Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...

Выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне» прайшла ў БДУ

25 жніўня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адкрылася выстава «Пра жыццё, вучобу і служэнне», прысвечаная пяцігоддзю прызначэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, студэнты, выкладчыкі і адміністрацыя БДУ.   Шлях да дабра і міру Вітаючы гасцей знакавага мерапрыемства, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Курловіч падкрэсліў важнасць гэтай даты...

Вектар на якасць, кампетэнцыі будучыні і новыя тэхналогіі: у БДУ прадставілі стратэгію развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў

Абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця адбылося 8 верасня на савеце ВНУ з удзелам кіраўніцтва факультэтаў і інстытутаў, дырэктараў прадпрыемстваў, кафедраў, начальнікаў галоўных упраўленняў і ўпраўленняў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і студэнтаў БДУ. З дакладам на заяўленую тэму выступіў рэктар БДУ Андрэй Кароль. У аснову прапанаванай стратэгіі пакладзены вынікі выканання мэт БДУ за 2021–2025 гады, сучасныя тэндэнцыі навукова-тэхнічнага развіцця, нацыянальныя сацыяльна-эканамічныя прыярытэты. Галоўны...

Навука без межаў: БДУ і Пекінскі ўніверсітэт адкрылі сумесны даследчы цэнтр

Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) адбыўся ў БДУ. Афіцыйная праграма ўключыла разнапланавыя мерапрыемствы. Знакавай падзеяй стала адкрыццё ў БДУ Беларуска-кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Рэктар БДУ Андрэй Кароль нагадаў, што ініцыятыву стварэння цэнтра падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе падчас сустрэчы з экс-сакратаром партыйнага камітэта ПКУ Хаа Пінам. Дадзеную падзею ўключылі ў План супрацоўніцтва паміж урадамі Беларусі і...

Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...


Нашы юбіляры

04 кастрычніка Яскевіч Аркадзь Уладзіміравіч, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі 05 кастрычніка Барздоў Георгій Мікалаевіч, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 09 кастрычніка Рудэнка Наталля Іванаўна, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу 12 кастрычніка Ксенда Вольга Рыгораўна, дацэнт кафедры псіхалогіі 13 кастрычніка Мянькоўскі Вячаслаў Іванавіч, прафесар кафедры гісторыі Расіі 14 кастрычніка Латышава Вікторыя Аляксандраўна, дацэнт кафедры крыніцазнаўства 15 кастрычніка...

Анатоль Мінько пра малую радзіму: «Карані фарміруюць нас…»

Імя Анатоля МІНЬКО, загадчыка кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі фізічнага факультэта БДУ, нядаўна было занесена ў кнігу народнай славы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Мы пагаварылі з прафесарам пра малую радзіму, навуку і маладое пакаленне. «Малая радзіма – гэта ў першую чаргу старадарожская зямля маіх продкаў» Малая радзіма для ўсіх становіцца падмуркам, на якім узводзіцца будучыня. Карані фарміруюць нас, даюць...

«Забрала документы, но вернулась, потому что нравится и учеба, и город». Дважды студентка БГУ из Казахстана

В Елене Дротенко не сразу признаешь иностранку. 21-летняя студентка факультета психологии и социальных наук приехала учиться в БГУ из Казахстана. Своим призванием девушка выбрала медицинскую психологию и сейчас заканчивает третий курс. Газета «Университет» расспросила Елену о профессии и жизни в Беларуси и, конечно, учебе в БГУ. По семье Елены Дротенко можно изучать историю: россияне бабушка и дедушка поехали на освоение...

Жаночае лідарства. АБСЕ правяла для студэнтак БДУ трэнінг

Студэнткі і магістранткі БДУ на пяць дзён адправіліся ў САК «Брыганціна», каб развіць свае лідарскія навыкі. З 2 па 5 верасня дзяўчаты прайшлі трэнінг, які падрыхтавалі супрацоўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Уласны лідарскі стыль, гендарная роўнасць, актывізм і англамоўная камунікацыя – вось чым былі напоўнены гэтыя дні. «У Беларусі адзін з самых высокіх паказчыкаў удзелу жанчын...

