Эўрыка! Студэнты філфака выкладаюць італьянскую мову дзецям
Паспрабаваць сябе ў ролі выкладчыка замежнай мовы студэнты могуць адразу на факультэце! Філалагічны факультэт запусціў курсы італьянскай для дзяцей і прадставіў свой курс на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы, якая прайшла 6–10 лютага. Як праходзіць навучанне, даведалася газета “Універсітэт”. Арганізатарам майстар-класаў у рамках выставы-кірмашу выступіла Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Беларусі. “З пасольствам Італіі ў нас заўсёды добрыя адносіны, яны ведаюць пра нашы...