Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...

Вялікая перамога аб’ядноўвае: у БДУ прайшоў форум моладзі саюзнай дзяржавы

У БДУ прайшоў маштабны трохдзённы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы, прымеркаваны да знамянальнай даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усяго ўдзельнікамі форуму сталі больш за 200 студэнтаў з БДУ і 20 ВНУ Расіі. – Год таму мы праводзілі першы патрыятычны форум моладзі. І сёння колькасна, геаграфічна аўдыторыя рас- це. Мэтай цяперашняга форуму з’яўляецца менавіта патрыятычнае ўздзеянне, выхаванне моладзі як...

Віктар Анішчык – гонар фізфака

Сакавік 1945-га. Ішлі апошнія месяцы Вялікай Айчыннай вайны, а ў гарадскім пасёлку Наваельня, што на захадзе Беларусі, у сям’і Анішчыкаў нарадзіўся сын Віктар, будучы навуковец-фізік, прафесар, дэкан фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Бацька Віктара – Міхаіл Трафімавіч – быў адным з арганізатараў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У 1929 годзе сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ, у 1934 г. – сакратар...

Несмяротны подзвіг варвары Вырвіч

Сакавік – самы лепшы час, каб успамінаць пра моцных і смелых жанчын у гісторыі нашай краіны. Многія з іх абаранялі Радзіму ў часы Вялікай Айчыннай вайны. І адной з такіх гераінь была студэнтка БДУ Варвара Вырвіч. Дзяўчына нарадзілася ў Рэчыцы. Скончыўшы школу, яна паступіла ў Адэскі політэхнічны інстытут, але атрымаць дыплом не паспела – пачалася вайна. Разам з сяброўкай Варвара...

Новы ўзровень супрацоўніцтва з усходнімі партнёрамі

Намер пашырыць супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі стаў ключавым у праграме афіцыйнага візіту ў В’етнам і Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.  Узмацненне міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння, вызначэнне галін сумесных навуковых даследаванняў абмеркаваў Андрэй Кароль з калегамі В’етнамскага нацыянальнага ўніверсітэта (г. Ханой). Сёння гэта вядучы і найстарэйшы ўніверсітэт у сваёй краіне, супрацоўніцтва з якім БДУ вядзе з 2023...

Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...


Больш за 50 лялек з 47 краін будуць прадстаўленыя 4 сакавіка на выставе “Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы” ў БДУ

Яна пройдзе ў Музеі гісторыі БДУ (пр. Незалежнасці, 4). Пачатак у 14.00. Прысвечаная яна Дню жанчын. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел кіраўніцтва ВНУ, факультэтаў, супрацоўнікі і студэнты, а таксама старшыня саюза жанчын БДУ Ірына Казакова, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры Мінска Тацумі Масака. У экспазіцыю ўвойдуць экспанаты, сабраныя з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадстаўленыя цэнтрам японскай культуры Мінска....

Трэба толькі вырашыць, у якой краіне хочам пабываць – усё астатняе дапамогуць арганізаваць

17 лютага 2016 г. адбылася сустрэча студэнтаў БДУ з прадстаўнікамі РМГА “Ліга добраахвотнай працы моладзі”, арганізатарам якой выступіла Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. 18 лютага ліга адсвяткавала сваё 22-годдзе. Арыфметыка дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі досыць вялікая: кожны год у праектах бярэ ўдзел больш за 5000 маладых людзей. Папулярнасцю карыстаецца педагагічны атрад “РЕSПУБЛІКА” – выдатны варыянт для тых, хто зноў хоча...

Стамбул – горад мары

…ну, маёй мары. У тым сэнсе, што я вельмі хацела там пабываць, сваімі вачыма яго ўбачыць… Таму самы час пракаментаваць: “Спраўдзілася мая мара”. Стамбул – горад-легенда, у сучасным свеце злучае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Калі вы хочаце адчуць усё хараство Усходу, але пры гэтым не гатовыя адмовіцца ад еўрапейскіх звычак, то гэты горад для вас. Стамбул – гэта...

БДУ-квіз на беларускай мове правялі на фестывалі “Студэнцкія гульні БДУ–2016”

Цалкам фестываль заняў два дні. 40 камандаў з удзельнікаў, не старэйшых за 24 гады, адказвалі на пытанні “Сваёй гульні”, “Медыя-азбукі”, “Гульні ў словы”, “БДУ-квізу”, “Эрудыт-квартэта” і “Што? Дзе? Калі?”. І хоць большасць з секцый праходзіла па-руску, штогод на фестывалі знаходзіцца месца для блока на матчынай мове — “БДУ-квізу па-беларусу”. Менавіта з яго мы прапануем вам фотарэпартаж. Гэты беларускамоўны этап фестывалю...

