Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Турнір для аматараў … спрачацца

1–2 сакавіка ў БДУ прайшоў  II міжнародны адкрыты студэнцкі турнір па парламенцкіх дэбатах «МОСТ БДУ–2014». 24 каманды дэбатараў з ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны абмяркоўвалі, каму ў XXI стагоддзі патрэбныя правы чалавека. Дэбаты – гульня адначасова вельмі простая і вельмі складаная. У кожным раўндзе ўдзельнічаюць чатыры каманды: дзве на баку ўрада і дзве на баку апазіцыі. За 15 хвілін да...

Рухавік росту эканамфака

Залаты і два сярэбраныя медалі заваявалі студэнты эканамічнага факультэта БДУ на II міжнародным чэмпіянаце студэнтаў па карпаратыўных фінансах Growth Driver. Фінал праходзіў 1 і 2 сакавіка ў МДУ імя М. В. Ламаносава.  Уладальнікам залатога медаля стала чацвёртакурсніца Алена Хамякова, а сярэбраных – яе адна­групніцы Вольга Кучук і Анастасія Пракаповіч. Дзяўчаты вырашалі тэставыя заданні па эканамічных дысцыплінах і асновах карпара­тыўных фінансаў....

Якая ж “Студэнцкая праўда”? Хто такія “Дзверы”, або Як прайшла “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі–2014”

Чацвер. Разгар працоўнага дня, а я еду ў гарачым аўтобусе. Сонца б’е ў вокны, а жарты б’юць у вушы. Каманда арганізатараў едзе дахаты з “Зімовай школы студэнцкай журналістыкі”. За апошнія тры дні мой багаж яўна пацяжэў ці то ад атрыманых ведаў, ці то ад дзікай стомленасці пасля такіх насычаных дзён.  Сёлета мне выпала роля карэспандэнта на “Зімовай школе”, і, хоць...

Супермен здольны на многае!

Феерверк яркіх эмоцый, гучная музыка, сямёра абаяльных хлопцаў у шыкоўных гарнітурах, палымяныя песні і вялізнае жаданне танчыць – няпоўны спіс таго, чым запомніўся 26 лютага ў клубе-рэстаране Fashion club, дзе прайшоў шоу-конкурс «Супермен–2014» Студгарадка БДУ. На працягу дзвюх гадзін наймацнейшыя, самыя абаяльныя хлопцы інтэрнатаў стваралі непаўторную атмасферу, дэманструючы свой інтэлект і чароўнасць. Свайго апагею шоу дасягнула падчас конкурсу талентаў. Ніякіх...

Весткі з рэктарата

ДАГАВОР аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Мардоўскім дзяржаўным універсітэтам імя Н.П.Агарова падпісаны 12 сакавіка. Гэты дакумент прадугледжвае абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі і дактарантамі для навучання, стажыроўкі і вучэбнай практыкі; выкладчыкамі для чытання лекцый, абмену вопытам і інфармацыяй па вучэбна — метадычнай рабоце, вучэбных планах і праграмах; арганізацыю сумесных даследаванняў, канферэнцый, семінараў і публікацыю вынікаў выкананых работ, а таксама іншыя формы...

Прызнанне ў В’етнаме

Званне «Ганаровы прафесар Універсітэта Бінь Зыонг» (В’етнам) прысвоена рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Адпаведны дыплом і мантыю ўручыў яму 5 сакавіка рэктар в’етнамскай ВНУ Каа Ван Фыонг на пашыраным рэктараце Універ­сі­тэта Бінь Зыонг. Ганаровага звання Сяргей Абламейка ўдастоены за развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Сацыялістычнай Рэспуб­лікай В’етнам. Урачыстая цырымонія ўзнага­род­жання адбылася ў рамках афіцыйнага візіту ва Універсітэт Бінь...

На ФМА ўручаны дыплом імя Л. В. Лойкі

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага дыпламата, палітолага і публіцыста Леаніда Лойкі, адбылося 3 сакавіка на факультэце міжнародных адносін БДУ . З вітальным словам выступіў дэкан ФМА Віктар Шадурскі. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько. У гэты дзень самаму паспяховаму і актыўнаму студэнту...

Залатыя літары археалогіі

У канцы 2013 г. на гістарычным факультэце БДУ адбыліся дзве знамянальныя падзеі – 85-годдзе выбітнага беларускага археолага і гісторыка, прафесара, доктара гістарычных навук Эдуарда ЗАГАРУЛЬСКАГА і 40-годдзе створанай ім кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін (з 2001 г. кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін). З 1962 г. на працягу паўстагоддзя навуковая і пе­дагагічная дзейнасць Эдуарда Міхайлавіча звязаная з універсітэтам,...

БДУ-абітурыентам!!!

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запрашае наведаць Фестываль факультэтаў БДУ, які адбудзецца 29 САКАВІКА з 10.00 да 16.00 у ліцэі БДУ па адрасе: вул. Ульянаўская, 8. Госці фестывалю змогуць: – Атрымаць актуальную і праўдзівую інфармацыю пра правілы прыёму, асаблівасці навучання на розных факультэтах і прыёмнай кампаніі БДУ 2014; – Пазнаёміцца ​​з сучаснымі адукацыйнымі магчымасцямі вядучай ВНУ краіны; – У жывых зносінах са...

Гісторыкі кааперуюцца з МДУ

Падчас візіту кіраўніцтва гістарычнага факультэта БДУ 24 студзеня на гістарычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава падпісана праграма супрацоўніцтва і адбыўся круглы стол «Расійска-беларускае ўніверсітэцкае супрацоўніцтва: стан і перспектывы». Галоўным вынікам стала падпісанне працоўнай праграмы супрацоўніцтва гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ на 2014–2015 гг. (у межах дамовы паміж МДУ і БДУ). Яна змяшчае план сумесных вучэбна-навуковых мерапры­емстваў, у тым ліку...

Дыялог замест канфлікту

  Трэцяя міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародная журналістыка 2014 года: дыялог культур і ўзаемадзеянне медыя розных краін” адбылася ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Яе арганізатарам зноў стала кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі БДУ. Як адзначылі замежныя ўдзельнікі канферэнцыі, у кантэксце апошніх трагічных падзей на кіеўскім Майдане гэтая сустрэча ў Мінску стала важнай пляцоўкай для дыскусіі па надзённых пытаннях палітычнага і...