Праца для студэнта: магчымасць ці выпрабаванне? Апытанне
Калі грошай не хапае, то відавочны спосаб іх здабыць – гэта пайсці працаваць. Толькі вось студэнту дзённага аддзялення не так проста адначасова вучыцца і працаваць. Узнікаюць пытанні з недахопам часу. Пра тое, як сумяшчаць названыя элементы, распавялі студэнты розных курсаў. Крысціна СКУРАТОВІЧ, БДУ, факультэт журналістыкі, 3 курс: – На другім курсе я працавала кансультантам парфумерыі ў ГЦ «Карона» ў другую палову...