Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Ад дыпломнай працы да “Канскага льва”: выпускніца БДУ заваявала “Срэбнага льва” на прэстыжным фестывалі рэкламы

Зусім нядаўна ў БДУ з’явілася яшчэ адна падстава ганарыцца сваімі выпускнікамі. З 17 па 23 чэрвеня прайшоў самы прэстыжны фестываль крэатыву – Cannes Lions 2017. Упершыню за 12 гадоў Беларусь можа пахваліцца «Львом». Усё дзякуючы графічнаму дызайнеру Ангеліне ПІСЧЫКАВАЙ, выпускніцы кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Ангеліна стварыла незвычайныя ўпакоўкі для лямпачак, ідэя якіх вырасла з дыпломнага...

IAB Digital Picnic: спалучэнне лета і PR

Беларускае аддзяленне Асацыяцыі лічбавай рэкламы (IAB Belarus) у разгары лета вырашыла адысці ад фармату канферэнцый у закрытых памяшканнях і арганізаваць IAB digital picnic. Гэта двухдзённая «прапампоўка мазгоў» у галіне PR, тэхналогій і самаразвіцця для ўсіх, хто гэтага пажадае. Медыяцэнтр БДУ таксама вырашыў не адставаць. Яго супрацоўнікі і практыканты сталі валанцёрамі праекта. Атрымаўшы вопыт і веды, мы гатовыя падзяліцца імі з...

Міжнародная летняя школа беларусістыкі 2017: уражанні і адкрыцці

Сёлета з 1 па 16 ліпеня ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы ўжо трэці раз прайшла Міжнародная летняя школа беларусістыкі. На ўдзел у ёй было пададзена больш за 100 заявак з 20 краін. Сярод якіх Украіна, Расія, Літва, Аўстрыя, Германія, Англія, Канада, Японія, Кітай, ЗША, Індыя і іншыя. Пра тое, як праходзіла мерапрыемства, мы спыталі ў кіраўніка праекта Лідзіі СЯМЕШКА, прафесара,...

“Барселона” ў постсавецкай прасторы – брэнд. Апытанне сярод дзяўчат

За каго хварэюць дзяўчыны ў 2017 годзе і чаму складаецца адчуванне, што “Барселона” — гэта адзіная каманда ў футбольным свеце? Футбол захапляе не только хлопцаў. У дзяцінстве заўзела за англійскі клуб «Ліверпуль», таму што пра яго мне распавядаў стрыечны брат, які гуляў у футбол і, вядома, быў для мяне аўтарытэтам. Я верыла ў тое, што Стывен Джэрард, Хабі Алонса і...

Чым жыве жаночы футбол? Успамінаем чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў

Жаночы футбол займае значнае месца не толькі ў Еўропе, дзе UEFA прыкладае максімум намаганняў на яго развіццё, але і ў іншых краінах. У 2009 годзе Беларусь прыняла 12 чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў. Да гаспадыні далучылася яшчэ 7 каманд, якія былі адабраны ў кваліфікацыйным турніры з удзелам зборных 44 федэрацый. Для нас было вялікім гонарам прымаць...

Самы важны бой – наступны. Пра каратэ гаворыць Антон ІСАКАЎ, бронзавы прызёр прэм’ер-лігі ў Дубаі 2017 па каратэ

«Пад глупствам маецца на ўвазе няўпэўненасць ва ўласных сілах і магчымасцях. Яе катэгарычна не павінна быць, калі гаворка ідзе пра вынік», ­­­- Антон ІСАКАЎ, бронзавы прызёр прэм’ер-лігі ў Дубаі 2017 па каратэ. Ён распавёў пра тое, як спорт спачатку не прыносіць ніякага задавальнення, але потым становіцца сэнсам жыцця. — Раскажы, як трапіў на каратэ. Ці была альтэрнатыва? Хто твой першы...

Без паражэння ніколі не адчуеш сапраўдны смак перамогі. Гісторыя Марыі КУЛІНКОВІЧ, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па каратэ

«Як і ў любога спартсмена, у мяне былі перыяды спаду. Перыяды, падчас якіх не паказвала ніякіх вынікаў. Я хвалявалася, але працягвала працаваць», — Марыя КУЛІНКОВІЧ, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па каратэ, распавядае пра свае няўдачы, складаны выбар і пра тое, што мары спраўджваюцца, калі моцна захацець. — Склаўся стэрэатып: бацькі ўсё часцей гвалтам аддаюць сваіх дзяцей у спартыўныя секцыі, каб...

Міжнародныя праграмы абмену. Як гэта працуе ў БДУ?

Хто з нас не хацеў бы апынуцца за мяжой па абмене? І не проста пабываць за мяжой, а яшчэ і атрымаць неабходныя веды па сваёй будучай прафесіі, а для супрацоўнікаў – абмяняцца досведам і павысіць свой прафесійны ўзровень. Якія рэсурсы мае наш універсітэт і як гэтым скарыстацца, нам распавядзе Аляксандр Уладзіміравіч РЫТАЎ, намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных сувязяў па міжнародных праграмах, начальнік...

Увага! Першыя вынікі ўступнай кампаніі 2017 у БДУ

Нагадаем, што 17 ліпеня ў 18.00 завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання і на спецыяльнасці платнай формы, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні. У выніку атрымалі наступнае: узрасла колькасць абітурыентаў, якія маюць сумарны бал вышэй за 300 — гэта 51,4% ад агульнай колькасці: 92 абітурыента атрымалі на ЦТ 100 балаў, у шасці абітурыентаў — два стобальных выніка. Па звестках сайта БДУ, на...

Праца для студэнта: магчымасць ці выпрабаванне? Апытанне

Калі грошай не хапае, то відавочны спосаб іх здабыць – гэта пайсці працаваць. Толькі вось студэнту дзённага аддзялення не так проста адначасова вучыцца і працаваць. Узнікаюць пытанні з недахопам часу. Пра тое, як сумяшчаць названыя элементы, распавялі студэнты розных курсаў. Крысціна СКУРАТОВІЧ, БДУ, факультэт журналістыкі, 3 курс: – На другім курсе я працавала кансультантам парфумерыі ў ГЦ «Карона» ў другую палову...

Пераможцы ніколі не здаюцца. Той, хто здаўся, ніколі не перамагае

Чэмпіянат Еўропы сярод ВНУ – самы буйны спартыўны фестываль, які арганізуе Еўрапейская студэнцкая спартыўная асацыяцыя. Мы падрабязней раскажам пра ўдзел беларускіх студэнтаў у спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіць арганізацыя. Еўрапейская студэнцкая спартыўная асацыяцыя (EUSA) – гэта арганізацыя нацыянальных спартыўных федэрацый універсітэтаў у Европе. Яна была заснавана ў лістападзе 1999 года ў Вене пры ўдзеле 25 краін. У 2000 годзе ў Парыжы...