Летняя школа ў Даляні зноў сустрэла беларускіх студэнтаў
Дваццаць студэнтаў БДУ прынялі ўдзел у другой міжнароднай летняй школе Сумеснага інстытута ДПУ–БДУ ў Кітаі з 2 па 19 ліпеня. Слухачамі сталі найлепшыя студэнты механіка-матэматычнага і фізічнага факультэтаў, якія вучацца па спецыяльнасцях “Механіка і матэматычнае мадэляванне”, “Камп’ютарная фізіка”, “Ядзерная фізіка і тэхналогіі” і “Фізіка (вытворчая дзейнасць)”. Дадзены праект летняй школы не першы ў практыцы ўніверсітэта. Падобная школа ўжо праводзілася мінулым...