Гістарычныя факультэты БДУ і МДУ праводзяць сумесны конкурс студэнцкіх навуковых прац
IV Міжнародны расійска-беларускі конкурс студэнцкіх навуковых прац па гісторыі «Агульны шлях да Вялікай Перамогі: бессмяротны Подзвіг народаў» абвешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта сумеснае мерапрыемства гістарычных факультэтаў БДУ і МДУ ім. М. В. Ламаносава. Спаборніцтва накіравана на папулярызацыю гістарычных ведаў, таксама на стварэнне ўмоў для навукова-даследчага ўзаемадзеяння студэнтаў Расіі і Беларусі, стымуляванне цікавасці да вывучэння гісторыі. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць...
