“Хто куды, а мы – у Гай!”, ці Якім стаў для нас “Кубак першакурсніка БДУ–2017” (+відэа)
“На старт! Увага! Па кубак!” – так пачалася гісторыя традыцыйнага ўніверсітэцкага каманднага спартыўна-турысцкага конкурсу “Кубак першакурсніка БДУ”. Штогадовы праект БРСМ Белдзяржуніверсітэта прайшоў 30 верасня ў маляўнічым кутку сталіцы – Гаі. Чым здзіўлялі ўдзельнікі сёлета, і што ў іх атрымалася?Перамога – справа простая? А вось і не! Перад першакурснікамі стаяла мноства задач: ім трэба было сабраць каманду, прыдумаць самую незвычайную гісторыю...
