Гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра “Прытулак Камедыянта” адбудуцца на сцэне Купалаўскага тэатра з 12 па 15 лістапада
“Прытулак камедыянта” – першы ў Расіі дзяржаўны рэпертуарны тэатр без сталай трупы. Дырэктар – мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Мінкоў запрашае да супрацоўніцтва як вядомых, так і маладых рэжысёраў і пазнавальных артыстаў. У 2013 годзе ў рамках фестывалю ТЭАРТ у Мінску быў паказаны адзін з самых нашумелых спектакляў тэатра – “Лір” у пастаноўцы Канстанціна Багамолава. У 2017 годзе ў Мінску будуць...