Каб угаварыць буфетчыцу пазычыць сталовыя прыборы, старасты спявалі песні Аляксандра Саладухі (+відэа)

18 лютага ў актавай зале Ліцэя БДУ прайшоў конкурс “Найлепшы стараста”. Паўтара дзясятка ўдзельнікаў паказалі і выявілі сябе з зусім новых бакоў і змаглі разбурыць шматлікія стэрэатыпы, якія склаліся ў дачыненні да старастаў. Арганізатары конкурсу падрыхтавалі нямала выпрабаванняў для нашых старастаў для таго, каб выявіць самага таленавітага, рознабаковага чалавека, які ўмее знайсці агульную мову з рознымі людзьмі. Адным словам, шукалі...

Адчуваеш сябе адзінокім? БДУ цябе не пакіне!

“14 лютага—дзень камп’ютаршчыка, а ў Германіі ўвогуле псіхічна хворых людзей” — прыкладна так буркоча сабе пад нос кожны адзінокі студэнт. І калі закаханыя цэлыя выхадныя правялі разам, то я, напрыклад, з коцікам і серыяламі :( Але БДУ ніколі не пакіне табе засмучаным! Так, студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі ўжо ў трэці раз ладзіць Forever Alone Day. Мерапрыемства, дзе вучаць ставіцца да...

Паспрабуйце адказаць на 5 пытанняў, якія збілі з панталыку знаўцаў універсітэцкага “Што? Дзе? Калі?”

Неўзабаве распачнецца фестываль “Студэнцкія гульні БДУ-2016”. Ён пройдзе ў суботу і нядзелю ў Ліцэі БДУ. Сорак каманд зарэгістравалася для ўдзелу. Фестываль адкрыты, таму прымаюцца не толькі каманды БДУ. Арганізатары падрыхтавалі 60 пытанняў “Што? Дзе? Калі?”, гуляцца таксама будзе турнір па эрудыт-квартэце, БДУ-квіз па-беларуску і не толькі. Фестываль праходзіць пад кіраўніцтвам упраўлення па справах культуры і клуба інтэлектуальных гульняў БДУ. Рэдакцыя...

Распрацаваць адукацыйны анлайн-рэсурс – атрымаць прэмію: конкурс для выкладчыкаў

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць не толькі спрасціць навучальны працэс, але і значна ўдасканаліць яго. У БДУ ўжо больш за дзесяць гадоў функцы­януе сістэма кіравання навучаннем LMS (Learning Management System) – Moodle. Сістэма ўсталявана па адрасе dl.bsu.by. Сэрвіс дазваляе выкладчыкам распрацоўваць адукацыйныя рэсурсы, напаўняючы іх тэарэтычнымі матэрыяламі, заданнямі і тэстамі. З мэтай стымулявання інавацыйнай дзейнасці супрацоўнікаў БДУ і ўка­ранення сучасных камунікацыйных...

Што будзе з размеркаваннем у найбліжэйшыя два гады?

У студзені ў БДУ адбыўся круглы стол «Якім будзе рынак працы Беларусі ў 2016 годзе». Спецыялісты ў галіне рынку працы, прадстаўнікі бізнесу і ўніверсітэта, пагадзіліся з высновай, што сёлета прыйдзецца цяжка нават сталым спецыялістам, не кажучы ўжо пра маладых. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, што можа зрабіць універсітэт у гэтых абставінах, што рабіць самім студэнтам і што чакае ад сістэмы адукацыі бізнес....

Шукайце каханне з намі!

Вось i наступіў Дзень Святога Валянціна! Менавіта напярэдадні гэтага самага мілага, напоўненага сапраўднымі пачуццямі свята, наш камітэт БРСМ Хімічнага факультэта пастараўся усяліць часцінку кахання ў кожнага студэнта! Першы тыдзень пасля канікул. Зноў прыступаць да няпростага жыцця хімфака атрымліваецца з цяжкасцю. Раніца пятніцы — і вось — мілыя і ўсмешлівыя Купідоны падымаюць настрой маленькімі падаруначкамi. Што ж, пачатак дня нядрэнны, але...

Гісторыя кахання: калі ўсё і адразу

  Скончыць школу, паступіць у ВНУ, знайсці прэстыжнае месца працы, выйсці замуж/ажаніццца і, нарэшце, абзавесціся спадчыннікамі. Такі ідэалістычны ланцужок жыццёвых крокаў разгортваецца ў думках кожнага чалавека. А што, калі пачаць з канца? Так, мама пяцігадовай Даны і нядаўняя выпускніца факультэта журналістыкі Аліна ДЗМІТРОВІЧ на ўласным прыкладзе даказала, што ад перамены складнікаў сума не змяняецца. -З будучым мужам я пазнаёмілася ў...