Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...


Прывабнае дэрбі або Трыўмф, які не адбыўся

Клубны сезон у Беларусі завяршыўся фінальным матчам Кубка Беларусі, у якім наша “Зорка-БДУ” ў шосты раз за год мералася сіламі з “Мінскам”. Выйграўшы ў паядынку, адна з каманд у чацвёрты раз у сваёй гісторыі заваявала б ганаровы трафей. На жаль, нашы спартсменкі не змаглі папоўніць калекцыю ўзнагарод, але падарылі і сабе і гледачам захапляльную дзею. Мінск – Зорка-БДУ – 2:1...

Цяжка быць рыцарам (+відэа)

Студгарадок не застаўся ўбаку ад святкавання дня нараджэння альма-матар і зрабіў для жыхароў інтэрнатаў два выдатныя падарункі. 28 кастрычніка былі падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды і «Iнтэрнатаўскiх спрэчак» за 2014/­2015 навуч. год. А пасля каманды 7 інтэрнатаў пазмагаліся ў турніры BSU Battle Game, які прайшоў упершыню. На працягу мінулага навучальнага года каманды 8 інтэрнатаў БДУ спаборнічалі ў 10 відах спорту, каб...

Аб’явы

«IНСТЫТУТ ЯДЗЕРНЫХ ПРАБЛЕМ» БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНIВЕРСIТЭТА АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасады: старшы навуковы супрацоўнік лабара­торыі фізікі часціц. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублi­кавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мiнск, вул. Бабруйская, 11, аддзел кадраў, пакой 315, тэл. 226-42-31. Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: Загадчыкаў кафедраў: багаслоўя; біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння; рэлігіязнаўства....

БДУ ў СМІ Беларусі

Вынікі конкурсу на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі ў намінацыі «Навука» падведзены ў БДУ – Hand-embroidered10.rssing.com (29.10), megacat.by (30.10), БТ-1 (30.10). Старшы выкладчык кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Гардзей Хоміч стаў пераможцам III міжнароднага конкурсу «Найлепшы настаўнік рускай славеснасці замежжа» – Hand-embroidered10.rssing.com (27.10), БелТА, sb.by, sputnik.by, slutsk24.by (28.10), edu.gov.by, СТБ (29.10), БТ-1 (01.11), zviazda.by,...

Старт для будучай кар’еры (+відэа)

Знайсці працоўнае месца маладому спецыялісту, ды яшчэ і без досведу, часам досыць складана. Але, хто веды даў, той і працаўладкавацца дапаможа. 5 лістапада БДУ правёў чарговы «Дзень кар’еры», на які ў галоўным корпусе ВНУ сабраліся сотні студэнтаў розных спецыяльнасцяў. – Мерапрыемствы такога тыпу, як сёння, праводзяцца для таго, каб дапамагчы выпускнікам знай­сці першае месца працы, гэта робяць усе ўніверсітэты ў...

Месца, дзе ажылі самыя жудасныя фантазіі

Упершыню кафэ “Gaudeamus БДУ” прымала самых незвычайных наведнікаў. Ахвотнікаў усяго жудаснага і загадкавага, аматараў жахаў чакалі менавіта тут. Вечар пятніцы быў прысвечаны таямнічаму святу Хэлоўін. Як гэта было, мы зараз паглядзім. Сталовая змянілася: кажаны, прывіды, гарбузы ўпрыгожвалі памяшканне, а на сталах гарэлі свечкі. Вельмі цікавыя (і страшныя!) конкурсы, варажба на будучыню, прыколы і проста добры настрой вабілі кожнага, хто прыйшоў...

Міхаіл Кухарчык: “Я не сыйшоў са сцэны!”

Спадзяюся, кожны з нашых чытачоў ведае аб тым, што пасаду намесніка дэкана па выхаваўчай працы ўжо не займае Міхаіл Васільевіч Кухарчык. Сыход Міхаіла Васільевіча з пасады для многіх быў нечаканасцю. Гэта па-сапраўднаму канец цэлай эпохі студэнцкага жыцця. Атрымліваецца, за 2 гады адміністрацыя геафака амаль цалкам перажыла ратацыю. Толькі Міхаіл Мікалаевіч Брылеўскі застаўся са старой гвардыі на сваёй пасадзе. Рэдкалегія Экватара...

Жанчыны дзеля БДУ

28 кастрычніка ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ адбылося адкрыццё выставы «Жанчыны БДУ». Праект быў арганізаваны грамадскім аб’яднаннем «Саюз жанчын БДУ» і прыўрочаны да Дня нараджэння ўніверсітэта . Гэта першы крок вялікага праекта, вынікам якога плануецца вы данне кнігі «Жанчыны БДУ». Экспанаты выставы, а гэта кнігі, альбомы, буклеты, інфармацыйныя лісты, распавядаюць наведавальнікам аб гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і яго сучасным стане, а...

Што такое беларускі PR?

На базе Інстытута журналістыкі БДУ з 26 па 29 кастрычніка прайшоў «Тыдзень беларускага PR: Трэнды. Выклікі. Перспектывы». Cерыя мерапрыемстваў была прысвечана Дню PR-спецыяліста, што адзначаецца першага лістапада. Кожны дзень урокі праходзілі пад пэўнымі тэмамі. За “Тыдзень беларускага PR” абмеркавалі наступнае: “Роля камунікацый у геабрэндынгу”, “Сацыяльныя камунікацыі: асоба, грамадства, дзяржава”, “Арганізацыя мерапрыемстваў/ унутраныя камунікацыі” і “Прафесійныя стандарты камунікацыйнай дзейнасці”. За чатыры...

“Мала хто ведае, што Алексіевіч ахвяравала бібліятэцы журфака 1000 долараў” (+відэа)

8 кастрычніка ў 14:01 Беларусь афіцыйна даведалася пра прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч, беларускай пісьменніцы, выпускніцы журфака БДУ, аўтару нашумелага цыклу “Голасу Утопіі” і шэрагу кніг, перакладзеных на 19 моў свету. “За шматгалосную творчасць – помнік пакуце і мужнасці ў наш час”, – так пракаментавала ўручэнне пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус. Наогул, творчасць Алексіевіч ярка вылучаецца на...

Імя тваё я нясу праз жыццё як святыню!

Кранальная імпрэза да Дня маці прайшла 16 кастрычніка дзеля папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў у выхаванні грамадзяніна. На сустрэчу прыйшлі студэнты і выкладчыкі, а таксама госці, у ліку якіх былі Ганна Лебедзь са Ждановіцкага дзіцячага дома, протаіерэй Андрэй Еўдакімаў з Жодзіна і, вядома, дарагія мамы. Адразу было відаць, як яны рады знаходзіцца тут, у прыгожых строях, побач з дзецьмі. На працягу ўсяго...