Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


«СМІ ў Беларусі–2016»: нам ёсць што паказать (+відэа)

З 11 па 15 мая гасцінна расчыніў свае дзверы НВЦ “Белэкспа” ў сувязі з правядзеннем юбілейнай, дваццатай, Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”. Карэспандэнту газеты БДУ “Універсітэт” было ўдвая цікавей, чым простаму наведніку, паглядзець і зразумець: чым жа ўсё-такі прадстаўлены нашы СМІ і ці могуць яны паспяхова канкураваць на сучасным і вельмі насычаным рынку.      А паглядзець было на што.  Ужо...

Чароўнае свята: як выбіралі Міс ФСК–2016

Ужо з першых хвілін стала зразумела: мерапрыемства будзе грандыёзным. Па-першае, сам факт правядзення факультэцкай “Міс” у Ліцэі БДУ ўжо абавязвае (рэдка факультэцкі конкурс праходзіць у гэтых сценах). А па-другое, на ўваходзе ў залу і за кулісы, як на ўсіх значных мерапрыемствах, расстаўлены спецыяльныя людзі, якія без належнай акрэдытацыі не пусцяць вас у святую святых. Па-трэцяе, уваход строга па запрашальных і...

Рыцарскія баі і сярэднявечныя танцы ў БДУ

Дні беларускай гісторыі ўпершыню прайшлі 27–28 красавіка ў Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Усіх гасцей мерапрыемства віталі дырэктар ДІКСТ Пётр Брыгадзін і намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каха­ноўскі ў строях шляхты ВКЛ. Пасля ўра­чыстага адкрыцця Дзён беларускай гісторыі пачалася аніма­цый­ная лекцыя «10 стагоддзяў ваярскай справы на Беларусi». Студэнты, магістранты і выкладчыкі гіс­та­рычнага факультэта рас­павялі пра эвалюцыю ўзбраення...

Проста космас!

«А вы куды з сумкамі?» Менавіта такую фразу мог пачуць кожны, хто стаяў сонечнай раніцай каля шостага інтэрната. 12 красавіка самыя ак­тыў­ныя, творчыя і яркія студэнты Студэнцкага гарадка БДУ «адправіліся ў космас», бо тэмай новай «школы актыву» стаў «Космас»: кожны орган студэнцкага самакіравання паўстаў у выглядзе планеты. Давайце ўспомнім, як гэта было, і, як сказаў Юрый Гагарын: «Паехалі!» #выбары спадарожніка...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: міжнародных адносін, раманскіх моў; ПРАФЕСАРА КАФЕДРЫ мытнай справы; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  крыміналістыкі, дыпламатычнай і консульскай службы, гісторыі новага і найноўшага часу, міжнароднага права, міжнародных эканамічных адносін, мытнай справы, медыялогіі і вэб-журналістыкі; СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, міжнароднага права, міжнародных эканамічных адносін, мовазнаўства і краіназнаўства Усходу,...

Навечна ў памяці

Набліжаецца знамянальная дата ў гісторыі нашай краіны – 71-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Для нашага народа памяць пра вогненныя ваенныя гады – незабыўнае свята, якое за­хоўваецца для новых пакаленняў, што толькі распачынаюць жыццё. Вайна прынесла на нашу зямлю нечуваныя разбурэнні, гэта каласальная трагедыя для людзей, незагойны боль стратаў амаль у кожнай сям’і. Але для...

Ганаровая вахта памяці да свята Вялікай Перамогі

24 красавіка БДУ ўпершыню прыняў удзел у міжнароднай добраахвотніцкай грамадзянска-патрыятычнай акцыі «15 дзён да Вялікай Перамогі».Праект мае высакародныя мэты: маральнае выхаванне моладзі, умацаванне патрыятычнага духу і згуртаванасці ў студэнцкім ася­роддзі. У гэты дзень адначасова з 14.00 да 16.00 студэнты ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі, Малдовы, Азербайджана і Кыргызстана неслі ганаровую варту ля помнікаў і мемарыяльных аб’ектаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі...

Міс журфак-2016 стала дзяўчына са скрыпкай і “ў шакаладзе” (+відэа)

Ціхім да пары да часу вясновым вечарам, 6 красавіка, у актавай зале факультэта журналістыкі нешта адбывалася. Натоўп студэнтаў загадзя абступіў дзверы, каб паспець уціснуцца сярод першых і заняць рады для сваіх сяброў. Бо ўсе яны ведалі, што хутка пачнецца сапраўднае свята  прыгажосці і інтэлектуальнага росквіту, “Міс Журфак”. Івэнты такого фармату заўжды былі папулярнымі сярод нашай молодазі і месцаў заўсёды значна...

Драпін у бойцы не лічаць: каманда БДУ заваявала два кубкі на спаборніцтвах Мінскай гарадской лігі каратэ

Спорт – гэта тая сацыяльная сіла, якая заўсёды служыла для аб’яднання людзей. Прырода чалавека, складаная і супярэчлівая, ва ўсе часы патрабавала ад нас і суперніцтва, і самасцвярджэння. Спартыўныя спаборніцтвы – менавіта тое, што дазваляе ахінуць гэтыя схільнасці ў найбольш вытрыманую, але ў той жа час відовішчную форму. Бо кожны, хто назірае за спартоўцамі, можа ўбачыць у іх змаганні і сілу...

Фестываль эстрады БДУ запаліў новыя таленты (+відэа)

14 красавіка на маштабным аглядзе творчых здольнасцяў студэнты БДУ змагаліся за званне найлепшага майстра сцэны. Акцёры і спевакі, танцоры і музыканты – конкурс праходзіў нават паміж вядучымі! Гала-канцэрт “Фэст эстрады БДУ” праходзіць ужо у 16-ы раз. Гэта выдатная магчымасць атрымаць пуцёўку на вялікую сцэну тым, хто толькі пачынае займацца творчасцю. І гэта не проста словы: у свой час конкурс пакарылі...

Журналісцкая праца: міфы і праўда

Існуе меркаванне, што журналістыка – вельмі простая праца: можна пісаць усё, што ўздумаецца, і пры гэтым камунікаваць са знакамітасцямі, быць знакамітым самому і атрымліваць вялікія грошы. Але ці так гэта насамрэч? Для газеты “Універсітэт” мы задалі пытанні пра распаўсюджаныя міфы пяці журналістам-практыкам, якія дапамогуць разабрацца, што за прафесія ўсё ж журналістыка. — Ці праўда тое, што журналіст – вядомая прафесія....