II Міжнародны конкурс стартап-праектаў «BizTech BSU StartUp Contest» пройдзе ў БДУ
Мерапрыемства накіравана на аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі ідэй, развіццё прадпрымальніцкага мыслення і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах універсітэта. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць школьнікі, студэнты, маладыя навукоўцы і прадпрымальнікі, якія ўжо маюць стартап-праект на любой стадыі яго развіцця. Моладзевыя ідэі ацэняць прадстаўнікі бізнес-супольнасці і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Стартапы будуць падзелены на пяць катэгорый: “BizTech...
