Як зрабіць БДУ лепшым? Дзмітрый КУРЛОВІЧ у праекце “Новы погляд” [+відэа]
Гэты год стаў вельмі насычаным для нашага ўніверсітэта. Падсумоўваючы яго вынікі, мы пагутарылі з Дзмітрыям КУРЛОВІЧАМ, загадчыкам кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм геаграфічнага факультэта БДУ. Даведаліся пра дасягненні студэнтаў і супрацоўнікаў. Таксама пра тое, што плануецца адкрыць магістарскую праграму па ГІС на англійскай мове і павялічыць публікацыйную актыўнасць выкладчыкаў. – Гэты год стаў для нашай кафедры юбілейным. У верасні...