Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...


Здабыткі і перспектывы НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі. Электратранспарт, рэнтгенаўская оптыка, ВК-матэрыялы, радыёпаглынальнікі і інш.

Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі БДУ адзначае сёлета 50-­годдзе. Дырэктар НДІ Пётр КУЧЫНСКІ распавёў пра галоўныя дасягненні, навуковае супрацоўніцтва і планы. – Пётр Васільевіч, НДІ ПФП вядомы шматлікімі навукова­тэхнічнымі распрацоўкамі. Якія з іх сталі ў свой час най­больш прарыўнымі і якія даследаванні самыя актуальныя цяпер? – У інстытуце паспяхова развіваюцца фізіка­хімічныя тэхналогіі і робататэхніка, радыяцыйныя тэхналогіі, метады...

Прафесар Алег Слука: “Маральны кодэкс ва ўніверсітэце вышэй за малітву”

Сёлета 80-гадовы юбілей адзначае вядомы беларускі навукоўца, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, прафесар Алег Слука. Яго біяграфія напоўнена творчай журналісцкай працай, сустрэчамі з вядомымі людзьмі і значнымі дасягненнямі. Мы паразважалі з Алегам Георгіевічам пра самае важнае: працу, навуку і жыццё.  Марыў стаць журналістам – Факультэт журналістыкі па Вашым лёсе праходзіць чырвонай стужкай. Вы сталі студэнтам у 23 гады, затым працавалі, рабілі...

Вакцынацыя ў БДУ. Адказы на пытанні [+відэа]

У БДУ праходзіць вакцынацыя ад каранавіруса. Супрацоўнікам па жаданні прапануецца бясплатна прышчапіцца расійскім ці кітайскім прэпаратам. Газета «Універсітэт» пагаварыла з урачамі і адказнымі за імунізацыю пра паходжанне вакцын, іх уласцівасці, пабочныя эфекты і стэрэатыпы. У БДУ прайшло ўжо сем вакцынацый – з мая па чэрвень – у супрацоўніцтве з УАЗ «25-­я цэнтральная раённая паліклініка Маскоў­скага раёна г. Мінск». Атрымаць прышчэпку...

Дзмітрый Гулякевіч: «Бізнес – гэта ідэі, якія трэба ўмець адстойваць»

Чаму нават школьнікам важна ведаць пра свае правы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Як гэтыя веды могуць спатрэбіцца ў жыцці, распавялі пераможцы і арганізатары рэспубліканскай алімпіяды «Інтэлектуальная ўласнасць – аснова бізнесу». Простыя і, здавалася б, зразумелыя правілы сучаснага свету: выстаўляеш свае працы на ўсеа­гульны агляд – будзь гатовы іх абараняць. Незаконна выкарыс­тоў­ваеш чужыя працы – нясі ад­казнасць. Гэта актуальна не толь-...

Дыялог культур і рэлігій. Прадстаўнікі чатырох канфесій наведалі БДУ

13 мая ў рамках культурна-адукацыйнага праекта “Дыялог культур і рэлігій” БДУ наведалі прадстаўнікі вядучых канфесій Беларусі. Праект прысвечаны святкаванню 100-годдзю ўніверсітэта і году народнага адзінства, накіраваны на папулярызацыю культурных каштоўнасцяў беларусаў, аб’яднанне людзей любой прафесіі, веравызнання, сацыяльнага становішча і дабрабыту. Ініцыятарам праекта выступае гістарычны факультэт. Старт праекту быў дадзены ў сакавіку 2021 г. На працягу некалькіх месяцаў звыш 300 студэнтаў...

«Выхаванне павінна шукаць свой шлях паміж Сцылай, поўнай свабоды дзеянняў, і Харыбдай забароны»

Пра студэнцкае жыццё, самакіраванне і арганізацыі мы запыталіся ў намесніка дэкана факультэта журналістыкі Лізаветы ХМЕЛЬ. — Лізавета Раманаўна, што маецца на ўвазе пад студэнцкім самакіраваннем і як яно рэалізуецца на факультэце журналістыкі?  — Падтрымка моладзевых арганізацый і развіццё студэнцкага самакіравання з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчага працэсу. Студэнцкае самакіраванне на факультэце журналістыкі БДУ прадстаўлена наступнымі арганізацыямі і аб’яднаннямі: Савет Стараст, Студэнцкі...

Ад планаў да рэалій: распавядаем пра прыёмную кампанію-2021 [+відэа]

Правялі дзясяткі прафарыентацыйных мерапрыемстваў у навучальным годзе, зарэгістравалі на ЦТ 10 800 чалавек і гатовыя прыняць дакументы больш чым у 5 тысяч абітурыентаў. Пра працу прыёмнай камісіі БДУ ў самую гарачую пару распавёў адказны сакратар Уладзімір СЦЯПАНАЎ. «Школы юных», новыя дні адчыненых дзвярэй:пра прафарыентацыю – Перад тым, як пачаць арганізацыю ЦТ і прыём дакументаў для паступлення ў БДУ, наша каманда...

Журфак прапануе ўнікальную праграму падрыхтоўкі

Напярэдадні прыёмнай кампаніі мы спыталі пра паступленне на журфак, навучанне і юбілейны год у дэкана факультэта Вольгi САМУСЕВІЧ. Вольга Міхайлаўна, якія мерапрыемствы праходзяць у юбілейны год універсітэта на факультэце журналістыкі? У гэтым годзе ўсе мерапрыемствы прысвечаны гэтай знамянальнай даце: ад забаўляльных студэнцкіх вечарын да сур’ёзных канферэнцый і форумаў. Без БДУ нічога б не было. Задзейнічаны ўсе – выкладчыкі і студэнты....

10 дзесяцігоддзяў БДУ. 1921–1931 гг.: ад распачынання дзейнасці БДУ да «разбуйнення» яго структуры

Мяркуем, што няма патрэбы пісаць на газетных старонках абагульнены нарыс гісторыі alma mater. На сёння маецца шэраг выданняў, у якіх гісторыя БДУ ў цэлым, гісторыя яго факультэтаў і інстытутаў і нават некаторых кафедраў і іншых навуковых, навучальных і адміністрацыйных падраз­дзяленняў пададзена поўна, цікава і з аўтарскім шанаваннем. У дадзеным выпадку плануецца нейкая «мазаіка» важных і цікавых фактаў, падзей, жыццёвых лёсаў,...

Алеся Кузьминова: “Необходимо, чтобы выпускник мог эффективно работать в современном медиапространстве”

Заведующая кафедрой телевидения и радиовещания факультета журналистики, кандидат филологических наук Алеся КУЗЬМИНОВА рассказала о том, как учат телерадиожурналистике в БГУ. Алеся Юрьевна, расскажите про специальность, которой обучает ваша кафедра. Специальность называется “журналистика (аудиовизуальная)”. Мы готовим кадры для телевидения, радио и интернет-площадок, транслирующих аудио- и видеоконтент (YouTube, подкаст-сервисы и др.). Ожидается, что журналист, обученный на нашей кафедре, будет способен разработать передачу...

КАДРЫ БГУ ДЛЯ EY. Без опыта работы в мировую компанию

Который год международная аудиторско-консалтинговая компания EY в топ-5 по количеству распределенных выпускников БГУ. Самое большое желание студента – работать в крутой компании – часто разбивается о страх быть отверженным из-за неопытности и отсутствия внушительного стажа. В EY к этому лояльны, прийти на стажировку и начать карьеру можно совсем «зеленым». Об условиях, специфике работы мы поговорили с руководством. Ценность – люди Компания...