Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


60 курсаў мехмата. Чым прыцягвае факультэт студэнтаў? [+cлайды і відэа]

Механіка-матэматычны факультэт у красавіку святкуе 60-годдзе. Яго жыццё напоўнена падзеямі, навуковымі дасягненнямі, выбітнымі асобамі. Што змянілася на факультэце за ўвесь час, і як ён жыве цяпер? Пра гэта распавёў дэкан факультэта кандыдат фізіка-матэматычных навук Дзмітрый МЯДВЕДЗЕЎ. Дарэчы, ён быў адным з першых выпускнікоў спецыяльнасці «Механіка» 1980 г., а не так даўно ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» за значны асабісты ўнёсак...

Майстэрства ў простым. Студэнты БДУ распавялі пра навуку “на пальцах”

12 красавіка ў сценах геаграфічнага факультэта БДУ прайшла фінальная канферэнцыя і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу навукова-даследчых работ «Навука на пальцах». ССЯА БДУ даў магчымасць студэнтам з усіх факультэтаў прадставіць працы ў абсалютна розных напрамках. «Навука на пальцах» – гэта незвычайная студэнцкая канферэнцыя, дзе кожны можа выступіць перад аўдыторыяй аднадумцаў са сваёй навуковай працай або даведацца нешта новае. – Праект з’явіўся ў...

We are Future Customs Officers. Студэнты з 5 універсітэтаў спаборнічалі ў алімпіядзе па англійскай мове на ФМА

III Універсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў беларускіх ВНУ прайшла на факультэце міжнародных адносін БДУ. Алімпіяду арганізавала кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пры падтрымцы кафедры мытнай справы. Сёлета ў алімпіядзе прынялі ўдзел каманды з 5 ВНУ: БДУ, БДЭУ, БелДУТ (Гомель), БНТУ і ГрДУ імя Янкі Купалы (Гродна). Студэнтам былі прапанаваны як пісьмовыя заданні, так і вусныя конкурсы. Трэба адзначыць,...

Студсаюзу чакаць вялікіх змен? Новым лідарам моладзевай арганізацыі стаў Мацвей Шабалін

Студэнцкі саюз БДУ 19 красавіка абраў свайго 10-га старшыню. Ім стаў Мацвей Шабалін, студэнт 4 курса эканамічнага факультэта, кіраўнік праекта “Капуснік БДУ”. Супернікаў у Мацвея было два: Кірыл Карабан, які на момант выбараў быў намеснікам старшыні Студэнцкага саюза БДУ і памочнікам старшыні Студэнцкай асамблеі БДУ, і Глеб Салаўёў, намеснік старшыні студэнцкага саюза ФМА. Вынікі прадбачыць было немагчыма, бо ў многіх...

“Будзе шоу, мы абяцаем.” У студэнцкім гарадку БДУ абралі зорную пару (+слайды)

5 красавіка ў Ліцэі БДУ абралі найлепшую пару студэнцкага гарадка. Пра тое, як рыхтаваліся ўдзельнікі, і як былі прыдуманы самыя вар’яцкія строі, распавядзе вам газета “Універсітэт”. Конкурс “Зорная пара” не праводзіўся ўжо два гады, таму ўсім не цярпелася абраць найлепшую пару студэнцкага гарадка. Маладыя людзі пачалі рыхтавацца да шоу ўжо ў лютым. Канкурсанты праходзілі анкетаванне, пабывалі на трэнінгу ад Псіхалагічнай...

Выгадна ўсім. Як аптымальна супрацоўнічаць з працадаўцамі абмеркавалі эксперты на Кар’ерным форуме БДУ

Як сумясціць запатрабаванні працадаўцаў з магчымасцямі ўніверсітэтаў па падрыхтоўцы маладых спецыялістаў, абмеркавалі эксперты на панэльнай дыскусіі ў рамках «Кар’ернага форуму» БДУ. Бачанне працадаўцаў Наталля Чайлытка, дырэктар кад­равага цэнтра «Статус»: – Распавяду пра праблемы, з якімі сутыкнулася ў сваёй практыцы. Выпускаецца значна больш спецыялістаў, чым патрабуецца для працадаўцаў, напрыклад, эканамісты, юрысты, нават будаўнікі ўжо не так запатрабаваныя… Кіраўнікі арганізацый адзначаюць, што...

Першы крок да дыстанцыйнага навучання. Мехмат БДУ віртуалізуе школьны курс матэматыкі

Механіка-матэматычны факультэт БДУ і аддзел адукацыі спорту і турызму Мінскага райвыканкама рэалізуюць сумесны адукацыйны праект «Дыстанцыйная падтрымка школьнага курса матэматыкі як рэсурс павышэння якасці матэматычнай адукацыі навучэнцаў». На працягу года даведацца, як вырашаць задачы ў віртуальнай прасторы, змаглі вучні 7–11 класаў з 22 школ Мінскага раёна.   – Наша дыстанцыйная школа накіравана на тое, каб павялічыць якасць матэматычнай адукацыі ў...

Размеркаванне: адказы на пытанні

Ужо ў красавіку студэнты даведаюцца пра сваё будучае месца працы. Каб адказаць на іх пытанні пра размеркаванне, студэнцкі прафкам 20 сакавіка арганізаваў сустрэчу выпускнікоў са спецыялістамі ўпраўлення кадраў і ўпраўлення прававой работы. Газета «Універсітэт» даведалася пра нюансы працэдуры. Размеркаванне заўсёды звязана з пошукам працадаўцы. БДУ прапануе студэнтам усіх курсаў выдатную магчымасць паказаць сябе і знайсці працу на інтэрнэт­сэрвісе cv.bsu.by. Яго...

Сэрвісная служба па працы з “чалавечым капіталам”. Гутарка з начальнікам упраўлення кадраў БДУ Наталляй Няпеўнай

Упраўленне кадраў БДУ рэалізуе некалькі важных для нашага ўніверсітэта ініцыятыў, звязаных з удасканаленнем кампетэнцый супрацоўнікаў, а таксама працаўладкаваннем выпускнікоў. У гутарцы з начальнікам упраўлення Наталляй НЯПЕЎНАЙ мы пагаварылі пра праграму “Карпаратыўны ўніверсітэт”, працу з рэзервам, “чалавечы капітал”, праект “HR-універсітэт” і пра далейшыя мэты. – Наталля Томашаўна, як арганізуецца праца ўпраўлення кадраў? – Наша праца вядзецца ў двух кірунках. Адзін звязаны...

У БДУ праходзіць выстава «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці»

Яна ўжо пабывала на механіка-матычным, геаграфічным, фізічным і хімічным факультэтах (да канца тыдня). На чарзе – факультэт філасофіі і сацыяльных навук. Выстава стала выдатным дадаткам да курса рэспубліканскага праекта «Сафіі», які распачаўся ў БДУ ў лютым гэтага года. Выстава «За жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» арганізавана Упраўленнем выхаваўчай працы з моладдзю, АА «Беларускі саюз жанчын» і дэканатамі факультэтаў. Дзевяць стэндаў...