Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Аб’явы

ДЗЯРЖАЎНЫ ІНСТЫТУТ КІРАВАННЯ І САЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: Старшага выкладчыка кафедры мастацтваў  і асяродкавага дызайну, Дацэнта кафедры эканомікі i кiравання бiзнесам. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Шпалерная, 7, Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, аддзел кадраў,  тэл. 3060027, 3060028

Пераможам гуртам: БДУ 20-ы раз сустракае чвэрцьфінал чэмпіянату свету па праграмаванні

Ужо 20-ы, юбілейны, раз у сценах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца 1/4 фіналу АСМ-спаборніцтваў каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў. 1–2 лістапада мерапрыемства збярэ больш за 55 каманд з найбуйнейшых універсітэтаў Беларусі, Латвіі, Эстоніі, Літвы і Калінінградскай вобласці РФ. Сёлета БДУ ўскладае спадзяванні на 6 каманд, у склад якіх уваходзяць 18 студэнтаў і магістрантаў факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. Усяго...

Супрацоўніцтва праз творчасць. На філфаку прайшлі майстар-класы пераможцаў конкурсу “Настаўнік года” (+відэа)

У апошняй дэкадзе верасня на базе філалагічнага факультэта БДУ прайшлі майстар-класы па беларускай, рускай мове і літаратурах. Мерапрыемства праходзіла ў межах Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2017”, які арганізоўвае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, і было адзначана Падзякай міністра адукацыі Ігара Карпенкі. Кожны педагог-майстар змог разгарнуць сваю творчую дзейнасць на поўную моц: шырока выкарыстоўвалася праца ў творчых...

Ансамбаль танца “Крыжачок” БДУ запрашае на канцэрт

Упраўленне па справах культуры запрашае 28 кастрычніка 2017 г. у 17.00 (Ліцэй БДУ, вул. Ульянаўская, 8) на канцэрт заслужанага аматарскага калектыву РБ ансамбля танца “Крыжачок” БДУ (кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Ігар Музалеўскі), прысвечаны Дню заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пры ўдзеле: дзіцячага ансамбля танца “Літарынка” БДУ (кіраўнік – Наталля Поклад) і гасцей з Літвы – дзіцячага вакальнага ансамбля “Лель”...

Конкурс студэнцкай песні “Сярэбраныя струны” адбудзецца 26 кастрычніка ў БДУ

Імпрэза пройдзе ў актавай зале інтэрната №4 па адрасе вул. Чурлёніса, 7. Пачатак у 18.00. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках фэсту студэнцкай творчасці Студэнцкага гарадка БДУ і накіравана на маральна-эстэтычнае выхаванне моладзі і развіццё іх творчай актыўнасці. У адборачнай туры “Сярэбраных струн” удзельнічалі 44 выканаўцы. У фінале конкурсу выступяць 20 найлепшых студэнтаў, якія прадставяць аўтарскія ці песні іншых выканаўцаў, а таксама...

Тонкасці прафесіі праз першыя рукі. Студэнты хімфака прымерыліся да інавацыйнага навучання

9 кастрычніка на хімічным факультэце БДУ адбылася цікавая сустрэча з настаўнікам  хіміі вышэйшай катэгорыі ГУА “Гімназія г. Ганцавічы”, фіналістам конкурсу “Настаўнік года–2006”, удзельнікам  клуба “Крыштальны журавель” ГА “Беларускага педагагічнага таварыства”,  удзельнікам  журы конкурсу “Настаўнік года–2017” Інай Рылко. Іна Міхайлаўна падзялілася са студэнтамі 2–4 курсаў сакрэтамі педагагічнага майстэрства: паказала віртуозныя прыёмы камунікацыі, пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з інтэрактыўнымі тэхналогіямі  работы на ўроку...

Не такія, як усе… Студэнты і супрацоўнікі БДУ сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага дома № 2

Па добрай традыцыі псіхалагічная служба праводзіць «Бацькоўскі месяц» пры падтрымцы прафкама супрацоўнікаў БДУ, УВРМ і фундаментальнай бібліятэкі. Кастрычнік для такога цыкла абраны невыпадкова. У гэтым месяцы адзначаюць такія святы, як Дзень пажылых людзей, Дзень маці, Дзень настаўніка, а таксама дзень нараджэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.Адзначаюцца гэтыя святы не  толькі ў самім БДУ, але і за яго межамі. Так, адна з такіх...

Хочу работать в Google: программист ведущей компании мира дала несколько советов по трудоустройству студентам БГУ (+видео)

Лариса АГАРКОВА работает программистом в главном офисе Google (Калифорния, США) уже несколько лет, и как отмечает, за это время ее ни разу не пытались уволить и несколько раз повысили. За время своей работы в компании Лариса провела больше 200 интервью, а сейчас является членом комиссии по найму – рассмотрела более 1000 кандидатов, и обучает «гуглеров» проводить технические интервью на должность...

Магія «Брыганціны». Студэнты БДУ ўпершыню пагутарылі з рэктарам Андрэем Каралём (+відэа)

Ужо ў адзінаццаты раз «Брыганціна» сабрала старастаў першага курса на адукацыйным семінары «Ты стараста». Тры дні – з 3 па 5 кастрычніка – каманды з розных факультэтаў атрымлівалі новыя навыкі і здзіўлялі сваёй арыгінальнасцю. Добрая традыцыя збіраць старастаў першага курса ў САК «Брыганціна» ўзнікла яшчэ ў 2006 годзе. Адукацыйны семінар праводзяць з году ў год з некалькіх прычын: даць моладзі...

Сучасныя кейс-метады куратараў БДУ. Як важна своечасова паспець!

З 12 па 20 верасня ў БДУ прайшло павышэнне кваліфікацыі па адукацыйнай праграме «Выхаваўчая праца куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і арганізацыйна-метадычныя аспекты», якая мела прыкладны характар. Праграма была накіравана на знаёмства з функцыянаваннем і развіццём выхаваўчай сістэмы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кірункамі дзейнасці яго структурных падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць ідэалагічную і выхаваўчую працу. Па словах начальніка аддзела моладзевых праграм і праектаў УВРМ Наталлі...

Уздымаць на прыступку вышэй. БДУ ўзначаліў Андрэй Кароль (+відэа)

29 верасня грамадскасці БДУ быў прадстаўлены новы рэктар – Андрэй Дзмітрыевіч КАРОЛЬ. Напярэдадні прызначаны кіраўнік вядучай ВНУ краіны сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БДУ трэба  «ўздымаць на прыступку вышэй». Аляксандр Лукашэнка падкрэс­ліў, што Андрэй Кароль фактычна з’яўляецца яго даверанай асобай,  і паабяцаў наведаць Белдзяржуні­версітэт у 2018 годзе. Новага рэктара ўніверсітэцкай грамадскасці прадставілі намеснік Прэм’ер-міністра нашай...