Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Усебеларускі народны сход – унікальны інструмент сапраўднай дэмакратыі

Адной з галоўных палітычных падзей года стане пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу. Яго дэлегат, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Андрэй Кароль падзяліўся з карэспандэнтам БелТА сваімі чаканнямі ад будучай падзеі, акцэнтаваў увагу на асаблівай місіі УНС, яго значэнні для ўмацавання самабытнасці і захавання краіны, а таксама расказаў пра ўключанасць моладзі ў палітычны парадак дня і ініцыятывы БДУ. Андрэй Дзмітрыевіч, УНС...

Welcome Week BSU: Лёгкі старт для замежных студэнтаў

Праект для замежных студэнтаў Welcome Week BSU адбыўся ў БДУ. Каля 50 навучэнцаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Арганізатарамі выступілі ўпраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і савет зямляцтваў ВНУ. Яшчэ ў 2021 годзе рэалізацыя ідэі праходзіла ў тэставым рэжыме, а сёння адзначыла пяцігадовы юбілей. Welcome Week не проста мерапрыемства, а цэлая філасофія адаптацыі, сяброўства і ўзаемаразумення паміж студэнтамі з розных...

Інтэлект і тэхналогіі: беларуская каманда ўзяла верх на RoboCup

У сярэдзіне лістапада ў Абу-Дабі скончыўся маштабны міжнародны чэмпіянат па робататэхніцы, які аб’яднаў больш за 700 удзельнікаў з 22 краін. У напружанай барацьбе ў адной з ключавых катэгорый, «футбол колавых інтэлектуальных робатаў RoboCup Junior Soccer Lightweight», залатым прызёрам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты Міхаіл Майструк, Глеб Давідовіч і Уладзіслаў Голік не толькі падняліся на найвышэйшую прыступку п’едэстала, пакінуўшы ззаду...

БДУ ўвайшоў у топ-25 надзейных партнёраў Міністэрства адукацыі Кітая

Спіс уключае аўтарытэтныя ВНУ свету, адзначаныя дадзеным статусам і высокай ацэнкай дзейнасці. Усяго кітайскае ведамства вылучыла 25 давераных універсітэтаў для заключэння пагадненняў аб сумеснай падрыхтоўцы спецыялістаў, запатрабаваных у прыярытэтных галінах кітайскай эканомікі. Сімвалічна гэты топліст адлюстраваны на тэматычнай Сцяне даверу ў Міністэрстве адукацыі КНР, куды БДУ занесены першым. Статус БДУ як надзейнага партнёра замацаваны ў пагадненні аб стратэгічным супрацоўніцтве з...


Прафсаюз і моладзь. На міжнародным форуме ў БДУ дамовіліся пра сацыяльную падтрымку студэнтам

  22 мая 2017 года на пляцоўцы БДУ ў зале пасяджэнняў Савета БДУ адбылося адкрыццё міжнароднага форуму “Прафсаюз і моладзь – мы разам. Разам у будучыню!”. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 краін Еўропы і СНД, а таксама кіраўніцтва БДУ, галіновага прафсаюза, дырэктар Еўрапейскага камітэта прафсаюзаў адукацыі, у рамках якога яны абмяняліся досведам працы па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і...

Фотавеламарафон – з прагай да стылю! (+відэа)

Фотаконкурс БДУ “Фотавеламарафон” набірае абароты. З кожным годам усё маштабней і цікавей. І ў гэтым, юбілейным, годзе арганізатары прыдумалі сюрпрызы. Конкурсу ўжо пяць гадоў, за гэты час павялічылася колькасць заданняў, партнёраў і ўдзельнікаў. Раніца 16 мая паблізу сёмага інтэрната была ранняй і вясёлай. Удзельнікі рабілі апошнія змены ва ўпрыгожванні сваіх ровараў, арганізатары заканчвалі апошнюю падрыхтоўку для конкурсу. І вось любімы...

Інтэлектуальная эліта Беларусі: гісторыя ўзнікнення. Выдадзена першая кніга да 100-годдзя БДУ (+відэа)

Хто стаяў ля вытокаў беларускай навукі і адукацыі? На гэтае пытанне адказваюць гісторыкі БДУ ў кнізе «Інтэлектуальная эліта Беларусі. Заснавальнікі беларускай навукі і вышэйшай адукацыі (1919–1941)».   Гэта першае выданне з серыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: 100 гадоў на ка­рысць Айчыны», якая рыхтуецца да стагоддзя ўніверсітэта. 17 красавіка на гістарычным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі з удзелам рэктара акадэміка Сяргея Абламейкі, прарэктара...

