Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


Выкладчык, намеснік дэкана Інстытута журналістыкі БДУ Таццяна Сіліна-Ясінская: “Свавольствам хлеба не здабудзеш”

Набліжацца час летняй практыкі ў Інстытуце журналістыкі БДУ. У будучых журналістаў узнікае мноства пытанняў: якое месца было б найлепшым для практыкі, якія правы і абавязкі ў практыкантаў, ці можна праходзіць практыку не ў адпаведнасці са сваёй спецыялізацый? На гэтыя і іншыя пытанні адказала старэйшы выкладчык кафедры перыядычнага друку, намеснік дэкана па творчым супрацоўніцтве са СМІ Таццяна Уладзіміраўна СІЛІНА-ЯСІНСКАЯ. — Таццяна...

Веласіпедысты на фотапаляванні! У БДУ адбыўся трэці “Фотавеламарафон”

Фотаапарат, веласіпед і творчае мысленне – вось мінімальны набор сапраўднага “фотавеламарафонаўца”. Колькасць такіх актыўных студэнтаў у БДУ з кожным годам узрастае. І ўсё дзякуючы праекту “Фотавеламарафон”, што ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Студэнцкі Саюз БДУ” ўжо трэці год запар. Гэта адметнае мерапрыемства, якое аб’ядноўвае спорт з крэатывам і не мае адпаведнікаў сярод праектаў мінскіх вну. Сёлета марафон ладзіўся 12-13 мая, так што...

У БДУ прайшла кранальная імпрэза “Мая сям’я ў гады вайны” (+музыка)

Па традыцыі 15 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўрачыста адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Сёлета па ініцыятыве псіхалагічнай службы гэта свята атрымала назву “Мая сям’я ў гады вайны”. Асноўным лейтматывам мерапрыемства стала спалучэнне яшчэ свежых душэўных успамінаў ад свята “са слязамі на вачах”, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з сямейным летапісам неацэннага ўнёску ў набліжэнне дня Перамогі кожным...

Беларусь — Казахстан: новыя грані інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

Дружба Беларусі і Казахстана мае даўнія традыцыі, вытокі якіх закладзены яшчэ ў савецкі перыяд нашай супольнай гісторыі. Саюзныя рэспублікі знаходзіліся ў моцнай, непарыўнай сувязі, якая была захавана і атрымала развіццё і за час пасля набыцця нашымі народамі незалежнасці. Гэтыя сувязі ахопліваюць практычна ўсе асноўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку эканамічныя, культурныя, навуковыя, ваенныя і іншыя. Сяброўскія адносіны падмацоўваюцца на самым...

“Пакуль мы памятаем мінулае, у нас есць будучыня…” За першынства ў конкурсе “Перамога ў аб’ектыве” – паездка ў Талін на дваіх

Вайна пакінула незгладжальны адбітак на нашай беларускай зямлі. І наш абавязак – заўсёды памятаць пра людзей, які адстойвалі незалежнасць і права на жыццё беларускага народа. У красавіку прафкам студэнтаў БДУ абвясціў пра пачатак фотаконкурсу “Перамога ў аб’ектыве”, прысвечанага 70-годдзю Вялікай перамогі. Фатаграфія – гэта захавальнік гістарычнай памяці. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: Намінацыя № 1 “Водгаласы мінулага”(спалучэнне сучаснасці з тым,...

Фільмы пра вайну, якiя стоiць перагледзець дзясяткі разоў

Да свята 9 мая рэдакцыя «ФМОn-line» правяла апытанне і высветліла, якія фільмы пра вайну студэнты гатовыя пераглядаць дзясяткі разоў.   1. «Офицеры» (1971) Лёсы двух сяброў – Аляксея Трафімава і Івана Варавы – прасочваюцца на працягу шматлікіх гадоў. У 20-я яны разам служылі на памежнай заставе, біліся з басмачамі. Там яны, яшчэ зусім маладымі, на ўсё жыццё запом­нілі наказ свайго...

На раз-два-тры дзяўчаты і хлопцы танчаць. Вальс ваенных часоў

Пражыць вайну за пяць хвілін – эмацыйна, ярка, кранальна. Гэта ўдалося ў студэнтаў, якія кружыліся ў вальсе ў дворыку галоўнага корпуса. Восьмага мая, напярэдадні вялікага свята, дзяўчаты і хлопцы паспрабавалі яшчэ раз нагадаць, што прыйшлося перажыць іх аднагодкам 70 гадоў назад. – Гэта акцыя праводзілася з мэтай паказаць зваротны бок тых страшных гадоў, – распавядае адна з арганізатараў перформансу Ліза...

Ветэранам усюды ў нас пашана. Як у БДУ адсвяткавалі Дзень Перамогі? (+відэа)

70 гадоў таму 9 мая свет святкаваў дзень перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Цяпер, больш як праз паўстагоддзя, у нашай краіне памятаюць пра подзвіг беларускага народа. Па ўсёй Беларусі праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар тых, хто ваяваў за нашу радзіму. Ушанаваў подзвігі ўдзельнікаў вайны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. 7 мая, нягледзячы на непагадзь, у рэктараце БДУ сабраліся выкладчыкі і студэнты. У...

Слова на службе міру: у Мінску прайшла міжнародная выстава СМІ (+відэа)

Пад такім слоганам прайшла з 5 па 7 мая XIХ Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”. Свой уклад у яе ўнеслі Інстытут журналістыкі і рэдакцыя газеты “Універсітэт”. Сёлета больш за 400 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Індыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Швецыі кампактна размясціліся на 60 стэндах у Нацыянальным выстаўным цэнтры “БелЭкспа”. На пляцоўцы НВЦ...

Ад сталяра да палкоўніка. Нарыс пра ветэрана ВАВ Пятра Пермякова

Нездарма гавораць, што медалі за працу і за бой адлітыя з аднаго і таго ж металу. Палкоўнік у адстаўцы Пётр Іванавіч Пермякоў, які акрамя ўсяго з’яўляўся і  супрацоўнікам службы бяспекі БДУ, неаднаразова ўзнагароджваўся ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную вайсковую службу ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На свята 9 мая ў БДУ і сёлета...

Свята Вялікай Перамогі ў студгарадку БДУ

Вось ужо 70 гадоў, як скончылася вайна. Але ў сэрцах людзей назаўжды застануцца імёны тых герояў, каму мы абавязаны сваім жыццём, шчасцем і мірам на зямлі. Напярэдадні 9 мая ў інтэрнатах БДУ прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай знамянальнай даты. 4 мая з інтэрната № 4 даносіліся песні ваенных гадоў. Культурна-масавая камісія студэнцкага савета інтэрната правяла акцыю “Ніхто не забыты,...