Квілінг, фэлтынг і дэкупаж выратуюць ад трывогі і дэпрэсіі
Хобі-тэрапія ў апошні час становіцца ўсё больш распаўсюджаным спосабам лячэння ад шматлікіх хвароб. Падчас заняткаў улюбёнай справай чалавек на час адцягваецца ад паўсядзённай мітусні, выяўляе сваю індывідуальнасць і творчы патэнцыял. Усё гэта спрыяе зніжэнню нервовага напружання, здыманню стрэсу і паляпшэнню эмацыйнага стану. Аднак гэта далёка не ўсе станоўчыя эфекты хобі. Гаворка ідзе не пра прагляд тэлевізара ці чытанне апошніх літаратурных...
