Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


“КЛУмБа” на парозе свайго першага дня нараджэння!

Свой першы дзень нараджэння збіраецца адзначыць Клуб аматараў мастацкага слова, створаны на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ ў верасні мінулага года. За гэты час “КЛУмБа” стала не толькі пляцоўкай для дыскусій і сустрэч з вядомымі пісьменнікамі і творчымі людзьмі, не толькі альтэрнатывай “сцэны” для аўтараў-пачаткоўцаў, але першза ўсё дружнай творчай сям’ёй, якая аб’яднала студэнтаў амаль усіх факультэтаў БДУ. На працягу года...

Business Intelligence Club – месца, дзе пачынаецца поспех

Сёлета новыя студэнты маюць магчымасць рэалізаваць сябе на большай колькасці пляцовак нашага ўніверсітэта. Бо ў БДУ ёсць не толькі студэнцкія арганізацыі, але і розныя адукацыйныя клубы, якія збіраюць у сваім асяроддзі аднадумцаў. Business Intelligence Club – гэта адукацыйны клуб, створаны выпускнікамі ІБМТ Ігарам Худніцкім і Аляксандрам Чарнухам. Пачаўшы са штотыднёвых сходаў аднакурснікаў, Business Intelligence Club стаў вялізнай пляцоўкай для самаразвіцця...

Што такое нервовая анарэксія i як з гэтым змагацца. Парады псiхолага

Нервовая анарэксія – паталагічны стан, які выяўляецца ў свядомым, упартым абмежаванні прыёму ежы аж да адмовы ад ежы з мэтай пахудання.  Дзяўчаты захворваюць часцей за юнакоў; суадносіны мужчын і жанчын 1:10. Нервовая анарэксія часцей адзначаецца ва ўзросце 14–18 гадоў, але магчымы яе пачатак у асоб 20–28 гадоў. Нервовая анарэксія разглядаецца як захворванне, ва ўзнікненні якога ўдзельнічаюць як біялагічныя, так і...

Удзельнік зборнай БДУ па спартыўным праграмаванні Аляксей Колесаў: “Матывуе факт, што гэтую задачу ніхто да цябе раней не рабіў”

У канцы мая зборная БДУ вярнулася са сусветнай алімпіяды па інфарматыцы з 15 месцам. Міжнародная студэнцкая алімпіяда па праграмаванні, у англійскім варыянце ACM/ICPC, аформілася ў 1977 годзе. За амаль 40 гадоў працы яна ператварылася ў самую буйную падзею ў алімпіядным свеце праграмавання і стала рэальным паказчыкам прэстыжу ВНУ ў гэтым кірунку. Так, летась патрапіць у фінал прэтэндавалі 30 000 удзельнікаў...

Пераможца “PR-кветкі-2015” Хрысціна Дарапей: “Гэта яшчэ не поспех, гэта пакуль што шанцаванне” (+музыка)

 Мы сустрэліся на ўнутранай тэрасе адной мінскай кавярні, дзе ў той вечар праходзіў сумесны канцэрт гуртоў Re1ikt і Maze. Але размова зараз пойдзе не пра імпрэзу, а пра арганізатарку — студэнтку журфака БДУ, спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя” Хрысціну Дарапей. Дзяўчына сёлета скончыла трэці курс, але працуе на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара музычнага партала “Тузін хітоў”. Акрамя іншага, Хрысціна некалькі разоў...

Адзін з заснавальнікаў міжнароднага турніру СТЭНД Іван Рэзнікаў: “Калі студэнт сапраўды хоча чагосьці дамагчыся, ён дамагаецца” (+вiдэа)

У маі гэтага года хімічны факультэт БДУ разам з Акадэміяй навук упершыню прымалі студэнцкі турнір прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, або проста СТЭНД. СТЭНД – гэта пляцоўка для камандных спаборніцтваў у галіне хіміі, фізікі і біялогіі для рускамоўных студэнтаў. Праект дэбютаваў зусім нядаўна, сабраўшы 14 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны, і абяцае стаць буйной падзеяй у свеце прыродазнаўчых навук з шэрагу прычын....

Апытанне: якія кнігі чытае моладзь?

       Усё часцей можна чуць ад старэйшага пакалення: «Моладзь зусім не любіць чытаць!». Ці так гэта? Мы правялі апытанне сярод моладзі, і вось што ў нас атрымалася. У апытанні ўдзельнічала 140 чалавек ва ўзросце 18–25 гадоў. Варта адзначыць, што самі апытаныя лічаць, што і яны, і іх аднагодкі з розных прычын чытаюць недастаткова шмат (70 %). У большасці...

Дзмітрый Нікановіч. Гонар і талент краіны. (+Ніколі. 2015, acoustic, cover)

Дзмітрый Нікановіч – выпускнік факультэта журналістыкі, які сёлета атрымаў прэзідэнцкую падзяку. Але гэта далёка не ўсе яго поспехі. Выпускнік з чырвоным дыпломам, спявак, журналіст, сем’янін і проста прыемны чалавек адкрыў свае эмоцыі, падзяліўся планамі на будучыню ў гэтым інтэрв’ю.  — Спачатку, хацелася б павіншаваць вас з атрыманнем дыплома і бліскучым заканчэннем універсітэта. Ці моцна хваляваліся перад уручэннем падзякі з рук...

Сумесная навукова-даследчая лабараторыя тэхналогій інтэрнэту рэчаў створана на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ пры ўдзеле кампаніі ZTE і НАН Беларусі

Подпісы пад дакументам паставілі ўдзельнікі: рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар кітайскай кампаніі ZТЕ Тан Лухаа і дырэктар Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі НАН Беларусі Віктар Дравіца. Лабараторыя ўвайшла у склад навукова-адукацыйнага кластара “Вялікія інфармацыйныя сістэмы”. У гэтай навукова-даследчай лабараторыі будуць выконвацца вопытна-канструктарскія і тэхналагічныя працы ў сферы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і электроннага бізнесу. Дзейнасць новай структуры накіравана на развіццё сучасных інфармацыйна-камунікацыйных сістэм...

Ліцэісты БДУ падтрымалі ўзровень універсітэцкай біялогіі

Па выніках сёлетняй ХХVІ Міжнароднай біялагічнай алімпіяды (IBO- 2015) нашы юныя знаўцы навукі аб жывой прыродзе паўтарылі леташні вынік — заваявалі 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі. Толькі героі на гэты раз новыя: “серабра” ўдастоены вучань сталічнай гімназіі № 1 імя Францыска Скарыны Сяргей Янушкевіч, бронзавымі медалямі ўзнагароджаны навучэнцы Ліцэя БДУ Дзмітрый Патурэмскі і Дзяніс Яроцкі. Яшчэ адзін выхаванец Ліцэя БДУ...

Больш чым 2 тысячы абітурыентаў здзейснілі сваю мару – паступіць у БДУ! (+вiдэа: рэктар Сяргей Абламейка аб уступнай кампаніі 2015 /Контуры)

Напярэдадні ў ВНУ краіны завяршыўся прыём дакументаў на дзённую бюджэтную форму навучання. Абітурыенты, якім пашчасціла стаць студэнтамі, да 1 верасня могуць уздыхнуць спакойна. Астатнім трэба вырашаць, што рабіць далей: падаваць дакументы на платнае аддзяленне або ісці ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёлета ў Белдзяржуніверсітэце план прыёму на дзённую бюджэтную форму навучання склаў 2.023 чалавекі (у мінулым – 2.054)....