З юбілеем, родная кафедра!
Кафедра гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, якая адзначыла 20-гадовы юбілей, багатая на яркія падзеі, славутыя імёны людзей, якімі могуць ганарыцца студэнты. Менавіта ў чэрвені 1994 г. ва ўмовах станаўлення суверэннай беларускай дзяржаўнасці і пашырэння курса айчыннай гісторыі ў БДУ былі створаны дзве новыя кафедры: гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў (загадчык – дацэнт П. А. Лойка, цяпер –...