Аванс на будучыню. Прэміі “Белінвестбанка” атрымалі студэнты БДУ
Цырымонія ўручэння студэнтам прэмій “Партнёрства будучыні” ад найбуйнейшага камерцыйнага банка ААТ “Белінвестбанк” адбылася 23 чэрвеня ў БДУ. Сертыфікаты дзевяці студэнтам уручылі рэктар акадэмік Сяргей Абламейка і старшыня кіравання “Белінвестбанка” Андрэй Брышцелеў. Прэміі атрымалі студэнты эканамічнага факультэта трэцякурсніцы Марыя Германовіч, Ганна Радоўня і чацвёртакурсніца Вікторыя Мігуля, трэцякурснікі юрыдычнага факультэта Марыя Дудук, Дзмітрый Насач, а таксама пяцікурснік гэтага ж факультэта Аляксандр Федаровіч....
