Весткі з рэктарата
ПАДЗЯКУ БДУ за правядзенне міжнароднай канферэнцыі па космасе, якая праходзіла з 11 па 15 лістапада, выказала дырэктар упраўлення ААН па пытаннях касмічнай прасторы Мазлан Отман. У афіцыйным лісце яна адзначыла значнасць дадзенага навуковага форуму ў асваенні космасу з выкарыстаннем новых тэхналогій у інтарэсах эканамічнага развіцця дзяржаў. Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі звыш 100 навукоўцаў і спецыялістаў у галіне касмічных навук...