Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


БДУ стаў даступнейшы для еўрапейскай аўдыторыі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўлены ў міжнародным рэйтынгу ўніверсітэтаў U-Multirank. Гэта новая сістэма ранжыравання вышэйшых навучальных устаноў, прынятая Еўрапейскім саюзам 30 студзеня 2013 года ў Дубліне. Яе стварэнне абумоўлена тым, што большасць існых сусветных рэйтынгаў надаюць увагу навукова-даследчага складніку ўніверсітэтаў, а не іх шматпрофільнасці. Таму асноўнай мэтай U-Multiran” з’яўляецца фарміраванне аб’ектыўнага ўяўлення пра розныя сферы дзейнасці ВНУ. Па сутнасці, рэйтынг уяўляе...

БДУ запрашае размаляваць свае сцены ў стылі графіці

Упершыню БДУ праводзіць конкурс графіці “Пакінь свой след у гісторыі ўніверсітэта”. Аўтарам найлепшых прац будзе прапанавана афармленне ў стылі графіці інтэр’еру сцен бібліятэкі Інстытута журналістыкі і факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Мэтамі спаборніцтва з’яўляюцца стварэнне ўмоў для самарэалізацыі студэнцкай моладзі, падтрымка яе творчых ініцыятыў, папулярызацыя сучасных стыляў у культуры. Але ключавой ідэяй дадзенага конкурсу стала неабходнасць палепшыць стаўленне студэнцтва...

Міжнародны студэнцкі семінар-практыкум “Я – валанцёр БДУ!”

25–27 красавіка 2014 г. на базе САК “Брыганціна” адбыўся міжнародны студэнцкі семінар-практыкум “Я – валанцёр БДУ!”, у асноўную праграму якога ўваходзіла праца па 6 секцыях і распрацоўка плана праекта рэканструкцыі спартыўна-аздараўленчага комплексу. Пасля ўрачыстага адкрыцця семінара Псіхалагічная служба БДУ правяла трэнінгі па камандаўтварэнні, што дазволіла ўсім студэнтам пазнаёміцца адзін з адным і паклала аснову далейшай каманднай працы. Намеснік дэкана па...

Конкурсы на замяшчэнне пасад

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ  агульнай і клінічнай псіхалогіі, ПРАФЕСАРА  КАФЕДРЫ  арганічнай хіміі, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  камп’ютарнага мадэлявання, арганічнай хіміі, радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, міжкафедральнага цэнтра-кафедры ЮНЭСКА па парыродазнаўчанавуковай адукацыі, англійскай мовы пры­рода­знаўчых факультэтаў, квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі, агульнай і клінічнай псіхалогіі, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: агульнай фізікі, сацыялогіі журналістыкі, інфармацыйных тэхналогій, агульнай і клінічнай псіхалогіі,...

Нашы юбіляры

01 мая Глядко Юлія Аляксандраўна, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі 04 мая Кірпіч Сяргей Васільевіч, дацэнт кафедры інавацыйнага менеджменту 06 мая Абухоўскі Юрый Максімавіч, дацэнт кафедры геадэзіі і картаграфіі 07 мая Карпава Ганна Казіміраўна, дырэктар Навучальнага цэнтра інфармацыйных тэхналогій 16 мая Шчамялёва Ірына Мікалаеўна, дацэнт кафедры грамадзянскага права 18 мая Марозаў Ігар Вячаслававіч, прафесар кафедры культуралогіі 19 мая Гулевіч...

БДУ ў СМІ Беларусі

Інтэрв’ю рэктара БДУ Сяргея Абламейкі – «Звязда» (26.04), «Минский курьер» (13.05). Перамога студэнцкай каманды БДУ «Усюды яны» на IX Адкрытым чэмпіянаце ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях – БТ-1 (АТН), «Звязда», megacat.by (09.04). Цэнтр інавацыйных ідэй і праектаў Start-Uр БДУ адкрыў першы адукацыйны сезон – kv.by, telegraf.by, rambler.ru, rusinfonews.ru (10.04), БелТА, Lithvania.mfa.gov.by (13.04), allmedia.ru, news.techlabs.by (14.04), bybanner.com (17.04). Адкрыццё выставы «Духоўная...

З Днём Вялікай Перамогі!

У гэтыя майскія дні мы разам з усім беларускім народам, іншымі народамі свету адзначаем вялікую гістарычную дату – 69-ю гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам. Вайна з гітлераўскай Гер­ма­ніяй і яе саюзнікамі стала для савецкага народа Вялі­кай Айчыннай вайной, якая па сваіх маштабах і жорсткасці не мела сабе роўных у гісторыі. Суровая цана вайны. Паводле ранейшых афіцыйных звестак, вайна забрала жыцці...

БДУ – універсітэт Перамогі, або Як універсітэт адзначае Дзень Перамогі ў сацыяльных сетках

Ужо 70 гадоў прайшло з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ужо 70 гадоў мы бачым мір, усмешкі дзяцей і радасці новых адкрыццяў. Ужо 70 гадоў мы не ведаем страшнага слова «вайна». Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі Беларусі і душах простых людзей. Гэта незагойная рана ў сэрцах цэлага пакалення. Подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны неўміручы. Мы, спадчыннікі...

Хроніка ваеннага часу Белдзяржуніверсітэта

1941 год 21 чэрвеня. Завяршаецца пад­­рых­тоўка да святкавання 20-й га­давіны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Разгарнулася выстава навуковых прац. За 20 гадоў універсітэт пад­рыхтаваў 5240 спецыялістаў. Напярэдадні вайны ў БДУ дзейнічала 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую працу вялі 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек – выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаліся...

«Подзвіг даўжынёю ў 1100 дзён і начэй у лёсе горада-героя Мінска»

«Я ведаю, што будзе рабіць мой народ… У занятых ворагам раёнах створацца народныя атрады – конныя і пешыя, вока – за вока, зуб – за зуб адкажам мы фашыстам, не дамо ім ні адпачынку, ні тэрміну. Паляцяць у паветра масты, склады і абозы. Любяць у Беларусі прошаных гасцей і не любяць няпрошаных. Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе...

Як маленькі Дзіма хадзіў у разведку

Малы партызан, якога можна пасылаць у разведку. Гэта якраз пра Дзмітрыя УМРЭЙКУ, доктара фізіка-матэматычных навук, заслужанага дзеяча навукі, якому напачатку вайны было 7 год. З яго могуць браць прыклад хлопчыкі, якія сёння гуляюць у касмічныя войны ці зрэдку ў партызан. Падзяліцца на атрады, выкапаць зямлянку, зрабіць засаду ў лесе, каб усё было, як тады, у далёкіх 1941–1944 гг. – гэта...