Футбаліст рэзервовай каманды «Энергетык-БДУ»: «Жыццё спартсмена такое: сёння ты пераможца, а заўтра ў цябе ніхто не верыць»

Павел Сушкоў – футбаліст рэзервовай каманды «Энергетык-БДУ». Вучыцца ў Інстытуце бізнесу БДУ на спецыяльнасці «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі». Студэнт прызнаецца, што футбол не проста захапленне, а тое асаблівае для яго, што ён хацеў бы пранесці праз усё жыццё. Ёсць і некалькі важных для яго навучальных дысцыплін, адна з такіх – вэб-дызайн. Па словах Паўла, гэта тая сфера, у якой ён бачыць...

Вышэйшая адукацыя з ухілам на практычны досвед: кафедра мытнай справы

Большасць абітурыентаў і студэнтаў БДУ разлічваюць атрымаць падчас вучобы тут неабходныя для старту ў прафесіі кампетэнцыі і навыкі. Універсітэт паступова стварае ўмовы для практыка-арыентаванага навучання, напрыклад, спецыялізаваныя кабінеты і лабараторыі для заняткаў. У лістападзе карэспандэнты газеты завіталі на заняткі студэнтаў кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін. Ва ўладаннях кафедры мытнай справы факультэта міжнародных адносін БДУ знаходзяцца спецыялізаваныя кабінеты, дзе студэнты...

Спартыўнае жыццё БДУ: ад навучальных заняткаў і фірменных святаў да алімпійскага п’едэстала

На працягу ўсёй гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічная падрыхтоўка студэнтаў лічылася абавязковым элементам працэсу адукацыі. Навучальны год 2022/2023 пачаўся са значнай перамогі ўніверсітэта ў Рэспубліканскай універсіядзе: БДУ заняў 1-е агульнакаманднае месца і атрымаў залаты кубак! Акрамя таго напачатку новага навучальнага года адбыўся «Тыдзень спорту і здароўя», які традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, спартыўных федэрацый.  Праграма...

Першыя ў сумесным кіраванні БДУ

Студэнцкі савет БДУ – самы малады орган студэнцкага сумеснага кіравання ўніверсітэта. Расказаць больш падрабязна пра сутнасць новаўвядзенняў і ўвогуле пра аб’яднанне мы запрасілі яго старшыню – чацвёртакурсніцу факультэта міжнародных адносін Аліну РАЦЬКОВУ.  Давайце знаёміцца Студэнцкі савет – гэта вышэйшы каардынацыйны орган, які накіроўвае і кансалідуе работу 5 органаў студэнцкага сумеснага кіравання і 2 моладзевых аб’яднанняў БДУ. Яго галоўная задача –...

«Нібыта заўсёды ведала, што хачу займацца навукай і вывучаць чалавека»: выпускніца біяфака распавядае пра вучобу і размеркаванне

Яўгенія Янчук – выпускніца біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе па размеркаванні ў ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі܏». – З першага па чацвёрты клас я вучылася ў агульнаадукацыйнай школе. Перад пятым – рызыкнула пайсці на ўступныя экзамены ў гімназію, дзе ўзровень ведаў быў значна вышэйшы. Рызыка была не марнай – у мяне атрымалася стаць вучаніцай гімназіі...

Дыягностыка стану лесу з космасу: грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на карысную распрацоўку

Кандыдат фізіка-матэматычных навук Ілья БРУЧКОЎСКІ ў 2022 годзе атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на распрацоўку фотаспектральнага апаратна-праграмнага комплексу для аэракасмічнай дыягностыкі стану лясных тэрыторый. Навукоўцы Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі БДУ з дапамогай аэракасмічных тэхналогій вядуць працы па выяўленні заражаных шкоднікамі ўчасткаў лясоў. Супрацоўнікі НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі БДУ Бручкоўскі Ілья, Літвіновіч Глеб, Гуляева Святлана,...

«Інтэлектуальная эліта Беларусі»: тры пакаленні беларускіх геолагаў

Працягнуў сямейную справу, выдаў 140 навуковых публікацый, падрыхтаваў двух кандыдатаў навук, арганізаваў 6 міжнародных канферэнцый і дзясяткі экспедыцый. Усё гэта заслугі загадчыка кафедры рэгіянальнай геалогіі Алега Лукашова – сына члена-карэспандэнта НАН Беларусі Валянціна Лукашова і ўнука акадэміка АН БССР Канстанціна Лукашова. Ён распавёў газеце «Універсітэт» пра выбітную дынастыю навукоўцаў-геолагаў. Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў (1907–1987) – вядомы геолаг, геахімік, стваральнік універсітэцкай кафедры...


З Днём Вялікай Перамогі!

У гэтыя майскія дні мы разам з усім беларускім народам, іншымі народамі свету адзначаем вялікую гістарычную дату – 69-ю гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам. Вайна з гітлераўскай Гер­ма­ніяй і яе саюзнікамі стала для савецкага народа Вялі­кай Айчыннай вайной, якая па сваіх маштабах і жорсткасці не мела сабе роўных у гісторыі. Суровая цана вайны. Паводле ранейшых афіцыйных звестак, вайна забрала жыцці...

