Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Увага, конкурс! Шукаем двайніка кампазітара Станіслава Манюшкі – славутага мінчука 19 стагоддзя!

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Музычны Дом «Класіка» і Турыстычная кампанія «Віаполь» аб’яўляюць конкурс на пошук двайнікоў знакамітага мінчука 19 стагоддзя Станіслава Манюшкі ізапрашаюць на баль у гонар адкрыцця памятніка кампазітару! Баль адбудзецца 3 верасня ў 13.30 ля Мінскай гарадской ратушы. Спадарства, аб’яўляецца конкурс на пошук двайніка вялікага кампазітара Беларусі! Станіслаў Манюшка – кампазітар, аўтар песень, балетаў, опер; творца  нацыянальнай оперы,...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі, агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі, вышэйшай алгебры і аховы інфармацыі, гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў, філасофіі і метадалогіі навукі, замежнай літаратуры, славянскіх літаратур, сучаснай беларускай мовы, нямецкай мовы, ПРАФЕСАРАЎ  КАФЕДРАЎ:  камп’ютарных тэхналогій і сістэм, метадаў аптымальнага кіравання, батанікі, тэарэтычнай і прыкладной механікі, міжнароднага...

На гістфаку БДУ памяняўся дэкан

На гістарычным факультэце БДУ адбыліся кадравыя змены. Сяргей Ходзін, папярэдні дэкан гістфака, знаходзіўся на сваёй пасадзе 15 гадоў (з 2001 года). Па працягласці кіравання ён амаль паставіў рэкорд: больш за яго (18 гадоў) факультэт узначальваў толькі Пётр Савачкін (1955–1973). Цяпер Ходзін пайшоў на павышэнне – стаў прарэктарам БДУ па навучальнай працы. Яго месца заняў аднакурснік і калега, доктар гістарычных навук...

Як з нармальных дзяцей атрымліваюцца гультаі?

Дачка суседзяў не паступіла ва ўніверсітэт — не хапіла балаў. Сядзяць цяпер усёй сям’ёй кожны вечар і… не, не будуюць планы, куды маладой здаровай дзяўчыне ўладкавацца працаваць ці якую прафесію атрымаць, — гаруюць. Лічаць сямейны бюджэт, рыхтуюцца эканоміць, бацька, выкладчык каледжа, успамінае студэнцкае мінулае і падумвае, ці не пайсці куды грузчыкам падпрацоўваць… Бо вырашылі, што гэты год іхняя Ганначка пасядзіць дома, рыхтуючыся...

Віват, студэнт – 2016 ! Святочныя мерапрыемствы да Дня ведаў пройдуць 1 верасня ў БДУ (+ вiдэа)

Сцэнарый урачыстага дня ўключае розныя сюжэтныя дзействы: ад традыцыйнага занясення штандараў факультэтаў перад строем першакурснікаў да набажэнства ў гонар пачатку новага навучальнага года ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. У 10.30 ва ўнутраным дворыку БДУ прагучаць віншаванні ад рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі, дэканаў, выкладчыкаў і лідараў моладзевых арганізацый. Будуць зладжаны экскурсіі па рэктараце, навучальных карпусах і музеі гіс­торыі БДУ. Таксама «навабранцы»...

Афганскі трыпціх. Частка 3: Лепей драўляная згода, чымся залатая сварка, ці Майце стрыжань

Напачатку дакументальнага фільма пра Чачэнскую вайну рэжысёра Сяргея Гаварухіна “Праклятыя і забытыя” голас за кадрам прамаўляе такія словы: “Вайна – гэта крайняя ступень сацыяльнага зла, якая падсвядома прысутнічае ўсюды. І нагодай да яе развязкі галоўным чынам служыць наша абыякавасць”. У манаграфіі С. В. Максімава “Ваенны прагрэс і асаблівасці яго праяўлення ў традыцыях Захаду (сацыяльна-філасофскі аналіз)”, якая выйшла ў 2015 годзе, аўтар...

На ўласным досведзе. Усё, што табе трэба – бег

Улічваючы тое, што бег я ненавіджу і люблю адначасова, вельмі дзіўна, што менавіта я ўзялася пісаць гэты артыкул. Увесь спорт заўсёды пачынаецца або са здароўя, або з “я занадта жудасна выглядаю”. Я ніколі не бегаю з думкай “схуднець бы”, мне здаецца, што я і “схуднець” – гэта рэчы з розных галактык. Бег вельмі дапамагае вам бегчы ад праблем. Таўталогія, але...

Іншаземка змагла, а ты зможаш? Анхела Эспіноса вывучыла беларускую мову ў сябе на радзіме меньш за год і выдала свой першы беларускамоўны зборнік вершаў (+відэа)

Пра родную мову можна сказаць шмат слоў, падабраць разнамасныя прыметнікі, але ўсё даўно сказана і падабрана. Таму, каб зірнуць на беларускую мову пад іншым вуглом, я вырашыла ўзяць інтэрв’ю ў дзяўчыны-замежніцы, якая вывучыла беларускую мову ў сябе на радзіме, у Icпаніі, за 9 месяцаў і нядаўна выдала свой першы беларускамоўны зборнік вершаў “Раяль ля мора”. Завуць яе Анхела Эспіноса. Гэта...

Як Траян стаў вірусам… або Чаго толькі не пачуеш ад студэнтаў

Напэўна, у кожнага аматара такога жанру фальклору, як анекдот, знойдзецца і колькі гісторый пра студэнтаў і выкладчыкаў. Універсітэцкае жыццё заўжды было і застаецца «ўрадлівай глебай» для жартаў і смешных гісторый. Выкладчык  Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Інстытута журналістыкі БДУ, пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык Пятро ВАСЮЧЭНКА — адзін з тых людзей, што захоўваюць недарэчныя выказванні айчынных «пакутнікаў навукі». — Спадар Пятро, раскажыце,...

Афганскі трыпціх. Частка 2: Жыць сучаснасцю

Ваенны досвед – гэта вельмі цяжкі досвед для любога народа. Наўрад ці можна ўявіць сабе хоць бы адну значную супольнасць людзей, якая пазбегла калі не знешніх, то прынамсі сур’ёзных унутраных канфліктаў. Але пры гэтым, калі дзесьці адбываецца маштабны міжнародны канфлікт, то ў кожнага яго ўдзельніка, па сутнасці, свая, асабістая, вядомая толькі яму аднаму да канца вайна – са сваімі стратамі...

На працу ў сад: адзін дзень студэнцкага сельскагаспадарчага атрада

Які студэнт не мае патрэбы ў грошах? Правільна, той, хто ўмее іх зарабляць. Найлепшы час для падпрацоўкі — лета. Але ж хочацца яшчэ і нацешыцца цёплым сонейкам, а як гэта сумясціць? Аказваецца, проста. Мы правялі адзін дзень у сельскагаспадарчым студэнцкім атрадзе. Сёлета да ўборачнай кампаніі ў Агракамбінаце «Ждановічы» далучыліся студэнты БДУ. Маладыя людзі працуюць на зборы яблыкаў і груш. Усяго ў...