Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ адзначае 20-годдзе

  Гісторыя РІКК пачынаецца з даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, якое ён даў 31 снежня 2005 г. Міністэрствам адукацыі і замежных спраў: «Да 31 снежня 2006 г. прапрацаваць пытанне аб заснаванні ў Рэспубліцы Беларусь Інстытута Канфуцыя». Пытанне было прапрацавана дастаткова хутка, і ўжо 5 ліпеня 2006 г. рэктар БДУ прафесар В.І. Стражаў падпісаў з Канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай...

Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...


Ад эўрыстыкі да стылістыкі. У 2018 годзе ў БДУ надрукаваны 193 выданні

У 2018 г. надрукаваны 193 выданні, падрыхтаваных упраўленнем рэдакцыйна-выдавецкай працы. З іх 98 кніг надрукаваны ў тыпаграфіі, 65 – сродкамі малатыражнага друку факультэтаў, 30 электронных выданняў. Са 193 выданняў 154 – навучальныя; 36 – навуковыя; 3 – даведачныя выданні. 19 выданняў выйшла на беларускай мове; 163 – на рускай; 11 – на замежных мовах. Са 154 навучальных выданняў 52 кнігі...

На фінал у Порту! Студэнты з БДУ паедуць на сусветны чэмпіянат па праграмаванні

Каманда БДУ адпраўляецца на сусветны чэмпіянат па праграмаванні. Тры чацвёртакурснікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі бліскуча справіліся з адборам і за дыплом першай ступені і бронзавы медаль паўфіналу змагання, які прайшоў 1 і 2 снежня ў Санкт-Пецярбургу, атрымалі “квіток” у фінал. Чэмпіянат свету па праграмаванні сярод студэнтаў з’яўляецца найбуйнейшым міжнародным спаборніцтвам моладзевай эліты сусветнага праграмавання. Ён праводзіцца з 1977 года...

Дастаеўскі vs Раскольнікаў. На юрфаку БДУ па-свойму інсцыніравалі раман “Злачынства і пакаранне” [+cлайды]

На юрыдычным факультэце БДУ прайшло тэатралізаванае судовае пасяджэнне па матывах рамана Ф. М. Дастаеўскага “Злачынства і пакаранне”. Студэнты і выкладчыкі юрфака, пракуроры Цэнтральнага раёна г. Мінска, удзельнікі моладзевага сектара ПА ГА “Саюз юрыстаў” пры юрыдычным факультэце БДУ і гуртка па крымінальным праве высвятлялі, якое пакаранне атрымаў бы Раскольнікаў у наш час, здзейсніўшы падобныя злачынствы. Творчы дыспут de jure і de...

Як зрабіць БДУ лепшым? Барыс АДАМОВІЧ у праекце “Новы погляд” [+відэа]

Пагутарылі пра навуку, прафесійныя сакрэты і дасягненні з Барысам АДАМОВІЧАМ, загадчыкам навукова-даследчай лабараторыі гідраэкалогіі біялагічнага факультэта БДУ. Даведаліся пра планы на 2019 год: абарона аспірантаў і прадстаўленне вынікаў прац у рэйтынгавых часопісах. – У НДЛ гідраэкалогіі нам атрымалася захаваць агульную скіраванасць навуковых даследаванняў, якую заклалі кіраўнікі і ідэйныя натхняльнікі лабараторыі член-кар. АН СССР Г. Г. Вінберг і член-кар. НАН Беларусі...

Больше здоровья — больше успеха. Врач Андрей Беловешкин о качественной жизни

Как оставаться здоровым и быть успешным в карьере? На что обратить внимание и как правильно следить за своим состоянием? Эксперт в области здорового образа жизни, врач и преподаватель, кандидат медицинских наук Андрей БЕЛОВЕШКИН встретился со студентами БГУ. В своей лекции «Здоровье — инструмент успеха» врач ответил на эти вопросы, а газета «Университет» записала все для тебя. Читай и сохраняй! Известного...

Выбіраюць БДУ! Падведзены вынікі прыёму замежных студэнтаў

Усё больш замежных абітурыентаў паступаюць у БДУ, каб атрымаць адукацыю. Распавядаем, колькі чалавек з-за мяжы папоўнілі шэрагі студэнтаў нашага ўніверсітэта сёлета. Агульная колькасць залічаных Вынікі прыёму замежных грама­дзян на 1 снежня сведчаць пра станоўчую тэндэнцыю: колькасць абітурыентаў з іншых краін расце. Сёлета ў БДУ паступілі 1350 ча­ла­век з улікам праграм дадатковай адукацыі (у 2017 – 1076). З іх на I...

Як зрабіць БДУ лепшым? Алеся ВАСКРАСЕНСКАЯ ў праекце “Новы погляд” [+відэа]

Падсумоўваючы вынікі 2018 года, мы погутарылі з Алесяй ВАСКРАСЕНСКАЙ, загадчыцай кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў БДУ. Спыталі пра прафесійныя сакрэты і ролю замежнай мовы ў класічным універсітэце. Даведаліся пра тое, як павысіць якасць іншамоўнай адукацыі, а таксама про распрацоўку перспектыўных навуковых кірункаў. – Сёння кафедра англійскай мовы гуманітарных факультэтаў – гэта згуртаваны калектыў прафесіяналаў, які забяспечвае іншамоўную падрыхтоўку студэнтаў першай...

Рэспубліканскі літаратурны конкурс “Брамамар” стартуе ў БДУ

Мерапрыемства накіравана на развіццё творчага патэнцыялу моладзі. Ініцыятарамі яго правядзення ў 2010 годзе выступілі студэнты кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Штогод удзельнікамі творчага змагання станавіліся больш за 400 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таму ў 2018 г. “Брамамар” афіцыйна прысвоены статус “рэспубліканскі”.   Удзельнікам конкурсу можа стаць любы вучань 9-11 класаў, студэнт ці магістрант, які з’яўляецца...

Як зрабіць БДУ лепшым? Юрый АФАНАСЕНКА ў праекце “Новы погляд” [+відэа]

Унутраная дысцыпліна і адказнае стаўленне да справы самога кіраўніка павінны з’яўляцца прыкладам для навакольных. Лічыць Юрый АФАНАСЕНКА, загадчыкам кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння ДУА “Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла” БДУ. Погутарылі пра навуку і студэнтаў, прафесійныя сакрэты і дасягненні. Што плануецца рэалізаваць у навучальнай і навуковай сферы? – Я знаходжуся на пасадзе няпоўны год, але сфарміраваў пэўную мадэль...

Як зрабіць БДУ лепшым? Аляксей СЫСА ў праекце “Новы погляд” [+відэа]

Пра прыцягнення моладзі да навуковых даследаванняў, навучанне студэнтаў за мяжой, атрыманне гранта пагаварылі з Аляксеем СЫСАМ, дэканам факультэта экалагічнай медыцыны Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава БДУ. Спыталі пра дасягненні, а таксама пра навуковыя поспехі факультэта. Што плануецца рэалізаваць у навучальнай і навуковай сферы? – Сёлета факультэт працягнуў сваё пасту­пальнае развіццё. Год быў багаты на знакавыя падзеі. Адной...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРА КАФЕДРЫ мастацтваў і асяроддзевага дызайну; ДАЦЭНТА КАФЕДРЫ мастацтваў і асяроддзевага дызайну; СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА КАФЕДРЫ нямецкай мовы. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ БДУ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: інавацыйнага кіравання; СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:...