У Германіі маладыя людзі цікавяцца палітыкай. Студэнтка БДУ пра стажыроўку ва ўніверсітэце Гісена
У межах праекта “Магчымасці з БДУ” упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю студэнтка 4 курса факультэта міжнародных адносін Алеся СМЯХОВІЧ распавяла пра навучанне ва ўніверсітэце Юстуса Лібіха ў г. Гісен (Германія). –Падчас летняга семестра 2018 года для стажыроўкі я выбірала менавіта нямецкую ВНУ, бо чула шмат станоўчых водгукаў пра якасць навучання ў Германіі і ўмовы для жыцця студэнтаў. У БДУ я...