Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...

Выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне» прайшла ў БДУ

25 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне», прысвечаная пяцігоддзю прызначэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, студэнты, выкладчыкі і адміністрацыя БДУ.   Шлях да дабра і міру Вітаючы гасцей знакавага мерапрыемства, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Курловіч падкрэсліў важнасць гэтай даты...

Вектар на якасць, кампетэнцыі будучыні і новыя тэхналогіі: у БДУ прадставілі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў

Абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця адбылося 8 верасня на савеце ВНУ з удзелам кіраўніцтва факультэтаў і інстытутаў, дырэктараў прадпрыемстваў, кафедраў, начальнікаў галоўных упраўленняў і ўпраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў БДУ. З дакладам на заяўленую тэму выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль. У аснову прапанаванай стратэгіі пакладзены вынікі выканання мэт БДУ за 2021–2025 гады, сучасныя тэндэнцыі навукова-тэхнічнага развіцця, нацыянальныя сацыяльна-эканамічныя прыярытэты. Галоўны...

Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...


«Пазнаёміліся на трэніроўцы». Як рукапашны бой звязаў пару выкладчыкаў БДУ

Антаніна і Яўген Манько – сямейная пара выкладчыкаў БДУ. Спартсмены вядуць заняткі па фізічнай культуры са студэнтамі і прадстаўляюць гонар краіны на міжнароднай арэне. У 2017 годзе, студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Антаніна стала чэмпіёнкай Еўропы па ММА. Таксама ў яе кар’еры некалькі медалёў з еўрапейскіх і беларускіх чэмпіянатаў па рукапашным баі. Яўген – майстар спорту міжнароднага класа па...

Гаспадыня вучэбнага корпуса ФМА

Ведаць кожны куток факультэцкага будынка, сачыць за парадкам і вырашаць любыя гаспадарчыя пытанні можа ніхто іншы, як камендант факультэта міжнародных адносін БДУ Святлана ЯРКОВІЧ. Карэспандэнт газеты «Універсітэт» след услед прайшоў па яе працоўных сцяжынах. – Я добрасумленны чалавек, шчыры. Не ўмею падманваць – як дома, так і на працы. І калі табе давяраюць у калектыве, гэта, відаць, пра нешта гаворыць....

БДУ ў міжнароднай адукацыйнай прасторы

Акадэмічную мабільнасць у БДУ абмеркавалі з намеснікам начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў Уладзімірам ГАЛЫНСКІМ. Адукацыя заўсёды была стваральнай сілай, «цэментам» для выбудоўвання міжнацыянальных зносін і культурнага ўзаемадзеяння розных краін. Абмены студэнтамі і выкладчыкамі, агульныя канферэнцыі, дамовы аб партнёрстве і многае iншае дапамагае ВНУ наладзіць міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва і забяспечыць экспарт адукацыйных паслуг. – Акадэмічная мабільнасць – адзін з найважнейшых складнікаў працэсаў...

Гісторыя факультэта вачыма відавочцы

Механіка-матэматычны факультэт БДУ адзначае 65-гадовы юбілей. Прафесар Анатоль АНТАНЕВІЧ, можна смела сказаць, равеснік мехмата: ён паступiў у БДУ менавіта ў 1958 годзе, калі адбыўся падзел фізіка-матэматычнага факультэта. Пакуль ён быў студэнтам і не падазраваў, што з БДУ будзе звязана ўсё яго жыццё. «Факультэт мяняўся імкліва» – Успамінаю, як тады выглядаў факультэт. У той момант два факультэты размяшчалiся ў цяперашнім будынку...

Міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі: вынікі і планы

Новыя вектары супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ былі вызначаны падчас візіту ў КНР дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем КАРАЛЁМ. Адным з буйных стратэгічных партнёраў БДУ, бясспрэчна, выступае Далянскі політэхнічны ўніверсітэт, супрацоўніцтва з якім развіваецца ў рамках падпісанага ў 2007 годзе пагаднення. На дадзены момант глабальным праектам стала адкрыццё сумесных інстытутаў ДПУ–БДУ і БДУ–ДПУ. Новыя кірункі супрацоўніцтва абмеркавалі падчас сустрэчы рэктары...

Аб’явы ў газеце №6(2271) ад 21 чэрвеня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №6(2271) ад 21 чэрвеня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

«Яднанне культур дапамагае стварыць талерантную прастору для студэнтаў розных краін»

Праект Савета зямляцтваў БДУ ўзнагароджаны дыпломам у спецыяльнай намінацыі «У Беларусі – як дома!» Рэспубліканскага моладзевага фестывалю-конкурсу «Медыясфера – 2023». Дзень нацыянальных культур упершыню правялі ў БДУ ў 2017 годзе. Мультыкультурная выстава-дэгустацыя стала ўжо традыцыйным святам і звычайна ладзіцца ў лістападзе. У гэтым годзе, па падліках арганізатараў, каля 300 навучэнцаў універсітэта сталі ўдзельнікамі мерапрыемства – сярод іх прадстаўнікі Азербайджана, Палесціны,...

За «партай» у прафесара Ходзіна

«У ім спалучаюцца выдатныя кіраўніцкія якасці, педагагічны дар і талент вучонага», «ён чалавек-акіян», які «застаецца тактоўным нават у сітуацыях, калі гэта вельмі складана»… Такімі словамі апісваюць доктара гістарычных навук, загадчыка кафедры крыніцазнаўства Сяргея Ходзіна, які 31 мая адзначыць 60-годдзе. «Хросны бацька» ў навуцы Кандыдат гістарычных навук дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Арцём ПРЫБАРОВІЧ ведае Сяргея Ходзіна з ліпеня 2005 года,...