Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Тайны куфра (+відэа)

Распачаўся XII міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў “Тэатральны куфар”. Кацярына Саладуха, дырэктар фестывалю, распавядзе, якія сюрпрызы і неспадзяванкі чакаюць гледачоў у гэтым годзе, чым парадуе “Куфар”. Спяшайцеся, тэатральнае свята доўжыцца да 5 снежня. − Спадарыня Кацярына, распавядзіце, калі ласка, чым будзе жыць “Тэатральны куфар–2015”. − У гэтым годзе будзе шмат праектаў і эксперыментаў. У склад праграмы “Куфра” ўвайшоў “Куфар_Пластылін”,...

«Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў» (+відэа)

Да 85-гадовага юбілею з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры прайшоў «адкрыты мікрафон» «Прачытай Караткевіча з намі». Студэнты пад­рыхтавалі вершы, урыўкі прозы, песні на словы Ула­дзіміра Караткевіча. Пачаўся вечар з верша «На Беларусі Бог жыве» ў выкананні Святланы Чыжык і верша «Зімняя элегія» ад Веранікі Працэнкі. Тэму песень на вершы Карат­кевіча адкрывалі па словах-успа­мінах дырыжора Міхаіла Фінберга: Уладзімір Караткевіч – сімвал...

Непахісны дух

14–15 лістапада прайшлі спаборніцтвы адкрытага кубка Мінскай гарадской лігі каратэ, на якіх паспяхова выступілі студэнты БДУ са спартыўнага клуба “Фудасін”. Каратэ – адзін з самых папулярных відаў адзінаборстваў у Беларусі. Датай узнікнення дадзенага баявога мастацтва ў нашай краіне ўмоўна называюць травень 1975 года – калі выкладанне каратэ было ўпершыню пачата на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. Набіраючы папулярнасць і...

Дацягнуцца да зорак. Жаночая зборная БДУ па футзале – ЧЭМПІЁН!

Абгуляўшы ў фінальным матчы каманду Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 2–0, чэмпіёнкай Рэспубліканскай універсіяды–2015 па футзале сярод жаночых каманд стала зборная БДУ. У фінальным матчы фаварыткамі лічыліся гродзенкі: дзяўчаты з’яў­ляюцца чэмпіёнкамі леташняга тур­ніру, а таксама выдатна выяў­лялі сябе на працягу ўсёй Універ­сіяды–2015. Аднак спартсменкі з БДУ верылі ў свае сілы. Абедзве каманды паказалі, што дзяўчаты таксама могуць выдатна абыходзіцца з...

Нашы юбіляры

05 снежня Верхаводка Ігар Іванавіч, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права 10 снежня Дзянісаў Андрэй Анатольевіч, загадчык НДЛ клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій 17 снежня Габасаў Рафаіл, прафесар кафедры метадаў аптымальнага кіравання 18 снежня Чэчат Раіса Рыгораўна, дацэнт каферы рускай мовы 31 снежня Печанёва Таццяна Анатольеўна, прафесар кафедры культуралогіі

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: інтэлек­туальных сістэм, вышэйшай матэматыкі, біяхіміі, грамадзянскага працэсу і пра­цоў­нага права, крыміналістыкі, паліталогіі, экалогіі чалавека, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: фізічнай хіміі, высокамалекулярных злучэнняў, тэорыі літаратуры, гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, тэорыі і метадалогіі журналістыкі, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: біяхіміі, батанікі, клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін, аналітычнай хіміі, вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, лазернай фізікі...

Студэнцкая асамблея БДУ: «Платныя пераздачы паспрыяюць павышэнню адказнасці студэнтаў»

Лідары моладзевых арганізацый 19 лістапада абмеркавалі са студэнтамі слушнае палажэнне аб аплаце паўторнай здачы экзаменаў і залікаў, якое было нядаўна зацверджана рэктарам.   Да дыскусіі далучыліся лідары студэнцкіх арганізацый БДУ: старшыня студсаюза Уладзіслаў Бунас, старшыня прафкама Вольга Локцева, старшыня савета па яка­сці адукацыі Павел Лабацэ­віч, старшыня каардынацыйнага савета студэнцкіх інтэрнатаў Вераніка Луд, старшыня савета старастаў Ксенія Валністая. Сакратар БРСМ і...

З Днём нараджэння, Cавет зямляцтваў! (+вiдэа)

Савет зямляцтваў БДУ адсвяткаваў пяцігоддзе. У гонар гэтай падзеі прайшоў святочны вечар «З Днём нараджэння, Cавет зямляцтваў!». Кожны ахвотны мог прыйсці і паглядзець на нацыянальныя танцы, паслухаць народныя песні, пабачыць незвычайныя музычныя інструменты. Савет зямляцтваў – гэта такая студэнцкая арганізацыя, дзе замежным навучэнцам дапамагаюць адаптавацца. Дзейнасць савета накіравана на ажыццяўленне ўзаемадзеяння замежных студэнтаў БДУ з кіраўніцтвам па пытаннях, часцей за...

Конкурс “БДУ ў тваім фармаце-2015”

Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце». Фотапрацы ацэньваліся ў дзевяці намінацыях. У спаборніцтве фатаграфій сваёй alma mater прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў ВНУ. Сёлета выхаванцы БДУ даслалі 520 фотапрац. “Твары БДУ” лепш за ўсіх “паказаў” другакурснік ФПМІ Ілья Качан. Пераможнае “БДУ ў эмоцыях” узнавіла пяцікурсніца Інстытута журналістыкі Юлія Ішмуратава. Студэнт 1 курса хімічнага факультэта Андрэй Замжыцкі...

Хвалюешся перад сесіяй? ССЯА дапаможа!

Жыццё студэнта на першым курсе поўнае абсалютна новых уражанняў і эмоцый, якія былы вучань школы ніколі не адчуваў. З першага верасня студэнцкае жыццё БДУ зацягвае ў сябе першакурсніка з дапамогай свята “Віват, студэнт!”. Праз паўтара-два месяцы новыя студэнты сваімі рукамі ствараюць грандыёзнае і папулярнае мерапрыемства, якое сярод аднагодкаў называюць “капуснікам”. Пасля такой чарады цікавых падзей настае канец семестра, які дае...

Растопім лёд разам! (+відэа)

Дзень студэнта – гэта зусім не фармальнасць, а ўзрушальнае і ўнікальнае свята. За сваё жыццё мы адзначаем яго ўсяго некалькі разоў і таму павінны рабіць гэта па-асабліваму і максімальна маштабна, а яшчэ лепш – з карысцю. Такога ж меркавання прытрымваецца і пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. 17 лістапада 2015 г. у СДЮШАР па фігурным катанні на каньках “пярвічка” сабрала студэнтаў,...