“Псіалімп–2015” – крокі студэнтаў да вяршыняў псіхалагічных ведаў
17 снежня адбыўся другі этап III студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі “Псіалімп–2015”. Мінулая алімпіяда набыла адкрыты характар, і ў ёй удзельнічалі восем каманд вядучых ВНУ Беларусі. Адкрыў алімпіяду загадчык кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ прафесар І.А. Фурманаў. На пачатку былі адзначаны каманды-дэбютанты алімпіяды, якія не прайшлі ў другі этап: BSUTeam (БДУ), “НІК “Інсайт” (ГрДУ імя Я. Купалы),...
