Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


10-ы Кубак юрфака

  Вынікі круглагадовай спартакіяды–2013 падведзеныя ў БДУ. Першае месца ў дзясяты раз запар заняў юрыдычны факультэт, на другім – механіка-матэматычны. Замыкае тройку факультэт міжна­родных адносін. Усяго ў спартакіядзе ўдзель­нічалі 15 каманд факультэтаў, а таксама студэнты ДІКСТ, ІБМТ і Інстытута журналістыкі. Спабор­ніцтвы праходзілі ў 21 відзе спорту. Пераможцы былі названыя на святочным спартыўным вечары БДУ, які прайшоў 18 снежня. У гэты...

Замежны студэнт выбірае БДУ

У лістападзе ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на ўсе формы навучання было залічана 1 152 замежныя грамадзяніны (у 2012 г. – 894). Для атрымання вышэйшай адукацыі на першай ступені навучання паступіў 541 замежнік, у тым ліку на ўмовах аплаты і па міждзяржаўных пагадненнях – 451 студэнт з іншых краін. У аспірантуру ў гэтым годзе прыняты 23 замежныя грамадзяніны. Гэтыя паказчыкі з’яўляюцца...

Шукайце на «Песні года»

Гурт Hurma стаў пераможцам Х адкрытага моладзевага музычнага фэсту «Такія пернікі». Лідар калектыву Мікіта Найдзёнаў вучыцца ў магістратуры Інстытута журналістыкі БДУ. Нагадаем, гэтае мерапрыемства праходзіла ў рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам пад дэвізам «Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне». Мэта фэсту – падтрымка маладых выканаўцаў і новых формаў эстраднага мастацтва. Арганізатары фэсту – упраўленне па справах культуры БДУ і аддзел культуры...

Беларускі спартсмен прывёў да мары японскага!

Студэнт другога курса Інстытута журналістыкі БДУ Танака Хітошы, які прыехаў у Беларусь з Японіі, распавеў пра свой жыццевы шлях, мары і планы. Калі Хітошы толькі скончыў школу і пачаў падзарабляць афіцыян­там у рэстаране, ён моцна палюбіў спорт. «Мой улюбёны від спорту – гэта бейсбол, – кажа ён. – Бывае, што нават мой настрой цалкам залежыць ад таго, прайграла мая каманда...

Капуснік–2013: перамога ІБМТ!

Тут мы раскажам пра галоўную студэнцкую падзею года – «Капуснік–2013»! Амаль тры месяцы пер­шакурс­нікі рэпетавалі без стомы, шліфавалі жарты, вучыліся быць дружнай камандай. І вось, нарэшце, час надышоў. За вечар на сцэну выйшла больш за 200 удзельнікаў, а пазаўзець за свае факультэты прыйшло больш за 600 студэнтаў. Чым пацешыў нас сёмы агуль­наўніверсітэцкі капус­нік? Танцамі, песнямі, жар­тамі, жывой капустай і нават…...

У БДУ чарговае наваселле!

На свой 92-гі дзень нараджэння наш любімы Універсітэт не толькі прымаў шмат віншаванняў, але і атрымаў шыкоўны падарунак. Ім стаў новы студэнцкі інтэрнат па адрасе вул. Чурлёніса, 7. Засялілі новы добраўпа­рад­ка­ваны будынак кватэрнага тыпу навучэнцы эканамічнага факультэта і Інстытута журналістыкі. Тут прадугледжаны ўсе ўмовы для кам­фортна­га пражывання: утульныя жылыя блокі, кухня з электраплітой і халадзільнікам, кропкі доступу ў інтэрнэт. І,...

Весткі з рэктарата

РЭКТАР БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны медалём Ваенна-касмічных сіл Ра­сійскай Федэрацыі «За выбітны ўнёсак у развіццё касманаўтыкі. Дзевяноста год з дня нараджэння А. А. Максімава». Пасведчанне падпісана камандуючым ваенна-касмічнымі сіламі Расіі генерал-палкоўнікам Уладзімірам Івано­вым і дырэктарам НДІ касмічных сістэм імя А. А. Максімава Міх­а­ілам Макаравым. * * * НА СУСТРЭЧЫ 26 лістапада рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі з кіраўніком Федэральнага...

Сумесны крэатыў

У Інстытуце журналістыкі БДУ на працягу 15 гадоў ажыццяўляецца міжнародная адукацыйная праграма БДУ–Медыя-інстытут FOJO (Швецыя). З верасня 2013 г. праект, фінансаваны шведскім агенцтвам SIDA, атрымаў пралангацыю яшчэ на 3 гады. Тэматычныя семінары, якія праводзяцца на базе Інстытута журналістыкі БДУ, вельмі прадуктыўныя. На­роўні з тэарэтычнымі ведамі і рэкамендацыямі, лектары дапамагаюць удзельнікам семінараў практычна разабрацца ў тонкасцях працы журналіста. Як правіла, такім...

Злавіць імгненне

Абвешчаныя пераможцы конкурсу-выставы фота- і відэапрац «БДУ ў тваім фармаце». Гран-пры конкурсу відэаролікаў атрымала праца «БДУ – каштоўнае імгненне жыцця» чацвёртакурсніка фізічнага факультэта Канстанціна Жука. Першае месца ўзяў першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Антон Досаў з ролікам «Глядзіце ў студзені». На другім месцы – праца «Снег» другакурсніка Інстытута журналістыкі БДУ Паўла Астравуха, а 3-га месца ўдастоіўся відэапраект «BSU design...

Калі ў Беларусь прыйшла навука сусветнага ўзроўню

У нас юбілей, у нас свята! 18 лістапада Галоўнаму ўпраўленню навукі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – пяцьдзясят. Сённяшні стан навукі БДУ – гэта больш за 2500 высокакваліфіка­ваных выкладчыкаў, амаль 700 навуковых супрацоўнікаў, 850 дакта­рантаў, аспірантаў і суіскальнікаў, якія агульнымі намаганнямі выконваюць больш за 1200 навуковых тэм. Ім дапамагаюць, сумяшчаючы навучанне і навуковую працу, 8500 студэнтаў. Штогод супрацоўнікі ўніверсітэта публікуюць да 200...

БДУ ў СМІ Беларусі

Канферэнцыя ААН «Выкарыстанне касмічных тэхналогій для сацыяльна-эканамічнага развіцця краін» прайшла ў БДУ – minpraud.by (10.11), БелТА, Фотанавіны БелТА, interfax.by, bdg.by, 21.by, СТБ, АНТ, БТ-1, belarus24.by, prodano.by, БелаПАН, newsfibwer.com (11.11), video-news.kz/belarrus-tv, whereminsk.by (12.11), respublika.info (13.11). Стыпендыі Нацбанка Беларусі прысуджаны студэнтам БДУ – БелТА, zn.by (12.11). Правядзенне ў БДУ кансультацый па праектах акадэмічнага абмену з еўрапейскімі ВНУ – БелаПАН (03.11), beleuroregion.by (04.11),...