Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...


“Растопім лёд разам!” У БДУ адзначылі Дзень студэнта на каньках і …з марожаным

Напярэдадні міжнароднага Дня студэнта 15 лістапада студэнцкі прафкам зладзіў адмысловую акцыю пад такою назвай ў Лядовым палацы спорту пры ўдзеле прафесійных фігурыстаў нацыянальнай зборнай Беларусі па фігурным катанні на каньках і каманды хакейнага клуба “Юность-Минск”. У гэты дзень студэнты змаглі бясплатна пакатацца на каньках, паўдзельнічаць у конкурсах, розыгрышах прызаў і нават мабільных майстар-класах. Удзельнікі праверылі сваю ўдачу. Пераможца самай вясёлай...

Галоўнае не колькасць, а якасць. Артур Кандраценка пра дзейнасць ССЯА

У маі 2017 года студэнцкі савет па якасці адукацыі (ССЯА) узначаліў магістрант гістарычнага факультэта Артур Кандраценка. Мы даведаліся, як звычайныя студэнты могуць уплываць на сістэму адукацыі. – Артур, як ты «дарос» да гэтай пасады? – У нашай арганізацыі такая сістэма: спачатку мы абіраемся на факультэтах, становімся сябрамі савета, потым узначальваем адну  з камісій. Так, у 2014 годзе я ўзначаліў аналітычную....

«Тыдзень беларускага PR» прайшоў у БДУ (+відэа)

З 30 кастрычніка па 1 лістапада на базе Інстытут журналістыкі БДУ прайшоў «Тыдзень беларускага PR». Арганізатарам выступіла кафедра тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў. На тры дні больш за 300 гасцей форуму пагрузіліся ў атмасферу сувязяў з грамадскасцю, абмеркавалі магчымасці, тэндэнцыі і перспектывы развіцця галіны. У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 50 беларускіх...

Аб’явы

УСТАНОВА БДУ «НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ IНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНЫХ ПРАБЛЕМ МАТЭМАТЫКI I IНФАРМАТЫКI» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасады ВЯДУЧАГА НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНІКА навукова-даследчай лабараторыі праблем бяспекі інфармацыйных тэхналогій. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, 4, п. 802, НДI прыкладных праблем матэматыкi i iнфарматыкi, тэл. 209-51-04.

Школа SMM БДУ: новыя вынікі і гарызонты

15 лістапада завяршыўся другі сезон адукацыйнага праекта Медыяцэнтра БДУ “Школа SMM БДУ”. Удзел у ім прынялі адміністратары суполак факультэтаў, студэнцкіх арганізацый, структур і падраздзяленняў універсітэта. Упершыню заняткі школы SMM БДУ былі праведзены ўвесну гэтага года. З таго часу праект значна змяніўся: быў ажыццёўлены рэбрэндынг школы, перагледжана праграма заняткаў і падыход да выканання і праверкі хатніх заданняў, якія замацоўваюць атрыманыя веды....

Як падняць самаацэнку

“Жыць з нізкай самаацэнкай – нібы ехаць у аўтамабілі з уключаным ручным тормазам” Бывае, што, гледзячы ў люстэрка, мы думаем пра сябе, што не надта прыгожыя, не надта ўдачлівыя, зусім не разумныя і не шчаслівыя. Часцей за ўсё гэта далёка ад праўды, але нішто так не дзейнічае на наша самаадчуванне, як самаўнушэнне. Гэта ўплывае не толькі на настрой, але і...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае навуковыя артыкулы

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне дзевятнаццатага выпуску “Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў”. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры паніжэнні аплаты навучання студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассылка па асноўных бібліятэках краіны. Дзевятнаццаты зборнік плануецца выпусціць да 31 студзеня 2018 г. Пры неабходнасці падаецца пацвярджэнне публікацыі. Тэрмін падачы артыкулаў:...

“Няхай у вашых душах жыве паэзія…” У БДУ прайшоў другі ўніверсітэцкі паэтычны форум (+відэа)

Другі ўніверсітэцкі паэтычны форум прайшоў 9 і 10 лістапада і сабраў у Інстытуце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта творчую моладзь, якая шчыра любіць паэзію. Сёлета праца прайшла пад дэвізам “пашыраючы гарызонты”, бо гэтым разам форум прымаў маладых паэтаў і чытальнікаў з розных універсітэтаў. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 прац ад студэнтаў БДУ, БДТУ, БДУ імя М. Танка, БДУІР, БДУКМ,...

БДУ ў СМІ Беларусі

БДУ ўпершыню ўвайшоў ва  ўплывовы амерыканскі рэйтынг вядучых універсітэтаў свету Best Global Universities – БелТА, БелаПАН, minsknews.by, edu.gov.by, ecopress.by, belros.tv (09.11), БТ-1, СТБ, mail.ru (10.11). Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэр Маўрэр наведаў БДУ – БелаПАН (03.11), wuz.by (04.11), sputnik.by (07.11), БТ-1, СТБ, АНТ, БелТА (08.11). Юбілейны чвэрцьфінал чэмпіянату па праграмаванні сярод студэнтаў Заходняга рэгіёна адбыўся ў БДУ –...

Маладыя вятры. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка пагутарыў са студэнтамі ФФСН (+відэа)

На ФФСН рэалізуецца праект “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў”, у якім удзельнічаюць студэнты БДУ і школьнікі старэйшых класаў г. Мінска. 10 лістапада з маладымі грамадскімі актывістамі сустрэўся міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка абмеркаваць тэму “Моладзевае лідарства ў адукацыйным працэсе”. У сустрэчы прыняў удзел рэктар БДУ Андрэй Кароль. Сярод пытанняў – ацэнка ролі студэнцкага лідарства падчас універсітэцкай адукацыі, студэнцкае самакіраванне як форма...

Упершыню ў Беларусі пры садзейнічанні Геаграфічнага грамадства Беларусі праводзіцца “Геаграфічная дыктоўка РГГ”

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотнікі. Колькасць месцаў абмежавана! Дыктоўка будзе праходзіць у корпусе геаграфічнага факультэта БДУ 26 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 16, аўд. 312, 311 (3 паверх), 212 (2 паверх). Папярэдняя рэгістрацыя па пошце yarotaubgo@gmail.com або форме ці па нумары тэлефона: +375291251557 (Vel.), (8017)2095478 (абавязкова). Рэжым працы: 11.00 – пачатак працы пляцоўкі; 11.00-12.00 – збор, рэгістрацыя ўдзельнікаў...