Звязаныя лёсам з БДУ. Прэзентавана кніга пра ўніверсітэцкія дынастыі
Прэзентацыя кнігі пра сямейныя дынастыі «Лёсам звязаныя з БДУ» адбылася ў габеленавай зале рэктарата. Кніга распавядае пра 14 прафесарска-выкладчыцкіх дынастый, прадстаўнікі якіх працавалі і працягваюць прафесійныя традыцыі ў БДУ. Сярод іх вядомыя навукоўцы, рэктары, прарэктары, дэканы, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі. Кожны з іх зрабіў значны ўнёсак у развіццё і станаўленне ўніверсітэта. Адкрывае выданне першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта. Менавіта ён стаў...
