Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


«Краса і сіла»

«Краса і сіла» – напэўна, так мог бы сказаць Максім Багдановіч, ведай ён, што ў клубе «Фудасін» спасцігаюць баявое мастацтва дзяўчаты. І не проста спасцігаюць, а робяць гэта ўпэўнена і вынікова. У сваім жыцці жанчына вельмі часта выконвае вялікі аб’ём таго, што звычайна не з’яўляецца абавязкам мужчыны з прычыны іх роду заняткаў і становішча ў традыцыйнай сям’і. Таму несумненна, што,...

Як студэнты ваююць са сном перад іспытам?

Сярод шматлікіх студэнцкіх звычак можна вылучыць адну, якая дастаўляе найбольшыя непрыемнасці – звычка рабіць усё ў апошні момант. “За ноч паспею” – у перыяд здачы залікаў, іспытаў, курсавых ці дыпломных прац гэта фраза, якая вымаўляецца з рознымі інтанацыямі, чуецца то тут, то там. Вядома, студэнты бываюць розныя, ёсць і такія, якія добрасумленна займаліся на працягу семестра. Аднак апошняя ноч перад...

БДУ падтрымаў кампанію Савета Еўропы “Рух супраць нянавісці” (+відэа)

Прэзентацыя кампаніі адбылася ў пятніцу ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. Арганізацыяй займаліся спецыялісты кафедры моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый. А мадэравала падзею загадчык кафедры Людміла Кажухоўская, якая абвясціла, што сёння ўдзельнікі разам з сусветнай супольнасцю скажуць “не” ксенафобіі, дыскрымінацыі і варожасці. З прэзентацыяй мэт праекта выступіла нацыянальны каардынатар кампаніі Дар’я Мірон. Слухачамі былі будучыя спецыялісты па рабоце з моладдзю....

Святочная акцыя “Навагодняя паштоўка” стартавала ў БДУ

Асаблівасць дадзенага мерапрыемства заключаецца ў тым, што запоўненыя ўласнаручна віншаванні на карпаратыўнай паштоўцы БДУ будуць адпраўлены адрасатам у той жа дзень. Такая цёплая рэтра-акцыя нагадае ўдзельнікам настальгічную сувязь часоў і пакаленняў, калі не было e-mail, і віншавальныя паштоўкі са зваротамі і пажаданнямі традыцыйна атрымлівала кожная сям’я ў паштовай скрыні. Першым сваіх родных павіншуе рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. А з...

Інфаграфіка. Хто дапаможа падарожнічаць танна па Еўропе?

Для беларускага студэнта адправіцца ў Еўропу без важкай сумы грошаў практычна немагчыма? Глупства. Сучасныя транспартныя кампаніі даюць магчымасць людзям перасоўвацца па Еўропе вельмі танна. Сярод іх у асноўным аўтобусныя перавозчыкі і авіякампаніі з таннымі пералётамі. Безумоўна, такое перамяшчэнне можа апынуцца не самым камфортным, але яго кошт з лішкам пакрые ўсе нязручнасці. Шкада, што танны транспарт не курсіруе па тэрыторыі Беларусі....

Air Penguins: даляцець да Таіланда

Каманда студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ ў складзе трэцякурснікаў Канстанціна Сокала, Аляксея Паліевіца, Паўла Шафцялевіча выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні ACM ICPC. Зборная БДУ паспяхова выступіла 5-6 снежня ў паўфінале гэтага спаборніцтва ў Санкт-Пецярбургу і заваявала дыплом 2 ступені. На яе рахунку 8 вырашаных задач з 12 прапанаваных. Фінальныя спаборніцтвы пройдуць у маі 2016 года ў...

Віртуальная рэальнасць ці рэальная віртуальнасць?

Памятаю, як у дзяцінстве сцягваў прасціну з ложка, завязваў яе сабе на шыю і бегаў па кватэры, трымаючы ў руках «меч» — маміну качалку для цеста. Мне здавалася, што я супергерой, які ўмее лётаць і абараняць людзей ад небяспекі. Узімку разам з хлопцамі з двара будавалі велізарныя снежныя крэпасці. У тыя імгненні мы станавіліся непераможнымі ваярамі, і кожны абараняў свой...

Першыя крокі і ўпэўнены поступ. Студэнты БДУ займелі поспех на Кубку Беларускай федэрацыі каратэ сётакан

Працэс трэніроўкі каратыста – працэс доўгі, складаны і неаднастайны. Кожнаму, хто хоча дасягнуць поспехаў у дадзеным відзе адзінаборстваў, неабходна рэгулярна наведваць заняткі, самастойна выконваць фізічныя практыкаванні і адпрацоўваць фармальныя комплексы, прытрымлівацца пэўнага ладу жыцця і ўмець якасна адпачываць. Акрамя таго, неабходна адсочваць прагрэс на кожным этапе трэніроўкі. Адным з найважнейшых і даволі аб’ектыўных спосабаў вызначыць паспяховасць засваення спартсменам тэхнічных і...

У кожнага там свой лёс. “Госці” – фільм пра прытулак у Шчучынскім раёне

  У пачатку снежня кінаклуб “Фруза” на факультэце журналістыкі БДУ паказаў фільм-пераможцу у намінацыі “Найлепшы дакументальны фільм” “Лістапада–2015”. Ганаровым госцем сустрэчы быў сам рэжысёр фільма, выпускнік факультэта журналістыкі БДУ спецыяльнасці журналістыка міжнародная Андрэй Куціла. Андрэй зрабіў сваю новую кінастужку “Госці”. У аснове фільма рэальная гісторыя з жыцця Аляксея Шчадрова – хлопца з дзіцячага дома, які працаваў фельчарам хуткай дапамогі. У...

Калядны баль на філфаку БДУ: топ-5 самых яркіх пар

Калядны дабрачынны баль разгарнуўся напярэдадні ў холе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага факультэта. Як распавяла карэспандэнту агенцтва “Мінск-навіны” арганізатар мерапрыемства Анастасія Нікіціна, калядны баль праводзіўся ўжо ў пяты раз. Сёлета ён меў адкрыты фармат – удзельнікам мог стаць студэнт любой сталічнай ВНУ. — Галоўная ўмова – наяўнасць запрашальнага квітка. Дзякуючы іх рэалізацыі мы зможам аказаць фінансавую падтрымку выхаванцам Асіповіцкай дзяржаўнай спецыяльнай...

Ад нашага стала…ідзём да вашага

У нямецкім горадзе Грайфсвальдзе ёсць традыцыя: два разы ў год яго жыхары аб’ядноўваюцца ў каманды і наведваюцца ў госці адно да аднаго. Яны знаёмяцца, частуюцца, а потым ідуць у іншае месца. Студэнткі пятага курса факультэта міжнародных адносін БДУ вырашылі арганізаваць такое ж мерапрыемства ў Мінску. І ў іх гэта атрымалася! …Нядаўна прайшлі ўжо трэція «Смачныя вандроўкі». Мы сабралі каманду з...