Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...


Вiншуем са святам 1 мая!

Якое сумнае бывае жыццё, калі няма ў ёй працы, якой жывеш. Мы жадаем здзяйсненняў, перамог у творчасці — усяго, што гэта  дае… Няхай у кожнага з нас заўсёды будзе тое, што падабаецца рабіць:  любімая справа, праца, павага калегаў. I чаканых вынікаў! З павагай, рэдакцыя  

Еўразійская перспектыва. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка абраны віцэ-прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (ЕАУ)

Выбары адбыліся на XIII з’ездзе Еўразійскай асацыяцыі ўніверсі­тэтаў, які прайшоў 15 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Паводле статуту арганізацыі, кіраўнічы склад прызначаецца тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнтам ЕАУ на наступны тэр­мін ізноў пераабраны рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўнівер­сітэта імя М. В. Ламаносава ака­дэмік Віктар Садоўнічы. Таксама абраны новы склад савета аса­цыяцыі. Акрамя арганізацыйных пытанняў, на з’ездзе былі разгле­джаны асноўныя кірункі супра­цоўніцтва ВНУ ЕАУ...

Удзячныя за подзвіг. Студэнты БДУ адправілі лісты ветэранам і прэзентавалі рэтракаляндар

Усхваляць подзвігі герояў вайны – неабходна, але яшчэ лепш – выяўляць павагу да ветэранаў учынкамі. Прыклад такога ўчынку – патрыятычная акцыя «Мы – спадчыннікі Перамогі», прысвечаная 70-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 17 красавіка па перыметры хола рэктарата былі расстаўлены ста­ронкі незвычайнага календара. Кожны месяц быў прысвечаны аднаму Герою Савецкага Саюза, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, лёс якога так...

Паслядоўнікі справы Вавілава. Вучэбна-вопытнай гаспадарцы «Шчомысліца» споўнiлася 50 гадоў

  50 гадоў таму ў складзе БДУ з’явілася вучэбна-вопытная гаспадарка «Шчомысліца», якая на сёння пераўтварылася ў адно з самых паспяховых універсітэцкіх прадпрыемстваў.     Пачалося ўсё з перапіскі БДУ з дзяржкамітэтам па лясной, цэлюлозна-папяровай, дрэваапрацоў­чай прамысловасці і лясной гаспадарцы пры Дзяржплане СССР пра перадачу вопытнай станцыі «Шчо­мысліца» ад беларускага НДІ лясной гаспадаркі да БДУ. Дзякуючы энергіі тагачаснага рэктара БДУ акадэміка А....

Спеліся! Фінал XVI Фестывалю эстрады адбыўся ў БДУ (+ вiдэа)

Сёлета каля 200 студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэтаў і інстытутаў БДУ жадалі скарыць сцэну фестывалю. У фінал конкурсу прайшлі толькі 29 чалавек. Самай папулярнай у суіскальнікаў стала намінацыя «Песня», у якой свой талент прадэманст­равалі на працягу двух адборачных тураў больш за сто артыстаў-пачаткоўцаў. Акрамя таго, фіналісты выступілі ў намі­нацыях «Танец», «Арыгінальны жанр» і «Гутарковы жанр». Сёлета аўтары­тэтнае журы ўзначаліў вядомы...

Другасная выгада хваробы: пра стаўленне да сябе і навакольнага свету пасля яе

Любая хвароба прыносіць чалавеку і яго блізкім пакуты, гэта заўсёды выпрабаванне на трываласць. Але, нягледзячы на гэта, яна адначасова можа быць і прычынай, па якой чалавек змяняе сваё стаўленне да сябе і навакольнага свету. Свядома ніхто не хоча хварэць, а вось падсвядома… Хвароба дае магчымасць атрымаць “другасныя выгады”, бо падсвядомасць заўсёды абараняе нас ад любой пагрозы. А вось якімі метадамі...

А ты абраў сабе прафесію будучыні? Удзел студэнтаў БДУ ў прафарыентацыі

4 і 11 красавіка інфармацыйна-практычная ўстанова «Студэнцкая фабрыка думкі» арганізавала прафарыентацыйны трэнінг для абітурыентаў «А ты абраў сабе прафесію будучыні?». У рамках праекта «Прафарыентацыя» цяперашнія студэнты распавядаюць пра свае спецыяльнасці, факультэты і універсітэты. Дзеляцца з абітурыентамі інфармацыяй пра студэнцкае жыццё і адукацыйныя магчымасці. І менавіта студэнты нашай alma mater складаюць большасць з ліку валанцёраў-трэнераў «Прафарыентацыі» розных універсітэтаў Беларусі. Прафарыентацыя праходзіць...

Адзінаццаць залатых і шэсць сярэбраных медалёў, тры дыпломы заваявалі распрацоўкі комплексу БДУ на Пецярбургскім тэхнічным кірмашы-2015

Нагадаем, універсітэцкую экспазіцыю прадстаўлялі 20 найноўшых дасягненняў навукоўцаў і даследчыкаў ВНУ ў галіне машына- і прыборабудавання, хіміі і медыцыны, харчовай прамысловасці і біятэхналогій. З іх “золатам” адзначаны: 1) у намінацыі “Прыборабудаванне” – 9-канальная матрычная гібрыдная тэрмарэгуляваная аптычная галоўка для рэгістрацыі імпульсных светлавых сігналаў у шырокім дынамічным дыяпазоне інтэнсіўнасцяў (Навукова-навучальны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій (НЦ ФЧВЭ); 2) у намінацыі...

Курс “Мультыкультуралізм Азербайджана” праслухаюць студэнты 14 краін

У рамках праекта Бакінскага міжнароднага цэнтра мультыкультуралізму прадмет “Мультыкультуралізм Азербайджана” пачаў выкладацца ў Рэспубліцы Беларусь. З 21 лютага 2015 года дадзены курс чытае для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “міжнародныя адносіны” факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кіраўнік Цэнтра азербайджанскай мовы і культуры БСУ ў БДПУ імя М. Танка Элеанора Гусейнава. Навучальны курс дазволіць даць студэнтам навукова абгрунтаванае, сістэмнае ўяўленне пра...

Прафкам студэнтаў БДУ і Ліга добраахвотнай працы моладзі пашырылi супрацоўніцтва

У сярэдзіне тыдня прафесійны саюз студэнтаў БДУ сустрэўся з лігай добраахвотнай працы моладзі. Ва ўтульнай атмасферы крэатыўна аформленага офіса студэнты змаглі пазнаёміцца з кірункамі працы лігі, яе мэтамі, планамі на будучыню, а таксама абмяняцца новымі і цікавымі ідэямі. Пачалася інфасустрэча з хуткага знаёмства паміж удзельнікамі. Кожны са студэнтаў распавёў пра тое, ці ведае ён лігу і наколькі добра, а таксама...

“Славянскі калейдаскоп” ізноў сабраў маладыя таленты

  2 красавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося трэцяе падвядзенне вынікаў конкурсу літаратурнай творчасці “Славянскі калейдаскоп” сярод студэнтаў БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: Фундаментальная бібліятэка БДУ, культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Наша Русь”, мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюз жанчын БДУ. У конкурсе прынялі ўдзел...