Валанцёры БДУ на Чэмпіянаце свету па хакеі
Правядзенне такіх сучасных маштабных мерапрыемстваў, як Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы, немагчымае без прыцягнення валанцёраў. Суправаджэнне замежных дэлегацый, арганізацыя інфармацыйных цэнтраў у гасцініцах і на спартыўных аб’ектах, розная дапамога арганізатарам мерапрыемстваў – усім гэтым займаюцца валанцёры без разліку на грашовую ўзнагароду. Чэмпіянат свету па хакеі – эпахальная падзея ў спартыўнай гісторыі Беларусі, разумеючы гэты факт, студэнты нашага ўніверсітэта ахвотна...