Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...


«Калі кажуць пра тапаніміку – то гэта Рылюк». Да 80-годдзя са дня нараджэння выбітнага беларускага географа

У кожнага з нас пра навучанне застануцца цёплыя ўспаміны. І хутчэй за ўсё гэта будуць вобразы сяброў і выдатных выкладчыкаў. Геаграфічны факультэт багаты на такіх асоб. 80 гадоў таму нарадзіўся Георгій РЫЛЮК – выбітны бела­рускі тапаніміст і географ. З гэтай нагоды кафедрай фізічнай геа­графіі свету і адукацыйных тэхна­логій былі арганізаваныя адмысловыя навуковыя чытанні імя Г. Я. Рылюка. Напачатку была адкрыта...

У трэцім квартале ў БДУ выдана 37 кніг

У 3-м квартале ў БДУ выдана 37 кніг аб’ёмам 341,03 ўлікова-выдавецкага ліста: 23 – надрукавана ў друкарні; 14 – на ксераксах факультэтаў, 5 – электронныя выданні. З іх: навучальных выданняў – 26; навуковых выданняў – 11. На рускай мове выйшла 30 кніг; на беларускай– 2 кнігі;на замежнай  – 5 кніг. У друкарні аддрукаваныя 12 навучальных і 11 навуковых выданняў. Карачун,...

Акно ў Еўропу. Распрацоўкі БДУ былі прадстаўлены на Днях беларускай навукі, арганізаваных ў межах Сусветнай выставы EXPO-2015 у Мілане

  У нацыянальным павільёне дэман­страваліся дасягненні і патэнцыял айчыннай навукі. Адным з мера­прыемстваў стаў форум «Перспек­тыўныя кірункі даследа­ванняў у Рэспубліцы Беларусь для забеспячэння харчовай бяспекі і паляпшэння якасці жыцця». На ім выс­ту­піў прарэктар па навуковай рабоце БДУ акадэмік Алег Івашкевіч з прэзентацыяй наву­кова­тэхнічнай прадукцыі комплексу вядучай ВНУ Беларусі. Пасля вяртання Алег Анатольевіч падзя­ліўся з намі сваімі ўражаннямі: –   Сусветная выстава...

ССЯА зноў запускае праект “Навука на пальцах” (+відэа)

У нашым універсітэце вучацца не толькі на лекцыях, семінарах і “лабах”. Шматлікія студэнты не перастаюць грызці граніт навукі нават у вольны ад вучобы час. Добрым доказам гэтаму паслужыў праект студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ “Навука на пальцах”, першы запуск якога адбыўся 29 красавіка 2015 г. У гэтым навучальным годзе, а менавіта ў лістападзе, таксама плануецца другі выпуск “Навукі на...

Студэнт геаграфічнага факультэта БДУ Ягор Левачоў: “Розніца ў тым, што ў Францыі ты вучышся самастойна”

Наш cуразмоўца – Ягор Левачоў (http://vk.com/levachou) БДУ: Ягор, з прыездам! Ягор: Зусім нядаўна вы ездзілі на мерапрыемства ў САК “Брыганціна”, памятаю ваш стан чакання пасля падачы дакументаў. І вось вы ўжо на Радзіме. Мне здаецца, мы штосьці прапусцілі :) БДУ: Распавядзіце ўсё па парадку. Што было спачатку, дзе праходзіла стажыроўка, і чый быў выбар? Ягор: З задавальненнем распавяду. Вучыцца ў...

Валянцін Кiрык пра BSU Fest–2015: «Мы дамагліся патрэбнага эфекту» (+відэа)

Адгучалі салюты БДУ-фэсту, але не хутка сціхнуць размовы, бо ўражанняў хопіць на цэлы год. Валянцін Кірык, студэнт 3 курса ФСК, расказаў пра падрыхтоўку, «напружанку» і планы. Між іншым, Валянцін не проста арганізатар ці валанцер, ён галоўны рэжысёр і аўтар праекта. Сустрэліся мы каля галоўнага корпуса БДУ, дзе ён спаткаўся з іншымі членамі прафсаюза. Напэўна, абмяркоўвалі новую імпрэзу? – Што падштурхнула...

Паказаць, на што здольныя!

Да 20-годдзя ФМА быў прымеркаваны праект «Тыдзень са студэнцкімі арганізацыямі», у межах якога былі праведзены розныя мерапрыемствы. Першымі пачала цешыць сту­дэнтаў куратарская служба, кіраў­ніком якой з’яўляецца Кры­сціна Галаш, студэнтка 3 курса, і савет старастаў, якім кіруе яе адна­курсніца Ангеліна Юркова. 22 верасня на 11 паверсе была арга­нізавана забаўляльная праграма з музыкай, пад якую можна было патанчыць і пазнаёміцца з новымі...

БДУ ў СМІ Беларусі

Чатыры міжнародныя праекты ў рамках конкурсу адукацыйнай праграмы Еўрапейскага саюза «Эразмус+» «Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі» выйграў БДУ – interfax.by, БелТА, радыё «Сталіца», 21.by, minsknews.by, kv.by, telegraf.by, ecopress.by,belarus.by, uaport.net, mod.mil.by (08.09). Школы юных пачалі працу ў БДУ – megacat.by, hand-embroidered10.rssing.com (13.09), Радыё «Сталіца» (14.09). Першы фэст актыўнага ладу жыцця «BSU FEST–2015» адбыўся ў БДУ – БелТА, megacat.by, радыё «Сталіца»,...

Нашы юбіляры

04 кастрычніка Шалькевіч Франц Емяльянавіч, дацэнт кафедры геадэзіі і картаграфіі 07 кастрычніка Долбік Алена Яўгенаўна, дацэнт кафедры рускай мовы 07 кастрычніка Сталеўская Святлана Мікалаеўна, дацэнт кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу дадзеных 09 кастрычніка Марцінкевіч Галіна Іосіфаўна, прафесар кафедры геаэкалогіі 10 кастрычніка Баравы Віталь Расціслававіч, загадчык кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу 13 кастрычніка Марозава Таццяна Анатольеўна, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі бе­ларускай мовы, міжнародных адносін, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  бія– і нанамеханікі, тэарэтычнай і прыкладной механікі, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, гісторыі беларускай літаратуры, класічнай філалогіі, банкаўскай эканомікі, інавацыйнага мене­джменту, экалагічнага і аграрнага права, крыміналістыкі, дзяржаўнага кіравання, кры­мінальнага працэсу і пракурорскага нагляду, міжнародных эканамічных адносін, тэорыі і практыкі перакладу, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕД­РАЎ: ...

Беларускія эксперты прынялі ўдзел у пасяджэнні назіральнай групы Балонскага працэсу

У Люксембургу прайшло пасяджэнне назіральнай групы Балонскага працэсу (НГБП). У ім прынялі ўдзел начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў УМС БДУ Аляксандр Рытаў і прарэктар МДЛУ Алена Бяценя. Усяго ж у мерапрыемстве бралі ўдзел 86 дэлегатаў. Нагадаем, назіральная група па Балонскім працэсе (абрэвіятура на англійскай мове – BFUG — заўв. Рэд.) складаецца з прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Балонскага працэсу плюс Еўрапейскай...