Сапраўдны беларускі квэст у БДУ: вершы, “Бульба” і кніга Скарыны (+відэа)

  20 мая на адкрытай пляцоўцы ва ўнутраным дворыку БДУ адбыўся вялікі інтэрактыўны ўрок, які завяршыў праект “Чытаем па-беларуску з velcom”. Сустрэча сабрала больш за 200 вучняў з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Усяго за паўтары года існавання маштабны праект ахапіў 23 000 школьнікаў па ўсёй Беларусі. Урок праходзіў не за партамі, а ў цікавым і нестандартным фармаце. Малодшых школьнікаў чакаў...

Грошы – не неба, дастанем, як трэба! Правераныя на ўласным досведзе простыя спосабы зарабіць, не адыходзячы ад камп’ютара

Занятаму студэнту бывае дужа складана ўладкавацца на працу – папросту не хапае часу адарвацца ад вучобы. Але інфармацыйная эпоха адкрывае нам шмат новых гарызонтаў. Пры пэўным імпэце студэнт, абраўшы шлях фрылансера, можа забяспечыць сабе даволі стабільны заробак. Ды і нават пры яго адсутнасці «інтэрнэтныя» шляхі падзарабіць стануць неблагім дадаткам да стыпендыі. Прэрэквізіты  Першае, пра што трэба задумацца – вывад грошай....

Што значыць быць не ў сабе? Студэнцкае тэлебачанне БДУ запрашае да ўдзелу ў незвычайным рэаліці-шоу

З новага навучальнага года ў БДУ стартуе маштабнае рэаліці-шоу “Не ў сабе”. Арганізатары абяцаюць, што падобнага не было за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта, а сачыць за развіццём падзей дапаможа студэнцкае тэлебачанне. Адбор удзельнікаў для гэтага экстрэмальнага праекта БДУ-ТБ ужо пачаўся. Паспяшайся – мажліва, чакаюць менавіта цябе! Усіх картаў арганізатары пакуль не раскрываюць, але папярэджваюць: будзе цікава і вельмі горача. Кожны...

На турніры па кіберспорце ў БДУ студэнты змадэлявалі танкавыя баталіі

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук пры падтрымцы кампаніі Wargaming, Мінскага гаркама БРСМ і Прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ правёў 5 і 6 мая турнір па кіберспорце BSU WOT TOURNAMENT! У турніры прынялі ўдзел студэнты розных ВНУ г. Мінска. Маладыя людзі прадэманстравалі спрыт, уважлівасць і ўменне стратэгічна думаць у камп’ютарнай гульні World Of Tanks, якая ўжо даўно заваявала сусветную вядомасць. У адным...

Свой погляд на тэму вайны выказалі студэнты 6 краін на форуме «Святло Вялікай Перамогі» (+відэа)

Міжнародны форум «Святло Вялікай Перамогі» прайшоў 5–7 мая на базе САК «Брыганціна». Ён сабраў каля 150 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Літвы і Латвіі. Перад стартам форуму замежныя госці наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, паглядзелі фа­культэты БДУ і Мінск. 5 мая праграма СВП пачалася ва ўнутраным дворыку БДУ са святочнага канцэрта і адкрыцця мемарыяла «Памяць у імя жывых», а...

Заснавальнік школы біяфізікі і клетачнай інжынерыі

Акадэміку НАН Беларусі, доктару біялагічных навук, прафесару кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Сяргею Чаранкевічу споўнілася 75 гадоў. С. М. Чаранкевіч нарадзіўся 20 красавіка 1942 г. у в. Палянічыцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964 г. скончыў фізічны факультэт БДУ. З 1965 г. аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, загадчык кафедры біяфізікі   (з 1980 г.). У 1969 г. С. М. Чаранкевіч абараніў дысертацыю...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТА  КАФЕДРЫ  міжнароднага турызму; СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  міжнароднага менеджменту, міжнароднага турызму, тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, тэхналогій камунікацыі; ВЫКЛАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ:  тэо­рыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, псіхалогіі, фі­ла­софіі і метадалогіі навукі, дызайну. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас:  220030,...

Легенда з БДУ. Да 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага канструктара ХХ ст. Аркадзя Брыша

100 гадоў таму – 14 мая 1917 г. – у Мінску нарадзіўся адзін з выбітных канструктараў ХХ стагоддзя, распрацоўшчык ядзернай зброі Аркадзь Брыш. А. А. Брыш – наш зямляк, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, партызан Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўных прэмій, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі, доктар тэхнічных навук. Прафесар Аркадзь Адамавіч Брыш –...