Ці будзе ІТ-універсітэт у БДУ? Свае меркаванні выказалі выкладчыкі і студэнты
У нашай краіне разгарнулася дыскусія пра тое, якім павінен быць новы ІТ-універсітэт, анансаваны главой дзяржавы. Кіраўніцтва БДУ прапанавала стварыць такую ўстанову на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, паколькі ён дае магчымасць фундаментальнай шматпрофільнай падрыхтоўкі спецыялістаў у інавацыйна-адукацыйным асяроддзі, а таксама валодае неабходнымі кадравымі рэсурсамі. Па каментарыі мы звярнуліся да в. а. дэкана ФПМІ Таццяны СОБАЛЕВАЙ, а таксама пацікавіліся меркаваннем...