Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


На ўласным досведзе. Усё, што табе трэба – бег

Улічваючы тое, што бег я ненавіджу і люблю адначасова, вельмі дзіўна, што менавіта я ўзялася пісаць гэты артыкул. Увесь спорт заўсёды пачынаецца або са здароўя, або з “я занадта жудасна выглядаю”. Я ніколі не бегаю з думкай “схуднець бы”, мне здаецца, што я і “схуднець” – гэта рэчы з розных галактык. Бег вельмі дапамагае вам бегчы ад праблем. Таўталогія, але...

Іншаземка змагла, а ты зможаш? Анхела Эспіноса вывучыла беларускую мову ў сябе на радзіме меньш за год і выдала свой першы беларускамоўны зборнік вершаў (+відэа)

Пра родную мову можна сказаць шмат слоў, падабраць разнамасныя прыметнікі, але ўсё даўно сказана і падабрана. Таму, каб зірнуць на беларускую мову пад іншым вуглом, я вырашыла ўзяць інтэрв’ю ў дзяўчыны-замежніцы, якая вывучыла беларускую мову ў сябе на радзіме, у Icпаніі, за 9 месяцаў і нядаўна выдала свой першы беларускамоўны зборнік вершаў “Раяль ля мора”. Завуць яе Анхела Эспіноса. Гэта...

Як Траян стаў вірусам… або Чаго толькі не пачуеш ад студэнтаў

Напэўна, у кожнага аматара такога жанру фальклору, як анекдот, знойдзецца і колькі гісторый пра студэнтаў і выкладчыкаў. Універсітэцкае жыццё заўжды было і застаецца «ўрадлівай глебай» для жартаў і смешных гісторый. Выкладчык  Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Інстытута журналістыкі БДУ, пісьменнік, літаратуразнаўца і крытык Пятро ВАСЮЧЭНКА — адзін з тых людзей, што захоўваюць недарэчныя выказванні айчынных «пакутнікаў навукі». — Спадар Пятро, раскажыце,...

Афганскі трыпціх. Частка 2: Жыць сучаснасцю

Ваенны досвед – гэта вельмі цяжкі досвед для любога народа. Наўрад ці можна ўявіць сабе хоць бы адну значную супольнасць людзей, якая пазбегла калі не знешніх, то прынамсі сур’ёзных унутраных канфліктаў. Але пры гэтым, калі дзесьці адбываецца маштабны міжнародны канфлікт, то ў кожнага яго ўдзельніка, па сутнасці, свая, асабістая, вядомая толькі яму аднаму да канца вайна – са сваімі стратамі...

На працу ў сад: адзін дзень студэнцкага сельскагаспадарчага атрада

Які студэнт не мае патрэбы ў грошах? Правільна, той, хто ўмее іх зарабляць. Найлепшы час для падпрацоўкі — лета. Але ж хочацца яшчэ і нацешыцца цёплым сонейкам, а як гэта сумясціць? Аказваецца, проста. Мы правялі адзін дзень у сельскагаспадарчым студэнцкім атрадзе. Сёлета да ўборачнай кампаніі ў Агракамбінаце «Ждановічы» далучыліся студэнты БДУ. Маладыя людзі працуюць на зборы яблыкаў і груш. Усяго ў...

«Стоп, маніпуляцыя!» цi Як навучыцца казаць «не»

Нам часта даводзіцца сутыкацца са спробамі іншых людзей кіраваць нашымі паводзінамі. У псіхалогіі такое кіраванне прынята зваць маніпуляцый. Ці можна абараніцца ад такога ўздзеяння? Якія ёсць спосабы абароны? Будзьце ўважлівыя! Першым дзеяннем у псіхалагічнай абароне з’яўляецца ўсведамленне самага факту маніпуляцыі: “Стоп, маніпуляцыя!” Пры дэшыфроўцы чужых паводзін арыентуйцеся на адчуванні! Нават калі ваш розум можна ашукаць, то ў галіне падсвядомасці вас...

Летняя экашкола «EURENSSA» адбылася ў Беларусi (+вiдэа)

Ліпень — доўгачаканы месяц для ўсіх студэнтаў, якія стаміліся ад экзаменаў і толькі і чакаюць таго самага моманту, калі нарэшце-то можна будзе выспацца. Але для тых, хто яшчэ поўны энергіі і сіл, — гэта таксама час правядзення разнастайных летніх лагераў і канферэнцый. Вось ужо 10-ы год на тэрыторыі Еўропы праходзіць летні лагер EURENSSA (EURopean ENvironmental Sciences Student Association — еўрапейская...

Ансамбль народнага танца БДУ «Крыжачок» упершыню наведаўся з гастролямі ў Боснію і Герцагавіну, а ў Германiю — ў пятнаццаты раз (+відэа)

Калектыў прадэманстраваў перад замежным гледачом 10 танцавальных нумароў. На працягу двух месяцаў хлопцы і дзяўчаты старанна рыхтаваліся да паездкі. Турне доўжылася два тыдні. Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі калектыву Вераніка КАЛАЎР і Іван КАЎЧЭНКА. -Які ў вас быў распарадак дня? Іван: Зранку арганізатары аб’яўляюць праграму на дзень. Потым ідзе падрыхтоўка рэквізіту. У хлопцаў было пяць касцюмаў, а ў дзяўчынак  — сем....

Калі я вырасту… Я стану веліканам!

Што трэба, каб з упэўненасцю назваць сябе дарослым? Калі мы перастаем быць дзецьмі? Пытанне “я ўжо дарослы?” рана ці позна задае сабе кожны. Без выключэння. І часцей за ўсё мы сабе адказваем станоўча. І ў 14, і ў 17-20 год. Першы раз адказваем даволі хутка і разумеем, што памыліліся. Другая спроба — і мы кажам “зараз я ўжо дакладна вялікі”,...

Дакрануцца да цуду. Загадкi тураўскіх крыжоў (+вiдэа)

Поўніцца наша маці-зямля Беларусь рознымі цудоўнымі таямніцамі, загадкамі ды легендамі. Ды такімі, што дзівіцца ўвесь свет на іх і разгадаць намагаецца. Адна з такіх загадак — тураўскія крыжы. Паводле легенды, каменныя крыжы прыплылі супраць плыні з Кіева. Пра іх напісаны сотні артыкулаў, да іх штомесяц прыязджаюць тысячы паломнікаў, іх увесь час вывучаюць навукоўцы, але пытанняў з кожным днём становіцца ўсё...

Прывiтанне, Чайнатаун! Патрапіць па праграме абмену ў іншую краіну і стажыравацца там — гэта рэальнасць

У нашым універсітэце вельмі развіта міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва. Студэнты, якія паглыблена вывучаюць замежныя мовы, маюць магчымасць патрапіць па праграме абмену ў іншую краіну і стажыравацца там два семестры. У адну з такіх праграм патрапіла і Вікторыя ПРЫГОДЗСКАЯ, студэнтка 3 курса Інстытута журналістыкі. Дакладней сказаць, не “патрапіла”, а дамаглася свайго вандравання ў Кітай. — Як ты вырашыла вывучаць адну з самых складаных...