БГУ. Стартап-идеи будут разбиты по трем категориям: финансовые технологии, социально значимые проекты и глобальные...

Каб думаць галавой, прыдумляць, ствараць – трэба ісці ў БДУ! Вядомыя выпускнікі дзякуюць альма-матар за бездакорную адукацыю

За 95 гадоў дзейнасці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт даў пуцёўку ў жыццё 160 тысячам маладых спецыялістаў, у тым ліку больш чым 7 тысячам для іншых краін. З цягам часу многія з выпускнікоў БДУ выраслі ў выбітных выкладчыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў, буйных кіраўнікоў і прадпрымальнікаў. Шмат хто з іх атрымаў прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Павел ЛАТУШКА,...

Я падобная на… кветку. Экзотыка і тэмперамент панавалі на конкурсе прыгажосці ФДА

Традыцыйны конкурс «Міс ФДА – 2017», у якім прынялі ўдзел дзяўчаты з Ірана, Кітая, Нігерыі, Туркменістана, Паўднёвай Карэі і Беларусі сабраў 24 сакавіка усю моладзь факультэта даўніверсітэцкай адукацыі. Пажадалі удзельніцам упэўненасці і добрага выступлення, а гледачам яркіх эмоцый дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў, намеснік дэкана філалагічнага факультэта Павел Навойчык і дырэктар Міжнароднага адукацыйнага фонду БДУ Алена Нярода. Папярэдне ўдзельніцы атрымалі заданне...