«Между нами гораздо больше общего». Рамиль Гусейнов из Азербайджана

Высшее образование призвано сформировать не только специалиста, но и личность. Иностранный студент Рамиль Гусейнов из Азербайджана убедительно это доказывает. О том, как обучение в БГУ помогло сформировать его личную философию, о специфике работы специалиста по международным отношениям узнала газета «Университет». Мало солнца, много знаний Рамиль Гусейнов в 2019 году закончил 4 курс международных отношений ФМО БГУ. Путь в профессию оказался...

Дайджэст

Этнолагі БДУ выявілі на Гродзеншчыне рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў – БелТА, СТБ, sb.by, vb.by (01.08), «Мінск-Навіны», vgr.by, «Звязда», news.mail.ru (02.08), АНТ (03.08). Студэнты БДУ перамаглі на конкурсе праектаў «PRO здароўе: біятэхналогіі для якасці жыцця» навуковага лагера «Таленавита» – sb.by (03.08), БТ-1 (05.08), «СБ. Беларусь сегодня» (06.08), vitvesti.by (09.08). Сярэбранага медаля 31-й Міжнароднай алімпіяды школьнікаў па інфарматыцы ганараваны дзесяцікласнік...

Нашы юбіляры

02 верасня Землякоў Леанід Яўгенавіч, прафесар кафедры паліталогіі 10 верасня Рабцаў Аляксандр Мікалаевіч, прафесар кафедры арганічнай хіміі 14 верасня Левакоў Анатоль Афанасьевіч, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі 15 верасня Храмцова Алена Аркадзьеўна, дацэнт кафедры генетыкі 17 верасня Мількамановіч Ула­дзімір Канстанцінавіч, дацэнт кафедры сацыяльнай работы і рэабіліталогіі 17 верасня Стэльмах Вячаслаў Фаміч, вядучы навуковы супрацоўнік НДЛ фізікі і тэхнікі паўправаднікоў 18 верасня...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ: заалогіі; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага менеджменту, лічбавай эканомікі; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: філасофіі культуры, дыпламатычнай і консульскай службы, грамадзянскага права, экалагічнага і аграрнага права, інаватыкі і прадпрымальніцкай дзейнасці; СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: канстытуцыйнага права, грама­дзянскага права. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне па...

Як прайшла летняя школа Additive Manufacturing ў Францыі? Дзеляцца студэнты БДУ

Чатыры студэнты фізічнага факультэта БДУ прынялі ўдзел у міжнароднай навуковай праграме – летняй школе Additive Manufacturing, якая праходзіла з 27 мая па 26 ліпеня. Два месяцы трэцякурсніцы Юлія Галабурда і Сафія Шарына, а таксама чацвёртакурснікі Павел Гулевіч і Ілья Анікееў жылі ў невялікім горадзе Сэнт-Эцьен на паўднёвым захадзе Францыі. Яны вывучалі перадавыя тэхналогіі вытворчасці, слухалі лекцыі па трыбалогіі, металургіі, тэхналогіі...

Студэнты БДУ ў першы дзень ва ўніверсітэце весяліліся з Nizkiz, частаваліся ласункамі і… чысцілі бульбу! (слайды + відэа)

Віват студэнт! Віват БДУ! Менавіта гэтыя словы далі старт штогадовай канцэртнай праграме для першакурснікаў, якая прайшла 1 верасня ў Палацы спорту. Знаёмства нашых новых студэнтаў з будучай альма-матар пачалося з яркага захапляючага лазернага шоу, парада дэканаў пад гербамі факультэтаў і вітальнай прамовы рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Караля. Андрэй Дзмітрыевіч пажадаў кожнаму з першакурснікаў пражыць час навучання ў найлепшай ВНУ...

Летняя школа ў Даляні зноў сустрэла беларускіх студэнтаў

Дваццаць студэнтаў БДУ прынялі ўдзел у другой міжнароднай летняй школе Сумеснага інстытута ДПУ–БДУ ў Кітаі з 2 па 19 ліпеня. Слухачамі сталі найлепшыя студэнты механіка-матэматычнага і фізічнага факультэтаў, якія вучацца па спецыяльнасцях “Механіка і матэматычнае мадэляванне”, “Камп’ютарная фізіка”, “Ядзерная фізіка і тэхналогіі” і “Фізіка (вытворчая дзейнасць)”. Дадзены праект летняй школы не першы ў практыцы ўніверсітэта. Падобная школа ўжо праводзілася мінулым...