Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...


2024 год абвешчаны Годам якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці”. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны. У рамках Года якасці...

Прэзентацыя кнігі «Лёсы жанчын – лёс адзінай Беларусі» прайшла ў БДУ

У медыятэцы імя М.Я. Цікоцкага Фундаментальнай бібліятэкі БДУ прайшла прэзентацыя кнігі Аліны Грышкевіч «Лёсы жанчын – лёс адзінай Беларусі». Слухачамі выступілі студэнты і выкладчыкі факультэта журналістыкі. У аснову выдання ўвайшлі публікацыі аўтара, падрыхтаваныя ў межах публіцыстычнага праекта на сайце БелТА. Цэнтральная тэма кнігі  – лёсы сучасных беларускіх жанчын. З часу першай прэзентацыі выданне ўжо паспела адправіцца ў такія гарады, як Масква,...

У Беларусі ўдакладнены асобныя паказчыкі бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў Указ № 369 “Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду”. З улікам чаканай у бягучым годзе дынамікі фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі за 9 месяцаў 2023 года даходы бюджэту фонду змяншаюцца на Br240 947 тыс., расходы — на Br618 203,4...

Адораны студэнт ФПМІ Андрэй Касцяны: «Хачу стварыць моцную школу інфарматыкі»

Ён той, хто раўняецца на Леанарда Эйлера, умее пераўтвараць дзіцячыя мары ў жыццё і верыць не ва ўдачу, а ў плён уласнай карпатлівай працы. А яшчэ гэты хлопец – прадстаўнік банка даных адоранай моладзі Беларусі, які даўно аддаў сваё сэрца інфарматыцы. Знаёмцеся – трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Андрэй КАСЦЯНЫ. Студэнт заўсёды ведаў, што будзе вучыцца на спецыяльнасці...

Трэцякурсніца з банка даных адоранай моладзі Караліна Лапунова: «Аснова поспеху – мы самі»

Караліна Лапунова ўключаная ў банк даных адоранай моладзі Беларусі. Бацькі маёй гераіні хацелі аддаць яе ў гімназію з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы, але дзяўчына выбрала гімназію з эстэтычным ухілам. Яна марыла быць кандуктарам і дызайнерам, а пасля палюбіла грамадазнаўства і паступіла на юрыдычны факультэт БДУ. Караліна вучыцца на трэцім курсе па спецыяльнасці «паліталогія (палітыка-юрыдычная дзейнасць)». У дзяцінстве студэнтка марыла стаць...

Штаб добрых спраў

Кожнае лета штаб працоўных спраў БРСМ БДУ дае магчымасць студэнтам падзарабіць. Ён аказвае дапамогу ў працаўладкаванні моладзі ў вольны ад вучобы час, займаецца пошукам вакансій, стварэннем базы студэнтаў. Камандзір Павел Глухіх і камісар штаба Дыяна Ігнатчык лепш за ўсіх ведаюць, як функцыянуе падраздзяленне. Яны асабіста займаюцца ўсімі пытаннямі пошуку працаўнікоў і новых арганізацый. Павел і Дыяна расказалі нашай рэдакцыі пра...

«Працоўны дзень» з Уладзімірам Арцюшэўскім: «Любімае ў маёй працы – сама праца»

У новым выпуску рубрыкі «Працоўны дзень» карэспандэнт газеты стаў «напарнікам» універсальнага спецыяліста, які ўмее расказваць пра сваю працу амаль без слоў. Заступаем на змену са слесарам-сантэхнікам, электрагазазваршчыкам комплекснай брыгады аварыйна-тэхнічнай службы Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення БДУ Уладзімірам АРЦЮШЭЎСКІМ. Найпершая задача супрацоўнікаў брыгады аварыйна-тэхнічнай службы – лакалізацыя і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, што ўзнікаюць у сетках водаправода, каналізацыі, цепла- і электрасетках універсітэта. У...

Размеркаванне ў паспяховую будучыню

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт дае выпускнікам не толькі неабходныя веды, але і магчымасць выкарыстаць іх на справе. У гэтым нядаўнім студэнтам спрыяе размеркаванне. Такая практыка дапамагае маладым спецыялістам атрымаць прафесійны досвед і, што самае галоўнае, гарантаванае працаўладкаванне. Удалыя прыклады нерэдкасць. А гераіні гэтага матэрыялу гэтаму пацвярджэнне. Але пра іх па парадку. Юлія Куханавец скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук. Цяпер дзяўчына...

Умацаванне пазіцый у сусветнай навукова экспертнай супольнасці: новыя вектары супрацоўніцтва БДУ

На мінулым тыдні завяршыўся значны па выніках працы афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у Кітай. Удзел БДУ ў заснаванні новай Універсітэцкай сеткі навукова-даследчага супрацоўніцтва (iUNRC) і арганізацыі I Міжнароднага кангрэса па навукова-тэхнічных абменах «Адзін пояс, адзін шлях» стаў высокім прызнаннем на сусветным узроўні беларускай ВНУ як аднаго з экспертных цэнтраў па фарміраванні новага грамадства і...

YFM 7.0: творчасць аб’ядноўвае

Вось і адгрымеў самы яркі фестываль першакурснікаў – YFM 7.0. Яшчэ не паспелі сціхнуць віншаванні, а студэнты ўжо з захапленнем расказваюць пра свае выступленні. У гэтым годзе фестываль меў тэму «Легенды». 31 кастрычніка на сцэне Ліцэя БДУ госці мерапрыемства сустрэлі самыя нечаканыя ўвасабленні: вядомыя асобы, казкі, гісторыі, фільмы і нават цэлыя эпохі. Асабліва вылучылася тройка пераможцаў: каманда эканамічнага факультэта «Безаблічныя», каманда...