Асобы БДУ. Універсітэцкі фатограф пабачыў многае
Сваім вобразам БДУ шмат у чым абавязаны фатографу Генадзю КРАСКОЎСКАМУ, які на працягу 50 гадоў здымае выкладчыкаў, студэнтаў і навукоўцаў альма-матар. Аднак сам Генадзь Аляксандравіч, хоць ён бывае амаль на ўсіх мерапрыемствах, заўсёды застаецца за кадрам. Рэдакцыя газеты «Універсітэт» нарэшце вырашыла зняць на камеру таго, хто здымае іншых, і распытаць яго пра адданасць прафесіі. У кабінеце Генадзь Аляксандравіч сядзіць вельмі...