Міфы вакол нас. Фільм беларускіх студэнтаў выклікаў цікавасць даследчыкаў розных краін [+відэа]
Студэнты першага і пятага курсаў спецыяльнасці «Класічная філалогія» філалагічнага факультэта БДУ прадэманстравалі навучальны фільм на англійскай мове «Myths around us» замежнай аўдыторыі . Кіраўніком праекта выступіла старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Юлія Сядзініна-Баркоўская. Фільм у ігравой форме дэманструе, якія памылкі робяцца пры выбары для фірмаў і гандлёвых марак назваў, заснаваных на класічных міфах. Студэнты пераканаўча даказваюць, што сучасныя метады прасоўвання...