БДУ – універсітэт Перамогі, або Як універсітэт адзначае Дзень Перамогі ў сацыяльных сетках

Ужо 70 гадоў прайшло з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо 70 гадоў мы бачым мір, усмешкі дзяцей і радасці новых адкрыццяў. Ужо 70 гадоў мы не ведаем страшнага слова «вайна». Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і душах простых людзей. Гэта незагойная рана ў сэрцах цэлага пакалення. Подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны неўміручы. Мы, спадчыннікі...

Хроніка ваеннага часу Белдзяржуніверсітэта

1941 год 21 чэрвеня. Завяршаецца пад­­рых­тоўка да святкавання 20-й га­давіны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Разгарнулася выстава навуковых прац. За 20 гадоў універсітэт пад­рыхтаваў 5240 спецыялістаў. Напярэдадні вайны ў БДУ дзейнічала 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую працу вялі 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек – выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаліся...

«Подзвіг даўжынёю ў 1100 дзён і начэй у лёсе горада-героя Мінска»

«Я ведаю, што будзе рабіць мой народ… У занятых ворагам раёнах створацца народныя атрады – конныя і пешыя, вока – за вока, зуб – за зуб адкажам мы фашыстам, не дамо ім ні адпачынку, ні тэрміну. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы. Любяць у Беларусі прошаных гасцей і не любяць няпрошаных. Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе...

Як маленькі Дзіма хадзіў у разведку

Малы партызан, якога можна пасылаць у разведку. Гэта якраз пра Дзмітрыя УМРЭЙКУ, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі, якому напачатку вайны было 7 год. З яго могуць браць прыклад хлопчыкі, якія сёння гуляюць у касмічныя войны ці зрэдку ў партызан. Падзяліцца на атрады, выкапаць зямлянку, зрабіць засаду ў лесе, каб усё было, як тады, у далёкіх 1941–1944 гг. – гэта...

«Такі малакасос, а ўжо камандзір роты. Чаму?»

«Адзін абстраляны салдат у баі варты 10 неабстраляных», – так можна сказаць пра Георгія ДАВІДЗЮКА, вядомага навукоўца-сацыёлага, доктара філасофскіх навук. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яму так і не давялося пабыць салдатам. Яго адразу прызначылі камандзірам аддзялення партызанскага атрада, затым – камандзірам узвода, і ў няпоўныя 20 гадоў – камандзірам роты. Георгій Пятровіч успамінае, як былы капітан Чырвонай Арміі, з якім...

«Словам і справай…»

Пра дапамогу блізкім і дабрачыннасць сёння пастаянна вяшчаюць з тэлеэкранаў. Людзей заклікаюць да ўчынкаў у імя дабра і справядлівасці, у гэтым заключаецца задача журналістаў. Але “чацвёртая ўлада” павінна не толькі агітаваць, але і сама сеяць разумнае, добрае, вечнае… Толькі так і можна насамрэч паверыць у сусветнае дабро. Да свайго сораму кажу, што я, аўтар гэтага паслання, да гэтага дня з’яўляўся...

Акадэмічнай платформе беларускага PR споўнілася 15 гадоў

Кафедра тэхналогій камунікацый Інстытута журналістыкі БДУ адзначыла 15-годдзе. З моманту адкрыцця кафедры дыплом спецыяліста па інфармацыі і камунікацыі атрымалі больш за 319 выпускнікоў. “Кафедра ўтварылася ў 1999 г. як адказ на запатрабаванне грамадства ў кваліфікаваных спецыялістах у сферы камунікацый. Сёння можна ўпэўнена сказаць пра тое, што акадэмічная платформа для падрыхтоўкі камунікатараў сфарміравана. Доказам таму з’яўляецца занясенне ў лістападзе 2013 г....

Беларуская літаратура ў інтэрнэце – гэта не толькі калекцыі рэфератаў

Беларуская літаратура ў інтэрнэце – гэта не толькі калекцыі рэфератаў. Гэта яшчэ шмат магчымасцяў прыемна правесці час, знайсці суразмоўцаў, прыдбаць ўсялякія прыкольныя рэчы і выявіцца. Ну і, канечне, бліснуць эрудыцыяй на занятках па беларускай літаратуры. Куды ісці найперш, дзе, за што і што за смакоцце даюць – разбіраемся разам. Фэйсам у бук Пасля фільма “Сацыяльная сетка” вы ўсе ўсё ведаеце...

3D-прынтар дапаможа студэнтам БДУ ў навуковых пошуках

На базе Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрыўся цэнтр навуковай творчасці студэнцкай моладзі «ФабЛаб». Гэтая структура – першая і пакуль адзіная ў Беларусі адкрытая лабараторыя для студэнтаў, аснашчаная сучасным лічбавым абсталяваннем. Функцыянаваць цэнтр будзе на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў,  дырэктар фундаментальнай бібліятэкі Пётар Лапо, аташэ па культуры амбасады ЗША...

Творчасць выкладчыкаў. Арцём Кавалеўскі

Лірыка Арцёма КАВАЛЕУСКАГА заўжды заныраецца ў глыбіні магчымасцей паэзіі. Складаная рытмічная структура, нечаканыя шматкампанентныя метафары… Чытач эксперыментальных  «АдмыСЛОВЫх гульняў» ужо прывык да інтымнай сцішанасці «Аддаленасці і адданасці».  Ды аўтар не збіраецца заставацца ў адным рэчышчы — ён мяняе яго. Новая паэма Кавалеўскага «Шлях не дадому» — пра асаблівасці разгортвання часу, пра горад і адзіноту, праадвечны беларускі шлях, калі ўспамінаюць нацыянальную...